Przygruchać — прыбуркаваць дзяўчыну, як голуб галубку. Хораша!
I тое, што яны тую частку іхняй паліцыі, якая ў гады акупацыі служыла гітлераўцам, польскаю не называюць, а па колеру яшчэ даваеннай формы — granatową, сіняй,— policja granatowa, з належнай пагардай.
Нам бы сваіх «бобікаў» не толькі па колеры шуцманскіх неданоскаў, у якія ix апранулі «вызваліцелі», называць чорнымі, але i па запрададзеных ворагу душах.
* * *
У маладой, прыгожанькай салісткі народна-акадэмічнага хору, з якою я гутарыў у Таварыстве дружбы, муж пчаляр, а мёд цяпер — трыццаць тысяч рублёў за кілаграм, жыць можна. Так яна прастадушна расказвае, упершыню са мною сустрэўшыся.
Пра сяброўку сваю, таксама салістку, што стаяла воддаль у чародцы гасцей, мая суразмоўніца сказала са спачуваннем, што ёй, сяброўцы, значна цяжэй. Адна, без мужа, i сын, а зарплата сто дваццаць тысяч,— «на хлебе з чаем цяжка, ведаеце, спяваць». А яшчэ ж трэба i прытанцоўваць, i, як казаў мне аднойчы знаёмы дырыжор, «забяспечваць усмешку».
Так падумалася, калі яны, кожная па сабе, выступал! неўзабаве ў канцэрце, такія небудзённа мілыя ў нацыянальных касцюмах.
* * *
Выжываць — гэта любой цаною, а жыць — гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна.
Прызвычаіўшыся «выжываць» на брудных літаратурных спекуляцыях, пры сваіх «мерседэсах», «снікерсах», каньяках, ці будуць яны калі-небудзь — маладыя ўсё ж дачакаюцца нармальнага часу! — не выжываць па прывычцы ды вопыце, а жыць па-чалавечы?..
* * *
Жыццё — у няспынным пазнаванні таго, што адразу не ахоліш розумам, не завучыш на ўсю глыбіню, шырыню.
Адчуў гэта ярчэй, чым гэта пішучы цяпер, учора перад сном, калі слухаў па радыё нейкага сур'ёзнага ўмельца, майстра сваёй справы.
Ён, між іншым, расказваў, што вярблюды ў пустынных краінах спакойна жуюць — з'ядаюць розных кобраў ды іншую поскудзь атрутную, якая баіцца вярблюдаў настолькі, што i паху поўсці іхняй асцерагаецца. Дзецям там вяжуць з прадзіва вярблюджай поўсці насілачкі, абвязачкі на рукі, на шыю — ад змей. Ніколі гэтага за ўсё жыццё не чуў, не чытаў такога, i яно ўражае з сілай першаадкрыцця, такою моцнай, ьк у маленстве бывала.
I шчасце тут у самім пазнаванні, няспынным i ўсямерным, бо тут жа i элінскае «я ведаю толькі тое, што я нічога не ведаю», тут i біблейска-юдзейскае «ў многім веданні многа тугі», i іншае падобнае, з мудрасці іншых народаў, эпох.
У самавукаў яно яшчэ i без грунтоўнага ўступу да пажыццёвага пазнавання, што дае сістэматычная вучоба, своечасовая, у маленстве ды юнацтве. Аднак паэзіі, шчасця адкрыццяў, магчыма, i не менш у ix, чым у тых, каму ў пару пашанцавала.
* * *
Зноў Гогаль. Тое, што само па сабе з маленства запамінаецца назаўсёды. Выйшаў пасля работы ў парк, i на хаду, у ціхай самоде згадаўся Жавакін: «...Дай-ка, думаю себе, пойду. Погода же показалась хорошею, по дороге везде травка». Хоць яна толькі яшчэ паказваецца. A ўсё ж лягчэй на стомленай душы.
* * *
Братэрства...
У паломніцкіх нататках Мікалая Крыштофа Радзівіла [ 6 6 Кніга жыцій i хаджэнняў.
], чытаючы пра сярэднявечнае марское i сухапутнае зверства — ад Ерусаліма Да Рыма, а потым па радыё слухаючы пра мярзоцце «дзедаўшчыны», пра крывавую тузаніну ў Закаўказзі, на Паміры, у былой Югаславіі, пра тэрарызм ужо i ў Маскве, пра разбой i гвалт i ў «лагоднай», «сінявокай», «спрадвеку талерантнай» Беларусі,— страшна i часам проста не верыцца, што калі-небудзь i ў нас, i ў суседзяў, i наогул на свеце можа стаць лепш...
* * *
Скула на клубе. Ляжу каторы дзень. Няма апетыту. Маці падала гарачай чышчанай бульбы i кавалак тлустага селядца, яшчэ смачнейшага ад таго, што (у газеце нядаўна чытаў) такое любіць сама Грэта Гарба!.. А на завяршэнне шчасця гэтай беспрацоўнай волі, пасля малацьбы цапамі, паездак у пушчу па дровы — «Давід Каперфільд», над некаторымі старонкамі якога ажно заплакаць можна ад захаплення.
Успомнілася гэта, юначае, вясковае, чытаючы Бунта, «Белую лошадь».
Пісаць пацягнула ад сказа:
«Как молод он был тогда, как восхитительна была даже болезнь!»
* * *
— Немцы тыя ў хату зайшлі з паліцаямі, a ў мяне малая ў калысцы. Дык яны кажуць, што мы такіх каля Слоніма ўверх падкідалі ды на штых! Перадрыжала я ўся, Божа мой!.. A ўжо калі яны ішлі ад нас, дык адзін, што ззаду ішоў, i кажа: «I кляйна твая будзе жыць, i ман [ 7 7 Die Kleine — малое, der Mann — тут муж.
] твой вернецца з вайны...»
Бабуля з пасёлка Даманава на Берасцейшчыне расказвае радыёкарэспандэнтцы пра сваё доўгае, нялёгкае жыццё. Як «цар у бежанства пагнаў», як там гаравалі, як потым вярнуліся, a ў ix быў фронт i нічога не засталрся, як памерлі i мама, i тата, які сказаў, што ёй, найменшай, будзе найгорш. I было так, пакуль не ўзяла яе за няньку адна добрая жанчына. «Я ёй трох сыноў выгадавала, i яны мяне не цёткай звалі пасля, а мамай». I сваім дзецям рада бабуля, i ўнукам, асабліва аднаму з ix, што як прыедзе, дык i ў лазню яе правядзе, i ў хаце так глядзіць.
Читать дальше