Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гледзячы на сябровак, Ларыса парадавалася, што няма цяпер сярод іх Таццяны Сяргееўны, з якой яны летась частавата спрачаліся, стараліся адна адной не саступіць ды пра якую цяпер вось што гавораць...

— Здарова, дзяўчаткі! — усміхнулася Ларыса, паставіла Нінін клунак і пацалавалася з сяброўкамі, засумаваўшы без іх за лета.

— Добры дзень, Ларыска! — радасна загаманілі тыя амаль у адзін голас, са шчырасцю прыгарнулі яе да сябе і пацалавалі: увесь мінулы навучальны год яны жылі ў вялікай дружбе, стараліся добра працаваць, вучыліся адна ў адной, заступаліся адна за адну.

— Якая ў цябе, Ларыска, харошая сукенка! — усклікнула Мая Сцяпанаўна.— Як яна табе добра ідзе да твару!

— А ты яшчэ больш пахарашэла за лета! — усміхнулася Ларыса.— Зусім зацямніла нас сваёю красою.

Яна бачыла, што Маі Сцяпанаўне гэта вельмі спадабалася, бо ў яе пакрысе ўжо параднілася какецтва прыгожанькай жанчыны, спеставатай залішняй мужчынскай увагай, а вось гэта непрыгожую Лілію Іосіфаўну крыху азмрочыла.

— А дзе ж Таццяна Сяргееўна, чаго яна адстала ад вашай кампаніі? — спытала Ларыса і раптам трывожна падумала, што тая, можа, наўмысна не паехала ў раён, засталася ў Міланьках з-за Паўла: напраўду, можа, заляцаецца да яго, калі спадабаўся... Яна спытала і з трывогаю чакала адказу.

— Засталася дома і сумуе...— спакойна прамовіла Ірына Васільеўна.— Яна толькі так: ці плача, ці скача... Дык вось цяпер нечага засумавала... Учора спявала дзень, сядзела ля люстэрка. Пераначавала — замаркоцілася, плакала...

Ларыса радасна адчула жаночым сэрцам, што Таццяна Сяргееўна, відаць, напраўду хацела, пакуль няма яе, Ларысы, зблізіцца з Паўлам, але, канечне, нічога ў яе не выйшла...

— У яе ўсё ж паэтычная, далікатная душа...— ужо спакойна, стараючыся лішне крыўднага не сказаць пра Таццяну Сяргееўну, прамовіла Ларыса.— Яна жыве толькі страсцямі. А мы не разумеем гэтага, здзіўляемся ці папракаем...

Ларыса, калі прыехалі ўжо ў старэнькім пыльным аўтобусе ў Міланькі, гэтаксама папрасіла маладога шафёра спыніцца ля яе кватэры. Многія жанчыны прасілі прыпыніцца ля сваіх хат, і ён спыняўся. Паслухаўся і Ларысы.

Трэці вось год яна прыязджае пад восень сюды, у Міланькі, прыязджае з хваляваннем, з сумам па працы і з трывогаю за гэтую працу, а сёлета яшчэ ёй трэба не толькі адвыкнуць ад роднай вёскі і прывыкнуць тут, працаваць, а трэба перажыць і яшчэ адно — сустрэчу з Паўлам, з якім сёлета... Яна аж заплюшчыла ад хвалявання вочы, што будзе хутка ў іх з Паўлам, з чалавекам, якога яна так моцна пакахала, даверыла яму сваё жыццё і шчасце... Як пра сон, падумала пра сваю гамонку ў аўтобусе, калі яна была блізка ля Ліліі Іосіфаўны, а астатнія стаялі далекавата, спытала нібы жартам у той: "Ну, як табе мой Павел Мікалаевіч?"

«Спадабаўся»,— адказала Лілія Іосіфаўна, якая шмат чула ад яе пра Паўла, але дасюль не бачыла.

«Мяне надта не цешыць, што ён вам усім спадабаўся...— зноў як жартам сказала Ларыса, стараючыся зусім уведаць тое, што яе трывожыла.— Адбіваеце тут яго без мяне...» — і, затаіўшы дыханне, чакала адказу.

«Не хвалюйся, ён не падманіць. Сур'ёзны і сталы хлопец»,— адказала Лілія Іосіфаўна, якая, будучы старэйшай за яе, відаць, разгадала яе гэтыя трывогі.

«Я жанчынам надта не веру...— тады ўжо наўмысна пажартавала Ларыса, бо пачула патрэбны суцяшальны адказ, супакоілася зусім, але пастаралася перавесці ўсю гэтую гутарку на жарт.— Жанчыны на ўсё здольныя, ды калі яшчэ бачаць талковага хлопца...»

Цяпер, калі ішла да сваёй леташняй гаспадыні, ёй стала крыху сорамна ад сваіх нядаўніх роспытаў, але затое было і спакойна, уцешна на душы, яшчэ больш радавала гэтая блізкая сустрэча.

Падыходзячы да гаспадынінага гарода, Ларыса ўбачыла, што ад лішняй спякоты звяў і парыжэў бульбянік, звялі і асыпаліся кветкі, шмат ужо накідала жоўтага лісця высокая бяроза, якая ўзвышалася над вялікаю — на дзве палавіны і з шасцю вокнамі, з жалезным дахам — смолкаю хатаю. Двор, вясною і восенню гразкаваты, цяпер быў тупкі, што камень. На кухонным падаконніку чырванелі памідоры, ляжала некалькі доўгіх жоўтых гуркоў-насеннікаў.

Цёця Валя капала на гародзе бульбу. Як пачула, што рыпнула брамка, падняла галаву, зірнула, убачыла яе, сваю кватарантку, апусціла рыдлёўку і падалася разораю сюды, у двор. За лета яна зусім збегалася — збірала, канечне, па ахапку сена карове, гойсала ў ягады — то зусім высахла, была худая, загарэлая, але ўсё яшчэ вельмі вёрткая для сваіх шасьцідзесяці чатырох гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x