Павел ступіў у спальню і ўбачыў у калысцы поўненькую, цёмнавалосую дзяўчынку, якая спала і смачна цмокала ружовымі губкамі.
— Ну, як? — спытаў Сліж.
— І крошкі ў цябе падабрала...
— Трэба ўмець!
— Някепска ты зажыў, гляджу,— сказаў Павел, выйшаўшы са спальні і садзячыся на канапу.
— Кішэні сваіх і яе старых добра патрос,— сказаў Сліж,— вось і выкалаціў... А сам збіраю грошы на «Жыгулі», жыць не буду, калі не куплю. Другія маюць, раскатваюцца, а чаму я не магу ў сваёй машыне праехацца? Што я — горшы за другіх? Цяпер, браце, пажыць добра можна, толькі трэба не драмаць... Але хопіць насуха балбатаць, пасядзі крыху тут, а я прыгатую тое-сёе, тады лаўчэй будзе язык варочацца.
— Дзякую, не трэба,— шчыра папрасіў Павел,— усе гэтыя дні толькі і ведаю, што ў госці хаджу... Так і да бяды нядоўга...
— Не бойся,— усміхнуўся Сліж.— У цябе такі характар, такая воля, што зладзіш з сабою... А я... Ды і магу...— і ён жартам паляпаў на сваім поўным жываце.— Ды калі дармавой яшчэ...— і задаволена засмяяўся.— Так сказаць, пры прыемнай кампаніі, пры добрай закусцы ды за чужы кошт можна піць бясконца... Так што...
— Не-не,— сказаў Павел, амаль падхапіўся з канапы.— Калі ты так, то я пайду дадому.
— Ну ладна, Павел Мікалаевіч, хай будзе па-твойму,— махнуў рукою Сліж, сеў ля стала,— Тады квасу зараз пап'ём ці кавы... Маладзец, што ўмееш адмаўляцца, здароўе і аўтарыцет беражэш... А я прасцей жыву... Як якая гулянка ў вёсцы ці лазня — мяне клічуць... І я — не ганарлівы надта — не адмаўляюся... А ты, можа, браце, і добра зрабіў, што вярнуўся сюды. Праз год-два Рагатка на пенсію пойдзе, то ты і ўзбярэшся на яго месца. І начальнікам будзеш, і пры школе абжывешся пакрысе...
— Спачатку трэба самому навучыцца працаваць,— сказаў Павел,— а тады ўжо марыць пра пасады і другіх вучыць.
— Хіцёр, тоішся! — усміхнуўся Сліж.— Але мяне, браце, не абхітрыш, я ўсё бачу. Я знаю, што і ты далей глядзіш, чым во мне такое — правільнае ды разумнае — гаворыш... Па мне будзь, я з табой лепш паладжу, чым з цяперашнім. Ён стары, надта не падпускае да сябе, а ты аднагодак... Хоць і ён, калі мая Ніна пайшла ў магазін, перамяніўся, паглядвае, каб які мяшок мукі ці дачцэ кофтачку без чаргі ўхапіць... І мы тыцпем тады-сяды — глядзі, і мне ў школе лягчэй, раблю як хачу... А работа ў школе, калі дырэктар добры, і не надта благая, цёпленькая...
—, Толькі яе любіць трэба ды старацца...— перапыніў яго Павел.
— Тут на брак не глядзяць... Даюць усю палучку і без гэтай тваёй любові... Гэта, браце, не на заводзе... Аднолькава плацяць і Зубку, які гарыць на рабоце, і таму, хто спакойна ды не паднатужваючыся проста дае ўрокі...
Павел вельмі не любіў такіх размоў, дзе закранаўся гонар школы, настаўніка, кожны раз заступаўся за сумленнасць, любоў настаўніка да сваёй працы, не цярпеў тут хітрасці і абыякавасці. І Сліж гэта ведаў, не гаварыў адкрыта ды пра сябе, а здалёку выказваў свае думкі, якія, дарэчы, гаворыць не многім.
— Табе гэта крыўдна, але гэта так,— сказаў Сліж,— я паглядзеў і многае ўбачыў... У любой, браце, прафесіі, на любой рабоце можна і так, і гэтак... Выбірай...
Сказаў ён так і зноў схаваўся, прамаўчаў, а як жа думае ён іменна, як працуе, прытаіўся пра гэта.
— На нашай рабоце нельга хітрыць,— прамовіў Павел,— дзеці ж усё бачаць, вучацца ад нас. Калі што не так, яны ж першыя і папракнуць нас...
— Ну, так, канечне, так,— згадзіўся Сліж, але відаць было, што ён у душы пасміхаўся з гэтых Паўлавых слоў, лічыў яго не надта хітрым.— Ну, а як табе пашы дзяўчаты? Таццяна Сяргееўна?
Павел крыху пачырванеў, засаромеўся, што Спілі у яго тое-сёе ведае і вось пра гэта намякае.
— Не ведаю,— паціснуў ён плячыма.— Ды я іх толькі два разы і бачыў.
— Ты мяне не бойся, я нікому не скажу. Не дойдзе да Ларысы...— сказаў Сліж.— У нас ёсць з кім пагуляць халасцяку. Ажно пяць незамужніх... Пра Ларысу маўчу, а з астатніх падабаюцца мне дзве — Таццяна Сяргееўна і Мая Сцяпанаўна. Мая яшчэ маладая, нічога не бачыла, саромеецца, а вось Таня ўжо ўсё бачыла... Ды і, браце, прыгожая, стройная!.. Я, каб не такі гарачы характар у маёй Ніны, то падгуляў бы. А з ёю, браце, падгуляць — мілае дзела... Ну што ты — такая дзяўчына!.. Красуня! Мёд!.. Так што ты, халасцяк, пакуль няма тваёй, гульні з Таняю. Ты за адзін вечар з ёю зладзіш...
— Не ў маім гэта характары,— адказаў Павел.
— Ты ж хлопец, браце, урвіцель, так сказаць,— захіхікаў Сліж.— Я на тваім месцы такога не ўпусціў бы... Чужая жонка мёдам мазаная, а свая — дзёгцем... Гы-гы-гы...
— Давай не будзем пра гэта болей, Уладзімір Пятровіч,— папрасіў Павел.— Не нам пра гэта гаварыць і не нам такім займацца.
Читать дальше