Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У жыцці ўсё цяжэй... Не раз і выгоды — не выгоды... Яшчэ трэба падумаць, каму цяжэй: мне ці Ларысе? У Ларысы вы, а ў мяне Васіль...

— А чым жа ваш Васіль горшы?

— Горшы... Які з яго муж!.. Але не будзем пра гэта: усё ж сёння добры вечар, добры настрой! Вой! — раптам як здзівілася яна.— Чагосьці ў маёй кішэні ключ ад школы! — Яна дастала яго, пакруціла на пальцы.— А ў школе цяпер, мусіць, вельмі холадна і ціха?

Васільцу хацелася сказаць: а давайце падыдзем, адмыкнём і зірнём, як цяпер там. Яго пад'юшчвала і пад'юшчвала гэтая думка, штурхала ступіць да тайны: да яе было так блізка, можа, толькі адзін крок! Зайсці туды было лёгка, але вось выйсці?..

— Хай спіць наша матухна, адпачывае да панядзелка! — пажартаваў ён.

Яны міналі ўжо школьную брамку, і нешта цягнула яго вярнуцца назад, бо тое ж падказвала, што гэта больш не паўторыцца: гэта бывае, можа, толькі адзін раз, прыходзіць як шчасце, як узнагарода за свята ў душы.

— Дзякую, вось вы і давялі мяне жывую і здаровую... — ціха сказала Мая Сцяпанаўна, калі яны падышлі да дома яе свёкраў.

Яна пажартавала, але ў яе голасе чуўся нейкі смутак, нейкі папрок — і гэта яшчэ больш трывожыла душу.

Прыпыніліся ля цёмных варот.

— Ну дзякую, Павел Мікалаевіч,— зноў сказала яна, вызваліла сваю руку, стала насупраць яго, спытала нібы з дакорам: — Ну чаму вы такі, Павел Мікалаевіч?

— Які? — яго апякло сорамам.

— Вось такі... Ну, чаму гэтак любіце сваю Ларысу? — нібы пажартавала яна.— Але я, можа, залішне ўсё гэта! Не буду больш. Сёння я нейкая дзіўная, занадта вясёлая... Магу бог ведае да чаго дагаварыцца... Будзьце здаровыя, дарагі наш Павел Мікалаевіч!

Яна паднялася на дыбачкі, абхапіла цёплымі далонямі яго шчокі, апякла раз-другі пацалункам у губы, нечакана адарвалася, пхнула вароты і, не спяшаючыся, падалася да хаты, усё неяк меншаючы, знікаючы ў раптоўнай цемені...

Як толькі павярнуў з міланьска-сульскай дарогі на сваю сцежку, Васілец убачыў: з акна іхняга пакоя падае ў гародчык святло. Адчуў: не спіць сын, не спіць Ларыса.

«Нібы спускаюся з воблакаў... І траціцца пачуццё тайны, невядомасці, куды яшчэ нядаўна так цягнула. Добра адчуваю: іду вось па зямлі, іду дадому. І няёмка: я весяліўся — жартаваў, танцаваў,— гэтак позна затрымаўся, а Ларыса... Яна не мела гэтага...»

Увайшоў у двор. Пачуў: сын плача.

Адчыніў незамкнёныя дзверы сянец, зашчапіўся, а тады ціха адчыніў яшчэ адны дзверы, ціха зайшоў у хату, паставіў на стале сумку, распрануўся. Зайшоў у свой пакой і ўбачыў, што Ларыса — у незашпіленым ля грудзей халаце, босая, з наплаканымі вачыма — ходзіць і носіць на руках загорнутага ў коц сына, а ён так плача-лямантуе, што хоць ты ўцякай з хаты.

Ларыса са стомаю, адчаем ды з пакутаю зірнула на міг на яго і, відаць, неяк угадала, што ён быў вясёлы, шчаслівы, дык яшчэ болей змаркотнела, пасля адвярнулася і шпарчэй захадзіла па хаце, калышучы сына на руках. І ў гэтую хвіліну яна, здаецца, была вельмі падобна па Васільцову маці, калі тая, як ён добра помніць, вось гэтак уночы насіла на руках яго меншых сястру і брата, плакала разам з тымі...

— Што з ім? — запытаў Васілец.

— Хіба я ведаю... — буркнула Ларыса.— Плача і плача з самага вечара. Рукі мне адарваў, нервы сарваў, што хочацца аддаць яго каму, каб і не бачылі мае вочы, а самой сысці на край свету...

«Значыць, хапіла дык хапіла ёй сёння... — падумаў,— Так, нібы са злосцю ды з крыўдаю на неспакойнага, вельмі ўжо крыклівага ды плаксівага сына, гаварыла яна ўжо не раз, што спачатку аж палохала мяне: што яна гаворыць?! Але хутка заўважыў, што гэта толькі яна так гаворыць. З адчаю. Для палёгкі. Пагамоніць сама сабе, паплача — і выцерпіць: сын супакоіцца. Калі ж ён спіць, а потым акажацца, дык яна бяжыць да яго. Дзе ні была б, што ні рабіла. Пытаецца: «Ну што, сынок?» Цалуе. У хвіліны, калі ён вясёлы, спрабуе «гаварыць» з ёю і са мною, пазірае на нас ды гудзе, смяецца, дык Ларыса цешыцца: «Паглядзі, Паўлік, гэта ж наш сып! І як мы толькі маглі жыць дагэтуль без яго? Скажы, што можа быць даражэй на свеце за гэтую вось яго ўсмешку? Нішто!»

— У-а, у-а...— лямантаваў цяпер сын.

Чуваць было: заварушылася на печы гаспадыня, нервова застукала нагамі ў перагародку.

— Выганіць яна нас з хаты, калі ён такі будзе... — сказала Ларыса.— Не раз ужо скардзілася, што не даём ёй спаць.

— Давай я панашу,— папрасіў Васілец, падышоў зусім блізка да яе.

— На, а то я ўжо рук не чую... — прамовіла яна.

— Ну, што табе, Віктар Паўлавіч, баліць? — як узяў сына на рукі, запытаў Васілец.— Жывоцік баліць? Ці галоўка?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x