Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васілец зноў сеў ля яго і, адчуваючы Вертунову перамену, больш не загаворваў, пазіраў на чысценькі пакой — на сцены, на новыя крэслы, на маладую прыгожую, але такую строгую сакратарку — а ёй вельмі добра пасавалі да твару сівы парык, белы світэр і шэрая шарсцяная безрукаўка — між тумб стала бачыліся яе стройныя ногі, на іх былі замшавыя бурачковыя туфлі на высокай платформе. Сакратарка, відаць, адчула, што на яе з захапленнем пазіраюць, зірнула з сарамлівасцю, сціснула ў каленях ногі, падабрэла.

Вяртун дастаў з ніжняй кішэні пінжака белую хустачку, выцер ёю спацелы лоб, далоні рук, а пасля раз за разам моршчыўся, абцягваў уніз каўнер кашулі, расслабляў гальштук, нібы той сціскаў яму горла і не даваў дыхаць.

Неўзабаве дзверы кабінета загадчыка адчыніліся — і адтуль выйшла жанчына сярэдніх гадоў; Вяртун падхапіўся, абцягнуў адно крысо пінжака, другое, пастукаў у дзверы.

— Вы ведаеце, чаго вас выклікалі? — нарэшце ўсміхнулася сакратарка.— Не ведаеце? Дык вось магу вас першая павіншаваць: вас павысяць... Так што з вас цукеркі...

Васільцу стала горача ў твар: дык вось чаго выклікалі Вертуна і чаму той сёння такі збянтэжаны, вось чаго выклікалі і яго! Запалымнелі шчокі, і ён не мог разабрацца, што робіцца ў яго на душы! Вялікая бура пачуццяў! Самых розных. Але, здаецца, найбольш няёмка. Перад Вертуном, настаўнікамі, перад Міланькамі — Вертуновай радзінай — і перад вось гэтай сакратаркай. Няёмкасць, сорам заглушылі ў душы радасць: як-ніяк яго ж выклікалі не папікаць, а павысіць, паставіць на вялікую пасаду.

— Гавораць, што скора ў вашых Міланьках новую дзесяцігодку паставяць, вось вы такі... завуч,— усміхнулася,— я налета канчаю інстытут, дык магла б папрасіцца да вас, маючы на ўвазе, што вы, можа, будзеце і дырэктарам неўзабаве... Але ж вы жанаты ўжо. Ды такі пераборлівы: адхілілі нават такую красуню, як Таццяну Сяргееўну...

Яна, аднекуль усё ведаючы, жартавала, здзіўляла Васільца, але яму не хацелася жартаваць: у галаве былі іншыя думкі. Пра Вертуна, пра сябе.

Ён здзівіўся і паківаў галавою: адкуль яна ўсё ведае?

— Вы ведаеце пра мяне больш, чым я сам пра сябе!..— толькі ўсміхнуўся ён.— Вы, відаць, ведаеце, што ў мяне ўжо ёсць сын?

— А як жа! — усміхнулася і тая.— Здаецца, Віктар.

Васілец зноў паківаў галавою ад здзіўлення.

— Я ж з Іванам Сямёнавічам і з вашымі дзяўчатамі знаёмая, дык шмат ведаю пра вашы Міланькі,— прызналася яна...— Не раз самому загадчыку расказваю пра вашу школу. Вас вось на днях пахваліла... Сказала, што даўно пара ўжо гэтага замяняць...

Якраз выйшаў з кабінета Вяртун, са здзіўленнем ды нібы з пакутаю зірнуў і ўбачыў, што Васілец пасміхаецца. Быў чырвоны-чырвоны, што пераспелы памідор. Чырвонымі былі шчокі, лоб, вялікія залысіны. Васільцу стала брыдка, што ён спакойна пачуў сакратарчыпы словы пра Вертуна.

— Цяпер табе...— кіўнуў Вяртун Васільцу галавою, хацеў яшчэ нешта сказаць, але, відаць, не мог болей гаварыць ад разгубленасці ці пры сакратарцы. Можа, падумаў, што Васілец і сам пра ўсё здагадаецца. Толькі хутка акінуў позіркам пакой-прыёмную, як не ведаў, за што зачапіцца вокам. Сакратарка гэтаксама не змагла вытрымаць яго позірк, апусціла галаву і пачала друкаваць.

Васілец моўчкі падаўся ў кабінет.

Зайшоў.

Селядцоў сядзеў за сваім сталом.

Да яго на бліскучай, пакрытай лінолеумам падлозе, ляжала доўгая малінавая, з дзвюма зялёнымі палосамі па краях дарожка, ля сцен стаяла шмат такіх — руда-зялёных,— як і ў прыёмнай, крэслаў. Над загадчыкам у вялікай пазалочанай раме вісеў партрэт Янкі Купалы.

Загадчык — пажылы, з невялікаю, стрыжанаю «пад вожык» галоўкаю, з прамым доўгім носам, з густымі рыжымі бровамі, у сінім касцюме і сінім світэры — сядзеў за бліскучым сталом. Ля яго абапал стаялі два мяккія крэслы.

— Можна? — запытаў з парога Васілец.

— Заходзьце, калі ласка, Павел Мікалаевіч,— мяккім, як жаночым, голасам адказаў загадчык. Галавы не падняў, нешта пісаў.

Але паказаў рукою: садзіся насупраць яго ў мяккім крэсле.

Васілец сеў.

— Ну, як жывяце, Павел Мікалаевіч? — запытаў, тут жа дапісаў і падняў галаву. І, не чакаючы адказу, зноў загаварыў: — Добра выглядаеце, Павел Мікалаевіч! Свежы, юны, прыгожы! Такі, якім бачыў вас і летам, на канферэнцыі.

— Ды які там свежы,— усміхнуўся Васілец.— Старэем пакрыху.

— Якая яшчэ старасць у вашыя гады?! Самая маладосць! — усміхнуўся.— Сама дзярзаць! — гаварыў і вельмі націскаў на гукі «о»: быў, як гаварылі, з Валагодчыны, партызаніў тут, палюбіў тутэйшую дзяўчыну і застаўся ў гэтым горадзе.— Настаўніц любіце, гарэлку п'яце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x