Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я разумею вашу іронію...— прамовіў Лёня.— Ведаеце, неяк заведзена перш за ўсё і ў маладзёжных выданнях пісаць пра маладых рабочых, вучоных, спартсменаў. А пра маладых настаўнікаў... Неяк і рэдка дзе што бывае ў друку... І я вось, журналіст, уяўляю партрэт равеснікаў вучоных, рабочых, спартсменаў, а партрэт маладога настаўніка-сучасніка... Далібог, і кепска ўяўляю...

— І мы ж людзі...— сказала Таццяна Сяргееўна.— І працуем, важную работу маем, і марым, кахаем, памыляемся, шукаем свайго месца ў жыцці... Дык чаму б вам не напісаць і пра нас, маладых настаўнікаў. І ў нашай школцы ёсць цікавыя людзі. Лілія Іосіфаўна, Павел Мікалаевіч, Сліж... Цікавыя характары...

— А вы?

— А я, як усе кажуць, дзіўная, незразумелая...

— І я чуў...

— Гавораць пра мяне шмат...— перапыніла яго.— І ўсяго. Бо я не прывыкла яшчэ да вёскі, а вёска яшчэ не прывыкла да мяне. Але я хачу быць такой, якая ёсць. Не хачу нацягваць на твар маску...

Лёня маўчаў.

— Хоць, кажуць, што ўсе мы, маладыя, цяпер не такія, як былі нашы бацькі...— прамовіла Таццяна Сяргееўна.— І яно, відаць, гэта і так. Змянілася жыццё, і мы неяк па-новаму ідзём... Бо і ў жыцці цяпер шмат новага. Нашы бацькі жылі ў нястачы, марылі пра лепшае, пра сённяшняе, а мы яго ўжо маем... Вось некаторыя і насыціліся змоладу, сталі мяшчанамі. Некаторыя думаюць: куды ж ісці, што рабіць? А некаторыя бунтараць, шукаюць сапраўднай ісціны... Так што і мы, маладыя, розныя людзі... Характары, як казала ўжо...

Недзе далёка загуў матацыкл. Бліснуў доўгім праменнем — павярнуў сюды. Ехаў хутка. Высвечваў хаты, платы, слупы.

«Сініцкага матацыкл...— пазнала.— Наўмысна сюдою едзе. Хоча паглядзець: іду з журналістам ці не? Бачыў, што разам з клуба выйшлі... Хай паглядзіць! Хай ведае, як усё расказваць людзям... Казалі ж мне дзяўчаты: усім хваліўся, што ў нас было... Мярзотнік! Праз яго прыйшлося ехаць у бальніцу. Вось гэтыя дні зноў чэпіцца. Ці не хоча памірыцца? Але не... Любіла дык любіла, раз разлюбіла дык разлюбіла...»

Сініцкі пад'ехаў. Напружыўся і Лёня. Потым павярнуўся да матацыкліста.

— Давай, едзь! — смела крыкнуў.— Абыдземся і без эскорту!

Сініцкі са злосцю газануў, панёсся па вуліцы. Следам за ім пабегла цемра. Загусцілася.

— Ваш кавалер?

— Былы,— адказала яна.— Але вось мы і дайшлі да маёй рэзідэнцыі.

Сышлі з вуліцы. Сталі ля высокай цёмнай брамы.

— Холадна? — усміхнулася.

— Ды не горача...

— Што ж, дзякую за кампанію,— падала руку.— Бяжыце ўжо назад, у Вішнёўку. Думаю ж, не заблудзіцеся?

— Ды не,— адказаў.— Але я хачу яшчэ пагаварыць з вамі пра жыццё-быццё, пра вёску...

— Тады не будзем мерзнуць, хадзем у веранду.

Адчыніла вароты, прытрымала — каб не зарыпелі. Калі ўвайшоў у двор і Лёня, зачыніла, узяла на кручок. Прайшла ля плота, ціхенька адчыніла брамку — у гародчык.

— Прыгінайцеся,— прашаптала. І сама прыгнулася — каб не было відаць галавы праз вокны. Ён тупаў ззаду, ломячы сухія сцябліны кветак. Відаць, гэтаксама прыгінаўся. І ад гэтага — як бы ад нейкай таямнічасці, змовы — канечне, адчуваў тое, што і яна,— хваляванне.

Абмацала на зямлі тугую кветку, вырвала. Абцерабіла. Узышоўшы па невялікі ганак, прасунула сцябліну ў шчыліну між дзвярэй і вушака, падняла ўверх кручок і адчыніла дзверы. Ціха зайшлі. Тады яна зноў замкнула дзверы — зашчапілася.

Пахла яблыкамі. Збоку стаялі скрынкі. Адна на адной. У іх, перакладзеныя саломаю, ляжалі буйныя антоны. Побач скрынак стаялі пустыя бутэлькі, слоікі з варэннем, ляжалі парожнія каробкі з-пад тортаў, з-пад макаронаў. Справа стаяў нізкі тапчан. Тут цёплаю парою, увесну ды ўлетку, яна спала. Тут шмат начэй прашапталася ды цалавалася з Сініцкім, не здагадваючыся, якая ў яго душа.

Таццяна Сяргееўна ўзяла Лёню за руку, пасадзіла на цвёрды тапчан. Сама, усё ведаючы, вобмацкам падышла да скрынак, адхінула на адной скрынцы мяшок, узяла дзве буйныя антонаўкі — тут ляжалі ўжо сцукраваныя, вельмі смачныя яблыкі. Вярнулася, села побач.

— Частуйцеся,— ціха сказала, абцерла далонню яблык і са смакам укусіла.— Колькі захочаце, столькі і ешце.

— Дзякую,— адказаў. Гэтаксама далонню выцер яблык, са смакам захрумстаў.— Добра! Рамантыка! Такога ў горадзе не будзе...

— Канечне... Хоць і ў нас нечага вашага не бывае...

...Лёня пацалаваў яе. Не зусім смела, нібы гадаючы: «Адштурхне? Узлуецца?» Яна не ўзлавалася, не адсунулася. Ён пасмялеў.

«І я не магу адштурхнуць яго...— падумала.— Ён мне вельмі падабаецца. Такая я ўжо: калі ўпадабаю, дык не магу гэтага таіць...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x