Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вот бабушка, хоть замуж выдавай!

— А я і пайшла б. Толькі ўжо каб за папа.

— А что же так?

— Бо агоркла за век працаваць, гараваць... Чакаць вось, як цябе...

* * *

Прэсвітэр пяцідзесятнікаў Панько, чалавек з суседняй вёскі Церабостынь, ездзіў вучыцца «на таго папа» ў Амерыку. Відаць, адтуль ён і прывёз абавязковае: — Братья и сестры, встанем на наши ноги!..

Малому мне смешна, хацелася падказаць, каб пасля той малітвы — такую каманду:

«Братья и сестры, сядем на наши...»

* * *

Увечары над ракой, вяртаючыся з касавіцы. Адзін дзядзька крычыць другому з вады:

— Лезь, Паўлюк, трохі памыемся!

А той з моста толькі рукою стомленай махнуў:

— А што бабы будуць рабіць? Намёк на апошняе мыццё.

* * *

У прынёманскай вёсцы пра плытнікаў кажуць: — Нашы мужчыны ніколі зямлі не трымаліся. Ад лёду да лёду апраўляліся ў воду.

Толькі не так ужо далікатна казалі.

* * *

Кашулі ў нашай вёсцы шылі мужчынам з палатна кужэльнага, а споднікі давалі зрэбныя. «Дзе ім, жарабцам, кужалю таго набрацца!..» А «жарабцы»-суседзі бяскрыўдна смяяліся.

* * *

Гліняная міса з рубцом, поўная фасолевага супу з бульбай. Сюды яшчэ і хлеба добрую лусту. Прысядзеш, і згадаецца зноў жа Пушкін:

«Да щей горшок, да сам большой!..»

* * *

Суседскія сталы сыходзіліся ў адну хату не надта часта. Адзін-два разы на хрысціны ці проста, як у нас гаварылася, на радзіны, два-тры на хаўтуры або памінкі, а найбольш на вяселлі. З некалькіх хат, калі менш, калі багацей.

* * *

Што-небудзь трохі не так, дык яно і помніцца. І як жа доўга! Больш за паўвека прайшло ад вяселля суседскай дзяўчыны, а вось жа помню, што сукня, фата былі ў яе, як і належыцца, беленькія, а панчохі чорныя... Зрэшты, «чамусьці» рассакрэчваецца вельмі проста — Анюта была сірата пры братавай сям'і дый таўкачаватая крыху, белых панчох не дастала.

* * *

На бедных вяселлях, каб лепш паказацца, да каня ў аглоблях прыпрагалі другога каня. Ні два, ні паўтара з той пары. А калі ў радні хто-небудзь жыў пры цару ў горадзе, дык праз адну-дзве чаркі на ўсю бяседу спявалі: «Налей, налей бакалы!..» І запрашалася так: «Госцейкі, налівайце бакалы!»

І не смешна.

* * *

У местачковага краўца Вэльвула худы і бледны вучань, яшчэ падлетак. І кліенты, і сам гаспадар, і старэйшы чаляднік сяды-тады пацяшаюцца:

— Ну ж і благі ты, Ёсель! Згуляўся, за дзеўкамі забегаўся? Ці чаму?

І ён аднойчы адказаў, па-свойму ціха, з нясмелай усмешкай:

— Няма малака.

І ў гэтым адказе многа чагосьці, што вось і помніцца мне са школьнага маленства.

* * *

Едучы зімою з Налібоцкай пушчы з дровамі, мужчыны спыняюцца ў ярэміцкай карчме, што наводшыбе над Нёманам. П'юць чай і пацяшаюцца з карчмаркі, муж якое паехаў у Дзераўную:

— Бяда, Сорачка, з тваім Шлёмам. Чулі людзі, што ў дарозе ён адмарозіў патрэбнік.

Яна, вядома ж, не верыць. Нават усміхаецца.

* * *

«Дровы бярозавыя! Дровы дубовыя! Дровы альховыя!..» І далей — сасновыя, яловыя, асовыя... З адпаведным акцэнтам, інтанацыямі, крыкам. Гэта — «малітва» ў «школе», сінагозе, як яе мужчыны на вячорках часамі паказвалі. І не было тут ніякага антысемітызму, бо і слова такога не ведалі, ні варажнечы — проста весела.

* * *

Пра корчмы ды карчмароў у маленстве маім чулася ўжо, так сказаць, гістарычна. А старыя, старэйшыя іх памяталі. Маці мая расказвала пра Сорку, дачку карчмарову, як яна забаўлялася з дзіцяткам. Спадабалася маме такой, што яно смяецца ад козыту і даказыталася, што яно, беднае, ад смеху ажно зайшлося. Тады ўжо яна давай, сама плачучы: «Казы, казы назад, казы, казы назад!..» Ледзьве адратавалі.

* * *

У Лейзара памёр любімы парабак. Купец з жалю вырашыў паставіць яму помнік. А каб было трохі танней, надпіс на прывезеным камені стаў дзяўбсці сам:

«Ту..лежы...муй...бардзе...добры... паробэк...»

Ды вось яго паклікалі чагосьці ў краму, ён пайшоў, начынне пакінуўшы.

А тым часам цераз мястэчка праходзіў беспрацоўны. Убачыў камень перад домам, прачытаў той надпіс, падсеў і дадзёўб:

«Он..ці..юж..не..ест...паробкем...ты...му...не...естэсь... панэм... поцалуй...го...ў дупэн...амэн».

Чулася гэта ў пачатку трыццатых, у гады суровага крызісу, калі, між іншым, і гарадскія беспрацоўныя снавалі па гасцінцы часта. Ад гміны — да гміны, а ў кожнай ім выдавалася невялікая дапамога. Калі па дарозе траплялася школа, беспрацоўныя заходзілі: а мо і з настаўнікам пашанцуе.

У Загоры нашым настаўнічала панна Зіна, а сам Груша, бацька яе, настаўнік і мой, быў ужо на пенсіі. Скупаваты, як гаварылася, ён, што расказвала потым служанка, даў аднойчы беспрацоўнаму дваццаць грошаў, а той, не ўзяўшы, выняў свае пяцьдзесят:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x