Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Маш пан на твоён бідэн!..

З тым помнікам, можа, і анекдот. А «біда» запомнілася як быль. А здарылася яшчэ і так, што солтыс прывёў нам на начлег беспрацоўнага, а той — абагрэты, накормлены, наслухаўшыся пра крызісныя злыбеды,— уранні хацеў пацалаваць нашай старой маме руку і паімкнуўся таксама даць ёй нейкую дробязь, сказаўшы:

— Матко, на суль.

Стоячы з гаршчэшнікам каля палаючай печы, яна і рукі цалаваць не дазволіла, і «на соль» не ўзяла, толькі расхвалявалася да слёз.

А ў мяне пасля таго выпадку засталася запісанай і такая тэма, з тых, што не здзейснены: «Беспрацоўны ў вёсцы». Так вось проста. Але не проста было напісаць. Здаецца нават, што п'еса такая задумвалася, на пятнаццатым годзе... А ўчора яно ўспомнілася. Пачаўшы ад той эпітафіі.

* * *

Адну, старэйшую, што служыла ў местачковых яўрэяў, у вочы хтосьці аблаяў: «Памыйніца ты жыдоўская!..» А ўжо сам я аднойчы чуў, як маладзенькая, прыгожая, міла ўсмешлівая апраўдвалася перад сваякамі, чаму ўцякла ад рабіна, дзе трэба было ёй і з-пад яго дарослых сыноў выносіць раніцай гаршкі...

* * *

Гарбатую местачковую сірату чамусьці празвалі Царыцай. Мала што гарбатая, дык яшчэ і гарбаносая. Ідзе па тратуары, а на яўрэйскім ганку перад крамай стаіць важны вясковы кавалер, па модзе — з кульбачкай. Глядзіць зверху дый кажа:

— Тожа мне сушчасцвіцельнасць ідзе!.. Гадоў праз некалькі, у акупацыю, ён стаў паліцаем, з іншай «кульбай». Ці ёсць тут нейкая сувязь?

* * *

Вясковы трохі інтэлігент, які і ўвосень трыццаць дзевятага, і пасля вызвалення ў сорак чацвёртым, пакуль усталяваўся большы парадак, працаваў нават настаўнікам. Потым — зноў на сваю гаспадарку. Недавучка, да кнігі не надта ахвочы, а з гонарам.

Нешта ў сорак восьмым, неўзабаве пасля таго як вярнуўся з Таджыкістана, быў я ў брата і на зімовых доўгіх вячорках расказваў мужчынам пра тое, як будаваўся самаркандскі рэгістан. Калі дайшло да бычынай крыві, тым больш да яечных бялкоў, «настаўнік» той устаў панура, сказаў на ўсю хату: «Лож!» — і пайшоў дадому.

А гадоў праз пятнаццаць, калі я гасцяваў там улетку, ён зайшоў да мяне, аднаго ў хаце, і даволі доўга ды з нуднай прыязнасцю павучаў, як я павінны напісаць кнігу пра тое, што ў нас тут адбывалася — і пры цару, і пры паляках, і пры немцах, і як яно цяпер... Нават і назву гатовую прынёс, прычым для большай важнасці на рускай мове: «Из тьмы к свету».

— Так і назаві!

Сыны затое здольныя, у людзі пайшлі спраўна. У Мінску, вядома, пасля інстытутаў. Пра што ён расказваў з натуральнай, зразумелай радасцю.

* * *

Зноў з наднёманскай вёскі.

У чалавека сын быў перад вайной вялікай шышкай у Мінску. Упрасіў ён бацьку пераехаць з панскай Польшчы туды, і той пераехаў з другім сынам. Трэці сын не паехаў, не захацеў, застаўся на гаспадарцы. А там, у тым хвалёным Мінску, на пачатку трыццатых гадоў было галаднавата.

— Тры селядцы выстаяў у вочарадзі,— расказваў потым дзядзька,— адзін,— кажа,— з'ямо, а тыя пакінем на выхадны!.. А дома ж у мяне дзве каровы было, япрука тым часам заколеш. А селядцы жыды па вёсках у бочках вазілі — толькі бяры!..

Колькі сын ні ўпрошваў бацьку не губіць яго, не ехаць назад, той паехаў, пакінуўшы абодвух сыноў. Палякі — «чэрці, яны ўсё ведалі цераз граніцу!» — у Стоўбцах яму такое вітанне наладзілі, што нават аркестр духавы з пажарнай каманды іграў на пероне... На выклік у пастарунак дзядзька не пайшоў, паслаў таго сына, што з ім у Саветы не ездзіў.

А тыя абодва, што ў Мінску, «так недзе, бедныя, неўзабаве і захлынуліся»...

* * *

На нашым дзедаўскім помніку імёны: «Даниил, Ульяна, Василий, Иван, Екатерина, Александр, Ева, Павел». Нават даты няма, калі пастаўлены помнік. Як памінанне нейкае. Толькі і ведаю, што першыя два — мае дзед і баба. Мох трэба было адціраць і літары, словы вычытваць упрытык. І ўжо спытацца няма ў каго пра тыя іншыя імёны. Вось яна — наша генеалогія!..

* * *

Змалку іх ведаю. Спачатку сіраты без маці, а потым і бацька памёр. Ох, як даўно гэта было, калі ў іх да таго яшчэ і карова здохла, праглынуўшы цвік, а мы, моладзь апошняга заходнебеларускага года, паставіўшы чарговы спектакль, хацелі заробленыя грошы даць ім на карову. Цэлы бунт пачаўся, бо бацькавых братоў, а з-за іх і самога бацьку сіротаў, нядрэннага чалавека, нават з гумарам, у вёсцы многія не любілі... А цяпер вось, будучы дома, дзе ў мяне ўжо нікога няма, пачуў, што і бяздольная Любося, дажыўшы да горкай старасці, днямі памерла. І ўспомніў яе малодшага брата Тадзіка (Уладзіка, з-за дзіцячага вымаўлення), які загінуў у вайну...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x