Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чэхаву было тады дваццаць шэсць, Грыгаровічу — шэсцьдзесят чатыры. Старасць?

А кнігу Слівоўскага я купіў, каб выдаць апошнія злоты, на Кракоўскім Пшэдмесці, за гадзіну з нечым да ад'езду. А вось учытаўся і бачу, што яна цікавейшая, грунтоўнейшая, чым я спадзяваўся.

* * *

Жыццё не толькі «иль ты приснилось мне»,— калі дык здаецца, што ты яго сніш, і — у цяперашнім часе.

Падумаў так, жыва ўявіўшы, успомніўшы, як госць-унук, наш светленькі Міхась, усклікнуў, убачыўшы мяне з прыхожай у пакоі: «Дзядуля!..»

* * *

Перад дажджамі было чыста-чорнае бульбяное поле, хораша зааранае. Ды вось пагода зноў, і на гэтай шчодрай чарнаце застракацела зялёнае — бульба густа і дружна ўзыходзіць.

Яблынька, што два гады радзіла, гэтай зімой не вытрымала маразоў. Пакінулі ствалок, а з-пад кораня як заструменіў зелянінай угару тонкі парастак, ужо і роўны з пакінутым ствалом, увесь у лістах.

Колькі ўжо дзён, праходзячы міма, не магу не зірнуць, як на кіі, да якога прывязана маладзенькая грушка, жаўцеецца перавернуты «горщик»,— паліваны, з прымітыўнымі малюнкамі на баках, з двума вушкамі, куплены калісьці ў падарожжы па Украіне.

Любуючыся ластаўкай на галінцы ў ліпе, само неяк сказалася: «Ах ты, ластуся!»

* * *

Невычэрпна гэта і невыказна — сутыкненне чысціні, нявіннасці, права на шчасце, на праўду, сутыкненне маленства з лютасцю, чэрствасцю, тупасцю, подласцю дарослых, якія займаюцца не тым, чым чалавеку трэба займацца.

Як яму пойдзе ў жыцці — яшчэ аднаму, яшчэ адной спробе даць людзям яшчэ адну заяўку на цэльнасць асобы?..

А колькі ж іх знічкамі з'яўляліся і згасалі, пакідаючы ў нашай душы дакор свайго нездзяйснення, боль і тугу яшчэ раз зганьбаванай чысціні, нявіннасці, права на шчасце, на новае праяўленне нашай вялікай праўды...

* * *

Учора з далёкага, даўняга раптам вярнуўся церпка-цёплы пах толькі што змолатай жытняй мукі,— яшчэ ў кашы, пад магутным, стрымана гуллівым каменем, яшчэ не ў моцным і чыстым самаробным мяху, куды я з каша пасоўваю тую муку, грэючы рукі і душу.

* * *

Хто куды, на каго ні пойдзе — на Полацк, на Менск, на Тураў — абавязкова «пожгоше села около его». А там людзі, а там дзеці, першыя і тым больш другія — Богу душою не вінаваты...

Успамінаецца зноў жа Леў Мікалаевіч — як ён пісаў пра гісторыю, дзе замест гісторыі народа — рэгістрацыя калатнечы і панажоўшчына (добра сказаў Ермаловіч!) паміж князямі ды ваяводамі.

І мы такім жа спосабам уподбежку за іншымі народамі.

Так мне думалася часамі над старонкамі Караткевіча, так думаецца і цяпер, над старонкамі маладзейшых, меншых.

А як бы ж гэта загаварыць па-новаму, па-сучаснаму, ды ўжо і па-будучаму?!

* * *

Некаторыя апосталы перабудовы, самі пра нешта модна галёкаючы, ахвотна ківаюць на тых, што маўчаць, па-іхняму — злачынна. Бяжыць такі і азіраецца са страху: ці бягуць жа за ім другія?..

* * *

Запасная сіла — заўсёды гатовыя да дзеяння стваральнікі культу, што ажно папіскваюць ды хвастамі павільваюць у вычэкванні моманту... Так мне з тэлеэкрана, у перадачы «Позиция», бачыліся К-ч, Б-к, у нейкай меры і іншыя, пасля іх вяртання з Гарбачовым з Вашынгтона.

* * *

А што, калі гэта праўда, пра што гаварыў мне калісьці, пасля XX з'езда, таварыш Г.,— як даваенныя студэнты падзараблялі, прымаючы ўдзел у катаваннях, як яны стамляліся і адпачывалі, пілі піва, а бутэлькі разбівалі... аб галаву Кузьмы Чорнага?..

І тады ж, відаць, на літаратурных сустрэчах ці задаваліся ці падаваліся сакраментальныя пытанні:

«Скажыце, як вы ставіцеся да сучаснай моладзі?»

* * *

«Чарнобыль... Чарнобыль!..» Крытыка заклікае, кавэнчыць. А бачыць яго неабходна ўвесь час. На лес, на жыта, на кветкі гледзячы. Так вось бачыць, цераз крытычныя правілы руху, можа, і можна. А калі сэрцам? Колькі ж магчыма вынесці яму? Без паўзаў, без забыцця, калі хочаце — нават без пэўнага выратавальнага атупення?..

* * *

Нядаўна па радыё паведамілі, а толькі што, па іншай праграме, паўтарылі, што ў ЗША прыдумана новая вінтоўка, куля з якое ляціць чатыры разы хутчэй і прабівае стальны шчыт.

Радуйся, хто спадзяецца на мір паміж народамі!..

Адчулася, што не я, не мы гэтыя кулі выпускаем у цэль, а нам трэба засланяцца ад іх сэрцамі і галовамі...

* * *

Проста бюракратызму ў нас няма: гэта партыйны бюракратызм. І ён не хоча сказаць пра гэта адкрыта. Як не хоча сама пра сябе прызнацца русіфікацыя, шавіністычная каланізацыя. Таўчэцца вакол эпіцэнтра гэтага набалелага пытання, агрызаючыся на мясцовыя «нацыяналізмы», якія сама яна, адкрытая ці замаскаваная русіфікацыя, і спараджае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.