Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Яны там заўсёды пішуць: «паляк-католік», на першым месцы паляк. Польскі каталіцызм — гэта асобая рэлігія».

Такое — у Генрыха Бёля.

* * *

Разумна-вясёлая польская журналістка гаварыла мне пра сваю свякроў, не надта ж і арыстакратку, якой, аднак, вельмі не падабаецца, што цяпер, пры народнай уладзе, «не кожная пані можа мець служанку», як было перад вайной.

А таксама і пра былых «крэсавякаў» гаварыла мая суразмоўніца, пра тых, што паўцякалі з усходу і так ужо выхваляюцца страчаным панствам, што калі б паверыць кожнаму, колькі ён страціў там зямлі, дык і ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі не хапіла б.

Нехта з сяброў журналісткі як быццам і прыкідваў, лічыў.

* * *

Цяжкі, як металічны, посвіст ды похруст лебядзіных крылаў — над сонечна-снежнай прасторай пляжа і далёкага лёду замёрзлай затокі. Нізка ляцелі, недалёка ад мяне. Спачатку два, на ўсход, а потым вярталіся яшчэ з двума, здалося, што два з іх — тыя, ранейшыя. А з новых адзін шэры, малады.

Адразу ўспомніў учарашняе, рана прачнуўшыся.

* * *

Часовасць, часовасць — на фоне вечнасці. Дзеці, якія жывуць, растуць, а некаторыя, што асабліва страшна, без пары паміраюць або, яшчэ страшней, знішчаюцца дарослымі... Бог мой, як гэта важна — бачыць такое ў параўнанні з вечным, з тым, што патрэбна, што важней за ўсё!.. Жыцця не хопіць, каб выказацца найлепш.

* * *

Седзячы з ім, гладзячы па галоўцы, гледзячы ў чорныя вочы, адчуўшы вуснамі святасць яго нявіннасці, да болю жыва ўявіў, як гэта выгадаваць такога, а потым атрымаць з Афганістана, а перад ім з Чэхаславакіі цынкавую труну, праз акенца якое ўбачыць — не ўбачыць тое, што засталося ад сына, ад унука...

І гэта — наша рэчаіснасць, цераз усё гэта трэба і светла думаць, і ўпарта спадзявацца лепшага. Ужо восьмы год...

«Засценак Малінаўка». Добра, многа, грунтоўна, але і цікава, і так дакладна ўсё, як успаміны саўдзельніка, нібыта ён не нарадзіўся значна пазней за той рэвалюцыйны час.

Успомнілася яго, Аркадзева, грымаса нездаволенасці, што заўсёды была на губах, на выпетраным абліччы. Яго няма ўжо дваццаць гадоў, а кніга ёсць і будзе. І яна недзе блізка ад Мележавых палешукоў, як і Лобан з яго случакамі, аднак і яна — сама па сабе.

Мележ, Лобан, Чарнышэвіч. Два франтавікі, першы адзін раз, другі двойчы цяжка паранены, а трэці — ссыльны пакутнік, «кулацкі сын». Калі я ў 1951-м быў рэдактарам яго аповесці «У адной сям'і», яму было сорак, а кніга — першая. Дый то з'явілася яна як цудам — у той час...

* * *

«Няма формы больш патрабавальнай, чым невялікая навела: на нейкім лісточку перадаць падзею не як анекдот, але як цэлае, што ажно пырскае сокам, паказаць людзей, не апісваючы іх; крызіс духоўнага жыцця, не акрэсліваючы яго словам; навакольнае, не паглыбляючыся ў яго; думку — не пракламуючы яе, і настрой — не націскаючы на яго, нарэшце, за бачным дзеяннем — перспектыву, скрытае значэнне, сімвалічную глыбіню. Гэта санет у прозе.

...У чым жа, нарэшце, маё самае галоўнае, мая сутнасць. Бадай, у лірычнай мініяцюры, невялічкай рэчы, якая склалася нібыта незнарок. Усё астатняе другараднае, якога аб'ёму яно ні было б, толькі што перыферыя. Маё быццё апраўдае толькі тая маленькая рэч».

Выпісаў гэта, перакладаючы, і думаў: вось жа ездзіў я калісьці па Эстоніі, хадзіў па яе зямлі, глядзеў на палі і на хвалі, на домікі і дамы, і не ведаў, зусім не ведаў пра такога пісьменніка;

вось і будзь тут, у запісванні, арыгінальным, не паўтара йся, не адкрывай адкрытага;

вось жа так блізка гэта мне ў яго, у Фрыдэберта Тугласа, што жыў так нядаўна — да 1971 года.

* * *

Ён толькі што прыйшоў аднекуль. Як ні ціха, а разбудзіў мяне. Стаіць каля шырокага ложка ў каморы, на якім мы спім, і ціха, спешна раздзяваецца, каб хоць на трохі прылегчы. Прыплюшчанымі вачыма я як быццам сплю, мне ў паўзмроку майскага досвітку, што льецца цераз гарызантальнае акенца, відно, як яго пальцы зверху ўніз расшпільваюць гузікі кашулі.

І тут з сяней чуваць голас нашай нястомнай, строгай мамы:

— Коля, уставай!

— А я ўжо ўстаў, адзяваюся!

Пальцы яго, цяпер ужо знізу ўверх, пачалі зашпільваць недарасшпіленую кашулю.

Мне трэба будзе пазней ісці ў школу. А для яго, маладога гаспадара, наперадзе доўгі, даўжэзны вясняны панядзелак, сяўба.

...Двое кітайскіх дзетак, хлопец і дзяўчынка, малы і меншанькая, адны на тратуары, на зусім пустой і глыбока-даўжэзнай вуліцы Осла. Стаяць, цярпліва чакаюць, пакуль пакажацца, надыдзе хто-небудзь дарослы і, як наложыцца, перавядзе іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x