Дык вось гэта ён з двума іншымі, падначаленымі яму, прыехаў тады, па сігнале расправіцца з яшчэ адным бальшавіком.
Калісьці, i так нядаўна яшчэ — i шэсць, i чатыры, i два гады таму назад, — хлопец ён быў як хлопец, i проста кавалерам быўшы, i спраўным уланам у водпуску, прыходзіў у нашу вёску гуляць, i калі чым адрозніваўся ад каго іншага, дык нейкім ледзь не дзявочым голасам i рэдказубым хіхіканнем. Ён быў равеснікам нашага Мішы, нават цёзкам яго, лез, ліпнуў у дружбу, заходзіў з хлопцамі i ў нашу хату.
Тады, вясною сорак другога, наш Міша з жонкай i маленькім сынам жыў ужо ў суседняй вёсцы. Колю, старэйшаму, гаспадару з дваіма дзецьмі, i мне, яшчэ дзецюку, які пасля ўцёкаў з Нямеччыны начамі пісаў ці пачатае перад службай у польскім войску, перад вайной i палонам, ці новае што, зусім патаемнае,— нам з Колем сустракацца з такім знаёмым было зусім недарэчы. I мы на вуліцу не выйшлі.
Выйшла яна, наша маці.
Я глядзеў праз акно, адзін у хаце. Як сёння бачу старую —ссутуленую, з кіёчкам. Кульгае, спяшаецца, як заўсёды спяшалася на ўсё патрэбнае, важнае.
Мне не адразу стала зразумелым, што гэта яна туды, дзе крык на суседнім двары. Не памятаю, ці быў тады страх за самую яе, ці сорам, што мы з братам, які ці затуліўся недзе на панадворку, ці з жонкай i малымі на агародзе за хлявом, i я, што стаю ў хаце, не затрымалі старую; пачуцці гэтыя заварушыліся ў душы цяпер, калі запісваю,— i страх, i сорам, уперамешку з цвярозай развагай, заднім розумам, з такой адлегласці ў часе.
Пра тое, што было далей, на тым двары, — тут ужо мае ўяўленне зыходзіць з расказу таго засядзелага мінскага госця. Пасля вайны сяды-тады прыязджаў на радзіму, але не ў сваю вёску, а да швагра ў суседнюю, дзе жыў i наш Міша. Не помсціў брату з братавай... Ды я спачатку не пра гэта.
Наша маці, калі паліцаі, спешыўшыся на вуліцы, на двары білі яго нагайкай (яшчэ адна традыцыйная «сила оружия») i прыкладамі двух карабінаў,— маці ішла на ix ад незачыненай брамкі, i яны — нечаканасць? — спыніліся. Сусед-мінчанін пра гэта потым расказваў нам так:
— Кіёк свой узняла i, трасучы ім на таго, што з нагайкай: «Міша, Міша, пабойся Бога!..»
Так яно спрадвеку называлася — сумленне, чалавечнасць — словам Бог, з вялікай літары.
Тады яны, паліцаі, былі ападлелымі яшчэ не да самага дна. Гэта прыйшло пазней, пад восень i зімой, калі i ў нашай мясцовасці як след заварушыліся парызаны, калі да подласці здраднікаў далучыўся страх за ўласную скуру, калі яны сваю злосць на «бандытаў» пачалі зганяць на ix матках i дзецях.
I вось той крывавы Міша... Ажно горка i гідка, што ён таксама так называўся... Тады ён сваё задание выканаў толькі напалавіну. Нават i біць спыніліся — пакрычалі яшчэ i паехалі.
Стары мінчанін, я паўтараю, не помсціў брату i братавай, стаў вышэй над уласніцкай цемрай. Аднак i пачужэў ім да канца. А нашаму Мішу ён, у швагравай хаце, i сам, як наша маці ў той яго найстрашнейшы дзень, таксама ўжо стары, нямоглы, з няпоўнай чарачкай у дрыготкай руцэ гаварыў:
— Ну, Міхаіл Антонавіч, за светлую памяць цёткі Настулі!
I не адзін раз так — за многа пасляваен-
ных гадоў. I ці ж гэта не гордасць за маці?
* * *
А яшчэ i такое, што мне здаецда таксама адзнакай сілы, можа, нават i мужнасці,— гумар, які ў яе быў, як там часамі ні жылося.
Нядаўна ў вёсцы (не нашай) мне расказвалі, як раней, пры Польшчы, з ляснога хутара, з-за Нёмна сюды прыходзілі на вечарыны пяць братоў з адной хаты. «Усе як адзін, толькі i розніцы, хто маладзейшы, хто старэйшы». З бутэлькай. Вып'юць у сваёй цёткі, прыйдуць на танцы, іхойдуць польку, дык нікому тутэйшаму ў той хаце ўжо i месца няма. «Сённячы, праўда, клуб у нас, але ж i танцаваць ужо няма каму. А тады!..»
Наша старэнькая маці казала калісьці, таксама ўжо даўно:
— Пяць хлопцаў у мяне, i ўсе адзін на аднаго не ггадобныя. Кожны сам у сваю с... удаўся!
I смяялася.
I ніколі, быўшы дарослымі,— заатэхнік, святар, земляроб, будаўнік, літаратар,— ніколі мы ўсе пяцёх разам пры ёй не сабраліся.
1988
Toe драўлянай царквы ўжо даўнавата няма. Ей не месца было сярод высозных, уладна разлогіх гмахаў, яна даўно муляла вока бацькам горада, i яе паспелі неяк неўпрыцям прыняць, а месца па ёй загладзіць асфальтам раней, чым прыйшлі гады пэўнай евабоды i ў справах набожнасці. Яна мне помніцца не купаламі, якія сяк-так узвышаліся, не асцярожным звонам, які i мне даводзілася пачуць, a сінявата-шэрай сціпласцю ашаляваных сценаў. Гмахі навокал раслі, узвышаліся, а яна понізу каля ix тулілася, нібы вясковая бабуля ў гарадской радні, што вунь ажно як павыходзіла ў людзі.
Читать дальше