Аднак тое, што я ўбачыў з-за napora нашых сенцаў, было таксама страшным. Яно i сёння бачыцца мне такім, а тады, калі я — у сорак шостым ці ў сорак сёмым годзе — пісаў той раздзел, бачылася, адчувалася яшчэ свяжэй, страшней.
Мама сядзела на гліняным таку, спіной да сцяны, каля ног секвестратара, аберуч трымалася за бацькаў адэскі, доўгі i чорны немясцовай поўсцю «мерыносаўскі» кажух, які ў яе вырывалі, крычала сваё «не дам!», штосьці яшчэ, з праклёнам i слязьмі...
На сённяшні мой падлік, калі ўжо сам я на восьмым дзесятку, ёй было тады... толькі пяцьдзесят восем. Але ж яна, яшчэ ўсё нястомная работніца, ужо болыл за дзесяць гадоў была калекай. Hary ca страшнымі вузламі варыкозных вен, з язвамі на ix, яна лячыла яшчэ ў Адэсе, а тут i лячыцца не было калі, i местачковы пан доктар нічога не дапамог, а на дадатак, спяшаючыся з поля, не сагнулася пад калючую драціну, якою было ад дарогі зацягнута прыгуменне, а напяла яе ўніз рукою, каб перасігнуць, шарпанула ржавымі калючкамі па тых вузлах ды язвах, i неўзабаве прыкінулася яшчэ i экзема. Начамі, прачнуўшыся на яе асцярожны плач ці пацерны шэпт, можна пыло зразумець, як ёй балюча, як яна ўдзень цярпела, а ноччу не можа заснуць.
Так, каб не тое калецтва, дык яна i не ўпала б з кажухам, а — чаго добрага — i шуганула б таго, з кім тузалася, а так... Можа, i заплакала ад прыкрасці такой, ад немачы, ад справядлівай злосці?
Над мамай, абёлап трымаючыся за другое крысо кажуха, стаяў пан Кісель, плюгавенькі звягун з жоўтымі шчопцямі вусікаў пад сінім носам. Я яго ведаў, бачыў даволі часта, але ж у мястэчку ці проста ў нашым Загоры, толькі не ў нас ды не так. I я закрычаў. Яшчэ пахлапечы, але ўжо, можа, i з нечым мужчынскім у голасе. Бо спачатку падсолтыс, які ўжо стаяў не ў сенцах, а на двары, — наш сусед, чалавек, як на сённяшні мой успамін, няхай сабе прыкметна фанабэрысты, але i недурны, нядрэнны,— спачатку вылаяўся, плюнуў у знак пратэсту i пайшоў з двара, а тады ўжо за ім, без кажуха падаўся i «абдзірач»-секвестратар.
Я хацеў памагчы ёй устаць. Але маці ўстала сама. I ўжо не плакала. Усё ж такі з перамогай!..
* * *
Вясною сорак другога года яна сяк-так трымалася на сваім сямідзесятым. Хадзіла прысутулена, кульгаючы, з кійком. Сілы ўжо не было, а мужнасць яшчэ засталася.
Нашы суседзі, некалькі хат цераз вуліцу, зноў пасварыліся. Ды так, што гэта ўжо з хаты выйшла на вуліцу, нарыў смуродам прарвала на ўсіх бліжэйшых. Сёння, падумаўшы пра той час, можна здзіўляцца прычыне іхняй сваркі, варажнечы. З-за зямлі, якой ужо не пагражала калектывізацыя. Маючы галаву, можна было i тады, у акупацыю, дадумацда да вельмі простага — якая тут калатнеча, якая дзяльба наўме, калі на свеце такое страхоцце?..
A нарыў прарвала. Ён выспяваў спакваля, з зімы, з таго часу, калі маладзейшы брат гаспадара прыехаў з Мінска, дзе ён жыў з грамадзянскай вайны. Першы раз пабыў тыдзень, паехаў. Напрадвесні прыехаў зноў — i не спяшаўся ад'язджаць. Яму трэба было, больш бяспечна, пабыць як найдаўжэй не там, дзе яму штосьці, відаць, пагражала. Але ён, маўклівы па характары ці з патрэбы, брату i братавай нічога не тлумачыў — проста жыў у ix, пакуль жылося, дый хлеб еў не за так, памагаючы ў гаспадарцы, балазе не забыўся яшчэ на сваёй чысцейшай рабоце ні цэпа, ні сякеры, ні сахара.
Брата i братавуху пачаў забіраць неспакой, падазрэнне, што ён гэта хоча, мосціцца тут, каб забраць сваю палавіну зямлі, якая ўсе дваццаць год пры Польшчы была толькі іхняй. Гэты пякучы нарыў, скула растрывожанай небяспекай уласнасці прарвала самым агідным чынам — здрадай... У адзін звычайны, рабочы, сонечны дзень, калі сады цвітуць, a людзі возяць гной пад бульбу, з мястэчка прыехалі конна тры паліцаі.
Немец шырозным фронтам стаяў далека адгэтуль на ўсходзе, яшчэ i ціснуў, пёр на той усход далей, а тут, у Заходняй, у глыбокім ды ціхім вясковым тыле, гаспадарылі свае. Нядаўнія свае, хлопцы з сялянскіх хат, з суседніх вёсак, пад камандай аднаго толькі жандара, паслугачы з чужою зброяй у руках, якія былі ўжо неаднойчы акрываўлены. Першыя паліцаі прымалі ўдзел у ліквідацыі актывістаў — i тых, што пры панах былі ў камуністычным падполлі, i тых, пераважна з беднаты, што пасля Верасня таксама дапамагалі іначыць жыццё на савецкі лад. Ix, пад камандай немцаў, якія прыехалі з раённага гарадка, вешалі, стралялі, секлі ім галовы шаблямі. Большасць паліцаяў, кожны ў сваю пару, служылі ў польскай арміі, са зброяй былі знаёмы. Хто з уланскім карабінам i шабляй, хто з пехацінскай вінтоўкай ды штыхом. А тут жа, у мностве кінутай у адступленне зброі, былі яшчэ i пісталеты. У панскім войску з пісталетамі хадзілі старшыя унтэры ды афіцэры. Цяпер наган ці TT мог начапіць кожны бобік. Адчуванне ўлады, здаўна знаёмай служывым мужчынам «силы оружия», напаўняла i перапаўняла мелкія душы яшчэ адной разнавіднасці двухногага са зброяй. I крыві прыбывала. Пасля першай масавай акцыі — расправы з актывістамі, прыйшла другая, яшчэ больш масавая — вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва ў мястэчках н'аваколля. А потым ужо былі толькі паасобныя катаванні i расстрэлы, рэдкія, як для забавы, каб не забыцца, як гэта рабіць. Адзін з найбольш старанных ды ўмелых казаў тады, i гэта пайшло па людзях жахам i агідай: «Страляю — i хочацца!..»
Читать дальше