Янка Брыль - Жменя сонечных промняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Жменя сонечных промняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1965, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жменя сонечных промняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жменя сонечных промняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.

Жменя сонечных промняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жменя сонечных промняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пагаварылі мы з ім пра ўсё гэта, i так мне міла, i смешна, і па-сур'ёзнаму добра было ад нашай дружбы!..

A назаўтра — званок. Мой друг, аказваецца, не вытрымаў саліднасці. Знайшоў адзін баравік i годзе: «Буду сядзець у машыне». Прыйшлі грыбніцы, глядзяць — яго няма. А потым голас — куды там ужо да геройства! — «Ма-ма» з самай верхавіны сасны... Страшна, вядома, страшна было, пакуль ён злазіў адтуль, i ручкі дрыжалі, i мама з цёткамі заміралі ўнізе, з усёй сілы трымаліся, каб не ахнуць ды не спалохаць яго...

— Ты што ж гэта, стары, экскаватар убачыць хацеў?

Разумею становішча, стараюся пытацца весела. Ды ў трубцы голас — поўны належнай пакоры, i вечнае:

— Я больш не буду.

Будзеш, хлопец! Будзь, хоць i страшна, хоць я i павінен казаць, што не трэба!..

Яна яшчэ спала б, хоць мухі роймя гудуць, дакучаюць, кусаюцца, хоць Васіль разроўся ў калысцы, што ледзь бабуля яго супакоіла, Ды вось прыйшоў Шурыкаў дзед. З бядою — учора малыя гулялі на іхнім двары і зацягнулі кудысьці аброць. Мілачку будзяць i шмат разоў, на ўсе лады гавораць ей пра аброць. Вочы малое сонна моргаюць, і гэтак жа клоніць зноў на падушку! Але Шурыкаў дзед яшчэ ўсё пытаецца:

— Ну i што, дзе аброць?

Прыходзіццa ўсё ж такі ўспомніць, што яна, «гэты во», мусіць там, на прыгуменні, дзе ляжыць перавернуты воз, дзе кошка несла вераб'я, а яны, «гэты во», пабеглі за ёю, забыўшыся пра гульню ў «коні»...

— Вось і ўсё, маладзец,— кажа Шурыкаў дзед.

Miла сядзіць у нерашучасці: ці спаць яшчэ, ці ўжо ўставаць?

— A ўжо ж,— кажа бабуля,— разбуркалася троxi, дык i уставай за адным скрыпам.

Памыкаўшы трохі, малая даецца апранаць яе. Рукі старое дрыжаць, а ўнучка ўжо шчабеча. Нібы здагадваючыся пра тое, што і удзень, і уначы мучыць яе бабулю, Міла расказвае сон:

— Я сплю, бабка, ляжу сабе i сплю, i сню — здаецца, нашы дзверы рры-ып i адчыніліся, а дзядзька Хведар — тыц у хату!..

Старая глядзіць на сваю шчабятуху, сумна ўсміхаецца і кажа:

— Ах ты, Ганулька!..

Міла ўжо ведае, што Канцавая Гануля — старая лгунка. «ілжэ i не круціцца,— кажа пра яе бабуля.— Нібы казку табе расказвае. Прыйшлі, кажа, надоечы сем ваўкоў, пад'елі на нашым двары са свінога карыта з рабым кныручком i палеглі на возе паспаць... і сон яна табе сасніць на ўсякую патрэбу — толькі слухай...»

Унучка сарамліва аблізваецца i моргае, ужо не соннымі вачыма.

Але, відаць, не каецца, што салгала,— яна ж хацела зрабіць сваей бабцы прыемнае.

Потым старая мые яе, выцірае, ставіць голымі каленкамі на падлогу i пачынае «маліць». Міла і сёння зноў памыляецца, за што цяпер дзякаваць бабінам у «бозі» — за «шчаслівы дзянёк» ці за «шчаслівую ночку», А баба зноў злуе:

— Нябось, пра рэпку дык ты не забудзешся!..

Па снеданні пачынаюцца гулі — сонца, трава, вясёлыя вочы, прыгажэйшы за ўсякую музыку смех, Ды вось зімой нарадзіўся Васіль, і трэба яго калыхаць, пільнаваць... Спяваючы яму пра ўсё тое стракатае, рудое ды вусатае,— пра курачку-рабку, пра лісічку, што падмятае хату, пра Ваську-ката, пра ўсё, што Міла навучылася ад бабы,— малая нянька часта думае, як гэта добра будзе, калі ix Васіль сам навучыцца тэпаць. Яна тады выведзе яго з сабой на вуліцу, як Жэнька іхнюю Зосю. А часта яна, не могучы супакоіць свайго разяваку, кліча бабу ці маму з двара і з прыплачам крычыць:

— I што мне рабіць з гэтым дзіцёе? ідзі сама ды глядзі!..

Таксама лёгка, як салгаць бабулі, што сніла пра дзядзьку Хведара, Міла ўмее ўцячы ад Васіля, пакуль ён спіць або мармыча каля маміных грудзей.

Так яно выйшла i сёння. Пакуль мама карміла малога, нянька ціхенька шмыганула за дзверы.

Дзе ж гэта наша бабуля?..

Хутка поўдзень. Каровы з ранак прыйшлі. За гумнамі — кветкі цвітуць у высокай траве. A ў небе — хмаркі калмыкамі, белыя, як пух.

Колькі тут трэба для ціхага шчасця!.. Старая вырвалася ад унукаў ды гаршкоў, ужо зацяжкіх на спрацаваныя рукі, узяла даўгаваты кавалак тычкі i пагнала за гумно Падласку. Карова галодная, як звер,— паша ўжо голая, вытаўклі,— i старой вельмі добра глядзець, што тут трава — любата, што скацінка пад'есць. Сама ж прысела ў траве, каб не пускаць карову далёка, i думае, глядзіць, адпачываючы душой...

Ды Міла і тут яе знайшла.

— Бабо-о, го-оў! — гукае яна ўсцешана i — эх, чык, чык, як верабей — бяжыць. Абышла асцярожна Падласку, зайшла ў траву i павісла ў бабулі на шыі.

— А дай ты мне свет! — бароніцца тая. І ўжо смяецца, а потым пытае пра Васіля.

Міла кажа, што ён сабе спіць, а мама ў хаце... Але робіцца брыдка, што мама, можа, у грады пайшла... Нянька аблізваецца і слёзна моргае вейкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жменя сонечных промняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жменя сонечных промняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Вячэрняе
Янка Брыль
Янка Брыль - Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Янка Брыль - Вітраж
Янка Брыль
Янка Брыль - Повести
Янка Брыль
Янка Брыль - Муштук і папка
Янка Брыль
libcat.ru: книга без обложки
Янка Брыль
Янка Брыль - Рассказы
Янка Брыль
Отзывы о книге «Жменя сонечных промняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Жменя сонечных промняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x