—Ты мне тэлефанаваў? Што ў цябе з сувязьзю? Нічога не чуваць было, адзін шоргат.
— Праўда? — зьдзівіўся той хлопец. — Ааа! Дык гэта ж я на свой тэлефон сеў…
—А я, атрымліваецца, з дупай тваёй размаўляў?!”
Землякі-міліцыянты-1
Неяк пасьля аднаго канцэрту ў ДК Трактарнага заводу мы з кумпаніяй апынуліся ў прыяцелькі, што жыла побач з Домам культуры. Завісалі дні тры. А паколькі я быў самы малодшы, то ўвечары за дабаўкай паслалі мяне.
А дзе там тая крама? Зьлёгку хістаючыся, я пайшоў шукаць. І вось спыняюся ля нейкага будынку, а цёмна ўжо — зіма, і зь нейкай машыны выходзіць дзядзька. Я да яго: “Ппрабачце, калі ласка, а дддзе тут бліжэйшы вінна-гарэлачны аддзел?” Дзядзька колькі сэкундаў узіраўся ў мяне пранізьлівым позіркам, а пасьля моўчкі рушыў у дзьверы. Шыльда побач паведамляла, што тут аддзел міліцыі. “Гэта ж быў намесьнік начальніка!” — радасна паведаміў мне іншы дзядзька ў пагонах, які паліў на ганку…
Землякі-міліцыянты-2
У 1999-м па канцэрце “Новага Неба” мы паехалі да Касі дадому. А знайшоў я сябе ў чыёйсьці іншай кватэры. Спрабаваў здагадацца, які мікрараён мне нагадвае краявід за акном: Курасоўшчыну ці Паўднёвы захад? “Вунь у тым доме, у тым пад’езьдзе забілі Мікалуцкага”, — паказаў рукой гаспадар. Мікалуцкага?!. МАГІЛЁЎСКАГА прадпрымальніка?..
У Магілёве я быў упершыню ў жыцьці, але ўжо раніцай знайшоў даўняга знаёмца…
?%;N”@!!!+)((*&^%$$$@@@!!!***…
…А трэцяй ночы я сядзеў на чыгуначным вакзале гораду Магілёва і вельмі голасна разважаў пра беларускія рэаліі. Я паведамляў нешматлікім сонным прысутным, якія чакалі хто свайго транзытнага цягніка, хто ранішняга дызэля на Асіповічы, усё, што я думаю пра электарат і пра ягоныя грамадзка-палітычныя прэфэрэнцыі, не абмінаючы пэрсаналіі сымпатычных яму — электарату — палітыкаў.
Магілёў мне спадабаўся, але ў параўнаньні зь Менскам значна меншая частка мясцовых жыхароў падзяляла маё бачаньне грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне. А міліцыя ж з народам — таксама частка электарату.
Калі прысутныя на вакзале электараты не спрабавалі абараніць свае гонар і годнасьць, дык дзяжурныя па вакзале міліцыянты адразу ж зацікавіліся маёй пэрсонай. Я ўжо зразумеў, што на ранішнюю электрычку Асіповічы — Менск не пасьпею, бо ня сяду на першы дызэль Магілёў — Асіповічы, бо хутчэй за ўсё працягну паліталягічныя дыскусіі ў вакзальным пастарунку.
Дзяжурныя міліцыянты набліжаліся да мяне чатыры разы. Але мае прамовы вельмі зацікавілі таксама аднаго з прыстуных у залі чаканьня. Гэта быў дзядзька гадоў пяцідзесяці, увесь у масьцях. Ён падсеў да мяне і ўважліва слухаў. Калі міліцыянты набліжаліся, дзядзька спыняў іх уладным жэстам рукі: “Ён са мной!” Міліцыянты шыпелі, ціха мацюкаліся, але адыходзілі. А дзядзька прасіў: “Цішэй, хлопец, гавары, цішэй… Ну, працягвай!”
Міліцыянты так да мяне і не падышлі. Дзядзька ўласнаручна закінуў мяне ў вагон дызэля Магілёў — Асіповічы, а перад тым, як закрыліся дзьверы, я пабачыў пагрозьлівую жэстыкуляцыю дубінкамі людзей у форме і пачуў: “Давай, давай, валі! І каб мы цябе ў нашым горадзе больш ня бачылі!”
Землякі-міліцыянты-3
Зрэшты, я часам сустракаў зусім іншае стаўленьне міліцыянтаў да сваіх грамадзка-палітычных прамоваў. Неяк у 1996 годзе, неўзабаве пасьля затрыманьня анархістаў, якія стаялі ля Нацбанку з надпісам “ДЫКТАТУРА — ГАЎНО!”, я ехаў злы на ўсё, што адбываецца ў краіне. Было позна, у вагоне мэтро людзей было ня шмат. Я голасна зьвяртаўся да іх, выказваючы ўсё, што думаю пра першую асобу. Людзі зь цікавасьцю слухалі, некаторыя ўсьміхаліся. “Хто са мною ня згодны? Аспрэчце, калі ласка!” — я павярнуўся да бліжэйшага пасажыра. Той быў пачаў з усьмешкай штосьці адказваць, а я вынуў з кішэні дыктафон. Пасажыр яшчэ больш заўсьміхаўся, але спыніў адказ. Тут і мая станцыя падышла. Я выйшаў на пэрон. За мною выскачыў хлопец: “Ну, вы і сьмелы чалавек!” “Чаму?” “Глядзіце!” — і паказаў рукою ў канец вагона, дзьверы якога зачыняліся. У канцы вагона стаялі два міліцыянты ва ўсёй форме: з дубінкамі, пісталетамі на пасе—із усьмешкамі працягвалі сваю размову.
Ахвяра спэцслужбаў
Званок у офіс БХК:
—Парушаныя мае правы, вы мусіце дапамагчы!!!
— Што здарылася?
—Калі я працаваў у Акадэміі навук, ворагі падсунулі мне жанчыныу!
— Што значыць “падсунулі”?
— Ну… я зь ёй ажаніўся.
Ахвяра міліцыі
Прыходзіць дзядзька, глухі, як лёс беларускай сельскай гаспадаркі. Кажа, маўляў, шэсьць гадоў таму застаўся сам. Цяпер знайшоў сабе жанчыну, яна яму сказала “так”. Але мясцовыя міліцыянты яе выклікалі да сябе і адгаварылі жыць зь ім — зь дзядзькам. Дык во цяпер дзядзька зьбіраецца ехаць па жанчыну ў калгас і хоча, каб БХК рэпрэзэнтаваў у справе ягоныя — дзядзькавы — інтарэсы:
Читать дальше