Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Пераблытаў усё твой Адам, альбо праўду схаваў ад цябе…

Рэптылія спаўзла на зямлю. Прыцерлася да сцягна жанчыны, пачуўся яе смех.

– Я больш чым стагодзе ўжываю гэтыя плады, – прызнаўся, не перастаючы церціся аб яе. – І што, хіба ж я мёртвы цяпер перад табою? Жывы я, жанчына, і доўга – яшчэ трыста год – буду жыць. І ўсё дзякуючы гэтым яблыкам. Мудры, бо ўжываю гэтыя яблыкі штодня.

– А мы…

– І вы, паспытаўшы, не памрэце, – прашаптаў Гад, абвіваючы нагу жанчыны. – Не, не памрэце… У дзень, калі вы паспытаеце іх, адкрыюцца вочы вашыя, і вы будзеце як багі, зведаеце пра дабро і зло. Памрэце, як звычайныя людзі, а народзіцеся мудрацамі…

Яна пачула тое, што хацела пачуць – у ёй абудзілася жанчына.

– Няўжо ты гаворыш праўду, Змей? Сапраўды не хлусіш мне?

Гад адчуў пачатак сваёй перамогі, зразумеў, што дамогся свайго, здолеў падабраць ключык да сэрца жанчыны. Шкада толькі, што занадта слоў лішніх шмат патраціў, – у самым пачатку прашаптаць бы ёй на вуха што-небудзь нязначнае, але прачулае і пяшчотнае, і дастаткова было б.

– А калі я цябе падманьваў? Спадабалася ты мне – вось і захацелася памагчы табе стаць багіняй. Разумная, прыгожая. А будзеш яшчэ больш прыгожай і разумнай. Твой Адам не нацешыцца табой. Будзе вам усяго, у тым ліку і кахання.

– У нас з Адамам і так усяго хапае. Ёсць соткі, якія мы абрабляем, поўна гародніны, садавіны, ягад, рыбы процьма ў нашых рэках… У нашым Эдэме ўсяго поўна.

– Тое табе толькі здаецца, бо абмежаваная. Вы толькі адчуваеце адно аднаго, але не бачыце сябе…

“Ой і хітрыш ты, змей, – мо крыху і роблена ўжо засумнявалася жанчына і не адчула, як на грудзі ўсеўся, а потым і ўпіўся ў сасок вялізны камар, пачаў смактаць кроў. І ёй было хораша. – Але ж я бачыла, як ты, на маіх вачах, еў, забароненыя для нас, яблыкі…”

Два пачуцці спальвалі жанчыну.

Дзве супрацьлегласці разрывалі яе істоту.

А змей тым часам заціх. Ён ужо зрабіў сваю справу і цяпер затоена выжыдаў, чакаў фіналу. А якім ён будзе – загадзя ведаў, –чуў, як голасна білася сэрца жанчыны…

І яна, пэўна, прадчувала, бо не зводзячы вачэй глядзела на яблык: “Божа, як гэта я яго раней не прыкмячала? Якое яно цудоўнае і саспелае ўжо. А як пераліваецца ў промнях сонца!.. Мусіць жа, праўду казаў Гад, што нічога страшнага не адбудзецца, калі паспытаю гэту смакату… Магчыма, і насамрэч нешта наблытаў Адам, ці не пачуў усяго, пра што казаў Бог. І сапраўды, чаму мы павінны жыць, не ведаючы, што такое дабро і зло? Вось і Гад…

Жанчына яшчэ нейкі час вагалася, не асмельвалася здзейсніць прапанаванае Змеем, хачела дачакацца мужа, – але нясмела і насцярожана выдаўжыла руку і – сарвала счырванелы яблык з яблыні Пазнання Дабра і Зла. Сарвала – і прыслухалася. Не, свет заставаўся такім жа, як і перад гэтым, – зямля не ўздрыгнула і не скаланулася, не загрымеў гром, не жыхалі перуны і маланкі. І Адам ужо, пэўна, спяшаецца да яе…

Рот поўны сліны. Не вытрымала, – упілася маладымі зубамі ў чырвоны бок яблыка. І пырснуў чырвоны сок на грудзі. Камар, набракшы яе кроўю, тут жа лена зляцеў. Яна не бачыла таго, бо прымружыла вочы. Адразу ж адчула незямны смак, – і радасць нечуванай дасюль асалоды і шчасця авалодалі ёй.

– Ну, і як – смачна? – прашаптаў спакуснік на вуха.

Адказала кіўком галавы, бо гаварыць не магла – рот і ўсё цела былі абязмоўлены, захоплены незямной слодыччу.

Праглынуўшы рэшткі яблыка, прамовіла:

– Дзякую табе, Змей! Але чаго я цябе не бачу?

– Затое я цябе бачу. І цяпер ты Адама бачыш. Раней, на такой адлегласці, ты яго не бачыла…

Жанчына ўсміхнулася: да яе прыйшло супакаенне, і яна падумала, што дарэмна так хвалявалася і перажывала. Але адразу пасмакаваць другі яблык не захацелася – паклала на зямлю. Потым і яшчэ некалькі сарвала, паклала побач з ім. Уяўляла ўжо, як пачастуе Адама. Ён адорыць яе золатам, а яна яго незвычайнымі і дзівоснымі пладамі… Нават ад няяснага прадчування радасці сустрэчы з Адамам ёй стала лёгка і весела…

Яна ўбачыла, як ён набліжаўся да яе. Прыкмеціла на высокай гары разгалістае дрэва, і на ім, на шчыку, угледзела арлана. Яго пільнае вока высочвала здабычу, не выпускаючы з поля свайго зроку і яе. І смакаўніцу пранізала сваім позіркам, – убачыла нават, як пульсуе ўнутры ствала чырвоны, быццам кроў, сок. Падзівілася.

Хацела пра тое сказаць гаду, ды не ўбачыла яго – папоўз, мусіць, некуды. А ён проста стаў нябачны ёй. Ён і да гэтага быў нябачны, гэта яна яго толькі ўяўляла. І цяпер ён, уяўны, нячутна абвіў яе, сціснуў у сваіх цісках-кольцах, пачаў пяшчотна і настойліва церціся аб яе грудзі і лона…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x