Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назваў першага чалавека Адамам. Што азначае – чырвоная гліна. Бог дасціпны і ўсёмагутны, яму не існавала ні мінулага, ні будучага: усё сапраўднае – цяперашняе.

Аднаго толькі не ўлічыў – натуры чалавека, – як паставіцца чалавек адносна дрэва пазнання дабра і зла. Таму пакінуў яму права выбару паміж часовым і вечным, тым, што гніе і тлее, і тым, што не паддаецца гэтаму.

Калі Адам асвойтаўся ў быцці, у Краіне Асалоды, Бог рашыў стварыць для яго жонку. Імя ёй дасць пазней сам Адам. Стварыў яе Бог ужо не з зямлі, а з рабра Адама, навёўшы на яго глыбокі сон.

Прачнуўшыся, убачыўшы побач жанчыну, Адам не здзівіўся, абрадваўся і ўсклікнуў:

– Во, гэта косць ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй; ты будзеш называцца жонкаю, бо ўзятая ад мяне – ад мужа… А пазней і будзе сказана: ды пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю, ды прылепіцца да жонкі сваёй: і будуць абое плоццю адной…

На райскую зямлю прыйшло каханне, пяшчота. Бог любіў Адама і Жанчыну, а яны, у сваю чаргу, любілі Госпада. І не заўважалі таго, што хадзілі па Эдэмскім раі без адзення, бо яно і не трэба было ім. Не адчувалі сябе голымі.

Не разлучаліся ні на хвіліну, бо не маглі ўжо адно без аднаго, – былі як адно цэлае, сапраўды, як сказаў Адам – адна плоць.

Д’ябал, палічыўшы сябе роўным Богу, упусціўшы ў сваю душу ганарлівасць і пыху, з зайздрасцю глядзеў на першых людзей, шкадуючы, мусіць, што па сваёй жа віне не належыць да іх. Зайздрасць і яшчэ – помста падштурхнула да таго, што ён надумаўся ўмяшацца ў іх жыццё, у іх цэласнасць. Але не знаходзіў зручнага моманту. Толькі ж быў ён цярплівы і мудры акі змей.

– Ці кахаеш ты, Адаме, сваю жонку? – аднойчы спытаў чалавека Бог.

– Так, і вельмі моцна.

– А ты, жанчына, як любіш свайго гаспадара?

– Так люблю, Божа, што баюся свайго кахання. Але найбольш мы цябе любім, Госпадзе!

– Я задаволены, як вы сябе паводзіце ў Маім садзе. Але пара вам, дзеці мае, ад асалоды кахання мець нашчадкаў, каб доўжыўся род ваш і рай насяліўся прыгожымі і мудрымі людзьмі. Пладзіцеся, размнажайцеся і насяляйце рай Эдэмскі…

Адам з жонкаю ўкленчылі, схілілі галовы, выказваючы тым самым пакору і адданасць.

– Вы ўжо саспелі для гэтага, і таму, калі на небе народзіцца малады месячык – начны ліхтарык, і народзіцца ён праз два дні, то і выкарыстайце спрыяльны час…

…Праныра-змей, створаны Богам, знаходзіўся непадалёку ад неразлучнай пары, колькі разоў прапаўзаў нячутна ў колькі кроках ад іх. Але яны не палохаліся, ведалі, што нічога ім у Божым садзе не пагражае. Ён чуў, пра што сказаў Гасподзь, і таму рашыў не губляць час…

Жанчына была створана для Адама, і таму магла размаўляць толькі з ім. І – з Богам, сваім Стваральнікам. І – больш ні з кім. Бог наклаў на тое “табу” …

Адаму захацелася зрабіць для жонкі падарунак. Сам не ведаў, адкуль тое хаценне ўзялося.

На высокай гары працякаў раўчук. А ў ім пераліваліся рознымі колерамі, бліскучыя аскалёпкі…

“ Я назаву вас золатам, – падумаў Адам і даў металу адпаведную назву, – і вы будзеце служыць чалавеку ўпрыгожаннем і неабходным хатнім ужыткам …”

Тое ўбачыў Адам яшчэ задоўга да з’яўлення яго жонкі. І цяпер, успомніўшы пра тыя бліскучыя цацкі, вырашыў прынесці некалькі і падараваць іх “другой часціне плоці”…

– І я з табой падымуся, Адам, на тую гару, – напрасілася жанчына.

– Не, баюся цябе браць туды, не пад сілу ўскараскацца табе на вяршыню, – запярэчыў Адам, – я не забаўлюся…

– Ой, Адам, – баюся я адна заставацца, прадчуванне нейкае гняце… Не хачу я таго золата, Бог пра яго нічога нам не казаў.

– А раз не казаў, то і не забараняў. Ён толькі пра дрэва пазнання дабра і зла наказваў, каб не каштавалі плады. І таму і ты не падыходзь да яго ў маю адсутнасць.

І Адам пакінуў жонку адну.

А змею толькі тое было і трэба. Ён нячутна падпоўз да жанчыны, скруціўся ў некалькі кольцаў. У жанчыны і цені страху не было – кожны дзень яго бачыла. Назірала за Адамам, які аддаляўся, раз-пораз узмахваючы рукой, як бы супакойваючы яе…

А змей яшчэ бліжэй падпоўз да жанчыны, што і рукой дастаць можна было. Жанчына позірк скіравала на змея. Убачыла, што ў яго спіна пяшчотай выгінаецца, і расквечана рознымі колерамі, воку нават прыемна… Не ўтрымалася, пагладзіла яго па халоднай скуры.

– Якая ты прыгожжжа-ааа-ая і ладна-ааа-я, – прашыпеў затоена удаў, пасылаючы жанчыне промні туману і юрлівага жадання. – Якая ты гну-ууут-кая і стро-ооо-йная, вачэй не адарва-ааа-ць, у дры-ыыы-жыкі мяне кіда-ааае…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x