Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яраслаў выказваў свой боль, які накапіўся ў ім за шмат гадоў, калі ён служыў на Каўказе. Не адразу прыйшоў малады афіцэр да такой высновы. Набыў новы палітычны зрок толькі пасля таго, як сышоўся з ветэранамі польскага і рускага вызваленчага руху, якіх Мікалай І адправіў на Каўказ. А там без перапынкаў ішлі баі. Толькі ў 19-й пяхотнай дывізіі, з часцямі якой дзейнічала 19-я артылерыйская брыгада, знаходзіўся дзекабрыст А. Сутгоф, удзельнікі паўстання 1830-1831 гадоў Ф.Ваякоўскі і М.Важынскі. Яшчэ – былы віленскі студэнт Л. Каратынскі, якія ўваходзіў у склад канспіратыўнай арганізацыі (створаных Шыманам Канарскім), мінскі гімназіст Э. Лянкевіч, якога прызвалі ў войска ў 1851 годзе толькі за тое, што ён на вачах у многіх нажом спаласаваў партрэт цара-бацюхны. З імі служылі яшчэ А.Кузьмін-Караваеў, афіцэр царскай арміі. Ён спрабаваў вызваліць з турмы польскага рэвалюцыянера Ш. Канарскага.

Пастаўлены пад царскае ружжо петрашэўцы – Н.Момбеллі, Н.Гагарын, В.Галавінскі і дзесяткі і дзесяткі іншых удзельнікаў польскага вызваленчага руку трыццатых-пяцідзесятых гадоў. З многімі малады афіцэр меў самыя цесныя стасункі, з многімі пасябраваў, бо яны ўбачылі ў ім аднадумца.

Дзве мары-дарогі былі ў маладога афіцэра. Першая – як мага лепш авалодаць ваеннай спецыяльнасцю. Другая – аддаць усе свае сілы разгрому сацыяльнага, нацыянальнага, рэлігійнаму прыгнету.

Таму ён прымае рашэнне – паступаць у Ваенную акадэмію. Гэта, з аднаго боку, адкрые яму прамы шлях да авалодвання ваеннымі ведамі, а з другога – была мажлівасць пераехаць у Пецярбург. А там пазнаёміцца з людзьмі высокага кшталту, тым самым аказацца у палітычным віры, у самым цэнтры грамадскага руху, які набываў сілу, уцягваў у сябе тысячы і тысячы неабыякавых да лёсу сваёй радзімы людзей…

“Отправлен в Николаевскую академию генерального штаба для образования в высших военных науках 1859 года июля 30. Прибыл августа 12, зачислен в оную 1859 года декабря 15» – такі быў зроблены запіс у фармулярным спісе Яраслава Дамброўскага.

Калі азірнуцца на стагоддзе назад, то ні ў расейскай арміі, ні ў якіх арміях іншых заходнееўрапейскіх дзяржаў не існавала генеральных штабоў як і вышэйшых ваенных устаноў, – была так званая “служба генеральнага штаба”. У яе, як правіла, залічваліся найбольш адукаваныя і таленавітыя афіцэры, на якіх ускладаліся наступныя абавязкі – уменне замяняць кіруючых камандзіраў, пачынаючы ад штаба дывізіі і вышэй; умець загадзя вывучыць верагодны тэатр ваенных дзеянняў, ацаніць сілы і магутнасць ворага, складаць планы стратэгічнага разготвання, планаванне баявых аперацый і канкрэтнае кіраўніцтва імі…

У акадэміі ён сустрэў сваіх старых сяброў – былога выхаванца Берасцейскага кадзетскага корпуса Яна Станевіча, які пасля пяцігадовай службы ў Арэнбургскім корпусе атырмаў афіцэрскі чын і “всемилостивейшее» дараванне. Вучыўся ў той жа акадэміі і брат Яна – Іеранім Станевіч. Дамброўскі і Іеранім разам з Фердынандам Вараўскім і Міхаілам Гейдэнрэйхам пасябравалі, нават вырашылі пасяліцца разам. І непадалёку ад акадэміі яны знайшлі добрую кватэру – кожнаму па пакойчыку.

«За отличные успехи в науках» Дамброўскі ў снежні 1861 года будзе павышаны да чыну штабс-капітана…

Вучоба давалася лёгка, хаця на яе ўсё больш і больш заставалася ўсё меней і меней часу, бо большую частку яго жыцця займала рэвалюцыйная дзейнасць. Адразу ж, як толькі прыехаў у Пецярбург, ён наладзіў сувязі з падпольшчыкамі, і ў самы кароткі тэрмін заняў віднае месца. Да будучай дзейнасці Яраслаў быў ужо гатовы. Яго светапогляд сфарміраваўся хутка і назаўсёды. Яго радавала, што актыўныя дзеячы падполля былі ці то ягонымі сябрамі яшчэ па Берасцейскім кадзетскім корпусе, ці па Каўказе, і ў дадатак да ўсяго ён займеў іх і ў Пецярбурзе.

Зыгмунт Ігнатавіч Серакоўскі, як і Яраслаў Дамброўскі, нарадзіўся ў Жытоміры. А з 1845 года вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, а на летнія вакацыі 1847 года прыязджаў у Вільню. Там ён і пазнаёміўся кіруючымі дзеячамі Саюза Літоўскай моладзі. А вярнуўшыся з арэнбургскай высылкі ў 1856 годзе, Зыгмунд на наступны год паступае ў Акадэмію генеральнага штаба. Там ён разам са сваімі бліжэйшымі сябрамі Я.Савіцкім, Я.Станевічам, В.Дабравольскім, К.Лявіцкім, В.Гейнсам, Н.Навіцкім стварыў рэвалюцыйны гурток афіцэраў-генштабістаў.

У Серакоўскага талент сыходзіцца з людзьмі. Ён лічыўся сваім сярод прафесарскага складу, і сярод афіцэраў Акадэміі мастацтваў. Як у сваім універсітэце, так і ў Інжынернай, Артылерыйскай і Каталіцкай акадэміях, у Медыка-хірургічнай акадэміі і ў кадэтскіх карпусах, у шэрагах часцей пецярбургскага гарнізона і нават у ваенным міністэрстве… Усюды існавалі падпольныя гурткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x