Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртаўся Яраслаў Дамброўскі ў Пецярбург акрылены і ўпэўнены ў перамозе задуманай справы. Тое пацвярджалася падтрымкай з боку яго сяброў-афіцэраў. Яны верылі Дамброўскаму, а ён верыў ім…

Найперш Дамброўскі сустрэўся з Каліноўскім. Перапісаў для яго зашыфраваныя адрасы і канспіратыўныя гурткі.

– На цябе ўскладаецца задача – аб’яднаць разрозненыя групоўкі, сустрэцца з кіраўнікамі падполля, абгаварыць з імі ўсе падрабязнасці.

Канстанцін сцвярджальна кіўнуў галавой.

– Як здароўе?

– Ды так, яшчэ кружыцца галава… Але ўжо нічога. Раскажы пра паездку, пра свае ўражанні…

– Раскажу, браце, але не сёння, – падняўся з крэсла Яраслаў. – Па-першае ты яшчэ слабы, а, па-другое, у мяне неадкладная сустрэча з кіраўніком падполля… Праз дзён пяць я прыду да цябе, і мы пагаворым больш грунтоўна. І не толькі пра маю паездку ў Маскву…

5.

Яраслаў Дамброўскі і Канстанцін Каліноўскі адправіліся на Неўскі.

Дзьмуў халодны вецер. Хаваючыся ад яго, зайшлі ў зацішак.

– А цяпер мы з табой наведаем ваеннае міністэрства, – паказаў Яраслаў на шэры будынак. – Рапарт трэба напісаць…

Вартавы каля дзвярэй не хацеў прапускаць Каліноўскага, але Дамброўскі настояў:

– Ён са мной! Мы ненадоўга. Мне толькі рапарт напісаць.

Зайшлі ў прасторны пакой. Дамброўскі скінуў з плячэй шынель, павесіў на вешалку. Паправіў новенькія, бліскучыя пагоны штабс-капітана, міргануў сябру:

– Праб’емся!

Прайшлі ў пакой, дзе месціліся пісары. Яраслаў выбраў таго, што сядзеў каля сцяны з партрэтам цара, спыніўся:

– Любезнейший, не соблоговолите ли вы написать несколько слов?

Пісар узяў пяро ў руку, абмакнуў у чарніліцу, вычакальна паглядзеў на наведвальніка.

– Имею честь почтительнейше донести департаменту генерального штаба, что я к месту моего служения в г. Люблин отправляюсь 5-го сего января…

– Всё? – здзівіўся пісар.

– Да, мой сударь. Отметьте, будьте столь добры.

Пісар ваеннага міністэрства ніжэй уласнага подпісу афіцэра размашыстым почыркам напісаў сваё:

“№ 3-й. 5 января 1862 года”.

Праз хвіліну яны пакінулі памяшканне ваеннага ведамства.

А праз гадзіну Яраслаў Дамброўскі адправіўся на чыгуначны вакзал, – яму належала ехаць у Варшаву. Шлях пралягаў праз Вільню, дзе яго чакаў Людвіг Звяждоўскі.

Праз колькі дзён вернецца ў Вільню рэвалюцыянер, будучы кіраўнік вызвольнага паўстання – Канстанцін Каліноўскі…

У Варшаву Яраслаў Дамброўскі прыбыў як рэвалюцыйны начальнік горада.

...Здаецца, што тое было зусім нядаўна, учора, калі Канстанцін Каліноўскі падаў прашэнне рэктару Пецярбургскага ўніверсітэта П. Плятнёву аб дапушчэнні яго да прыёмных іспытаў. Але толькі ў кастрычніку яго залічылі студэнтам першага курса разраду камеральных навук. І тады ж аформілася “Дело Правления императорского Санкт-Петербургского университета по прошению Викентия-Константина Калиновского о принятии его в число своекоштовых студентов университета». Папячыцель Пецяргбурскай вучэбнай акругі вызваляе студэнта Каліноўскага ад платы за слуханне лекцый на падставе пададзенага ім дакумента – пасведчання «о недостаточном состоянии».

Каліноўскі цалкам паглыбляецца ў вучобу, вывучае юрыспудэнцыю, тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага і прыходзіць у захапленне ад таго, які гэта аказаўся дасканалы і юрыдычна абаснаваны закон. Прыклад і ўзор не толькі для Еўропы, Расіі, але і іншых дзяржаў.

Перакідваецца на вывучэнне расейскай і ўсеагульнай гісторыі, палітычнай эканоміі. Пазнае асновы статыстыкі, логікі, псіхалогіі, «сістэмы жывёльнага царства», вывучае батаніку, пытанні сельскай гаспадаркі. Не абыходзіць тэхналогію і архітэктуру. Не кажучы ўжо пра тое, што дасканала засвойвае рускую і французскую мовы. Такія навукі выкладалі для тых, хто меў за мэту «падрыхтоўку людзей, здольных да службы гаспадарчай ці адміністрацыйнай».

І выкладчыкі былі якія! Выдатныя юрысты – К.Д. Кавелін і У.Д. Спасовіч, гісторык права І.Я. Андраеўскі, гісторыкі М.І. Кастамараў, М.М. Стасюлевіч, М.С. Куторга, які, дарэчы, першым у Расейскай імперыі азнаёміў сваіх студэнтаў з вучэннем Дарвіна. Батанік Л.С. Цанкоўскі, эканаміст І.Я. Горлаў…

Акрамя спецыяльных і абавязковых дысцыплін разам з братам вывучаюць творы рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, і праз Серакоўскага знаёмяцца з правадырамі рускай рэвалюцыйнай думкі і дэмакратыі Міколам Гаўрылавічам Чарнышэўскім і Міколам Аляксандравічам Дабралюбавым… Першае спатканне з імі адбылося ў рэдакцыі часопіса – калі зайшлі, яны аказаліся на месцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x