Прама да іх у кантору часопіса зайшлі, і яны аказаліся на месцы.
Пазней тыя, прыгледзеўшыся да Каліноўскіх, прыгледзеўшыся да Каліноўскіх, адзначаюць, што браты валодаюць незвычайным розумам, вылучаюцца глыбокімі ведамі, цвёрда стаяць на пазіцыях рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў.
– Вы робіце вельмі вялікую справу, – ухваліў Віктара Чарнышэўскі. – У Публічнай бібліятэцы я пазнаёміўся з вашай працай. А даў мне яе Мікалай Маліноўскі, віленскі гісторык, калега А. Кіркора… І Кіркор мне сказаў, што вы на працягу трох гадоў прарабілі тытанічную работу над старажытнымі рукапісамі. А тое, што вы знайшлі дакумент апісання межаў паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім, ды якія яшчэ напісаны вашай гаворкай – крывіцкай, беларускай, – для вашага народа гэта мае неацэннае значэнне.
А Дабралюбаў, падтрымліваючы свайго калегу, дадаў:
– Мы рыхтуем дзевятую кніжку «Современника». Будзе надрукаваны мой артыкул “Черты для характеристики русского простонародья». Дык я у ім выказваю свае адносіны да будучыні беларускага народа. А яны ў мяне аптымістычныя: “Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы!” Так што скажыце – кожны народ, кожная нацыя мае права на шчасце і волю.
Канстанцін запэўніў:
– Скажам, Мікалай Аляксандравіч, скажам!
Мікола Дабралюбаў за яго старэй усяго на два гады, але які светлы розум! Гадаваўся ў сям’і святара. Вучыўся ў Ніжагародскім духоўным вучылішчы і семінарыі пяць гадоў, потым скончыў Пецярбургскі педагагічны інстытут. Яшчэ студэнтам Мікола Чарнышэўскі запрасіў яго да сябе у часопіс “Современник”.
А Мікола Гаўрылавіч з Саратава. На дзесяць гадоў старэй за яго, Кастуся. Спакойны, разважлівы, голас нягучны, расцягвае словы. У пяцьдзесятым скончыў універсітэт. Таксама, як і Дабралюбаў, з сям’і святара. Пільна і зацікаўлена сачыў за нарастаннем сялянскага руху як у самой Расеі, так і за рэвалюцыйнымі падзеямі 1848-49 гадоў у краінах Заходняй Еўропы, у прыватнасці, Польшчы і Літвы. Да яго часопіс “Современник” быў амаль законапаслухмяны, з прыходам жа Міколы Гаўрылавіча ператварыўся ў орган рэвалюцыйнай дэмакратыі.
Дабралюбаў і Чарнышэўскі, развітваючыся з братамі, параілі:
– У вашай справе, сябры, за якую вы ўзяліся, вельмі неабходна мець свой друкавальны орган. Каб праз яго звяртацца да простага люду і да памешчыкаў. Друкаванае слова – гэта як набат, як звон, які будуць чуць за многія вёрсты!
– Будзе ў нас газета. Свая газета на роднай мове. Думаем пра такое. Дзякуй, што падтрымліваеце нас!
– Падтрымліваем. І вы павінны ўступіць ў перапіску з Аляксандрам Іванавічам Герцэнам. Ён за мяжой рады кожнаму лісту, дасланаму ці то з Літвы ці з Польшчы.
– Тады наступным разам мы і прынясем свае запісы.
Мікола Гаўрылавіч у знак згоды кіўнуў галавой, прамовіў:
– Нясіце.
Кастусь Каліноўскі далучаны да студэнцкага «Агула» – арганізацыі студэнтаў. А студэнты ў асноўным з Польшчы і Літвы, Беларусі і Украіны – больш як чатырыста чалавек. Сярод іх Канстанцін і Цытус Далеўскія, Баляслаў Длускі, Уладзіслаў Барзабагаты, Баляслаў Калышка і іншыя, якія потым стануць кіраўнікамі паўстання. «Свабода і незалежнасць нашага народа – вось адзіны лозунг наш!» – такі быў дэвіз «Агула».
Наладжваецца цесная сувязь з гуртамі землякоў у Пецярбургскім, Кіеўскім і Дэрпцкім універсітэтах. Далучаны да руху ветэраны польскага вызвалення Людвіг Мераслаўскі, які знаходзіўся ў Парыжы. Яго палымяныя прамовы і заклікі да паўстання абудзілі сэрцы моладзі Заходняга краю. Заўзятым і апантаным прыхільнікам яго ідэй стаў Баляслаў Калышка.
Таму невыпадкова Калышка ў хуткім часе адзін з актыўных лідэраў «Агула». І адразу вызначыўся – выбраў шлях партыі чырвоных. Ён меў пранікнёны розум, невычэрпную энергію, энцыклапедычную эрудыцыю. Калі ж браў слова, то гаварыў пранікнёна, пафасна, не спатыкаючыся. У, але ахвотна прыслухоўваўся да іншай думкі, не навязваў сваю.
Не адзін раз Канстанціна выбіраюць бібліятэкарам-кіраўніком «Агула». Яму па душы левае, рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло, і ён ачольвае яго.
Жыццё біла праз край, і адно хіба шкадаванне, што ў сутках толькі дваццаць чатыры гадзіны. Але калі б і болей, то ўсё роўна здалося б мала…
Новыя знаёмствы, новыя імёны, уражанні і мроі.
Сталі таварышамі, а потым пасябравалі з Эдмундам Вярыгам, Вітальдам Гажычам, Ігнаціем Здановічам, Феліксам Зянковічам, Яўстафіем Чарноўскім, Эмануэлем Юндзілам, Іосіфам Ямантам, Баляславам Калышкам…
Читать дальше