Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ежы нахмурыўся, нічога не адказваў. Прапанова адстаўнога расейскага афіцэра яго здзівіла. Здзівіла нечаканасцю і сваёй адкрытасцю. Ежы ведаў, што існуюць такія тайныя таварыствы, што туды ўключаны правераныя і смелыя афіцэры, а тут адразу ў лоб, без папярэдняй размовы і роспытаў… Адкуль вядому ляснічаму, што ён, Ежы, падыйдзе для такой справы…

– Ну, уявім сабе, што я дам згоду. Але тады пытанне такога характару – мэта гэтага таварыства? Чым яно займаецца, хто кіруе, якія абавязкі кожнага?

Кораў зноў напоўніў шкалікі, пацікавіўся:

– Як пан Ежы ацэньвае гэты прадукт?

– Прыемны прадукт. Умееце вырабляць, вам пазайздросцяць вінныя заводы.

– Правільна кажаце, пазайздросцяць. Адказваю на вашае пытанне. Мэта адна – скідванне з трону цяперашняга ўраду. Ён мёртвы, не мае сілы зрабіць нешта прагрэсіўнае, новае, чалавечнае… У гэтае таварыства ўвайшло шмат рускіх афіцэраў. Просім і вас, як афіцэра ў адстаўцы, далучыцца.

– Наколькі моцнае гэтае таварыства?

– Моцнае. Яно мае свае буйныя разгалінаванні па ўсёй Расіі, усюды мы маем сваіх сяброў, і таму прадстаўляем ужо вялікую сілу.

Ежы задумаўся. Яго здзівіла тое, як адбылося само запрашэнне. Знянацку ўсё, без папярэдняй падрыхтоўкі, ні таго, хто нясе за яго адказнасць, хто рэкамендуе ў таварыства… А канкрэтная праграма, канкрэтныя шляхі дасягнення канчатковай мэты… А сродкі, рэсурсы?..

– Вы сабе задалі тысячы пытанняў, ці не праўда? – заўсміхаўся ляснічы. – І засумняваліся. Бо шмат чаго невядома для вас – што за таварыства, колькі ў ім людзей, на чым трымаецца арганізацыя. Якая канкрэтная праца патрабуецца ад кожнага. Правільныя пытанні, пан Ежы. Але давайце ўсё гэта перанясем на наступны час. Вам ніколі не позна будзе адмовіцца ад маёй прапановы. Галоўнае, згода і паразуменне цяпер. А заўтрашні дзень пакажа, што рабіць і як рабіць.

– Няхай будзе так. А цяпер мне трэба вяртацца дадому – маці чакае, будзе хвалявацца за мяне.

– Не трэба, каб маці хвалявалася. Ідзіце. Адрас вы мой ведаеце. А я ведаю, дзе ваша вёска Корсакі. Усяго вам найлепшага! Да сустрэчы!

– Да сустрэчы!

Ежы яшчэ доўга блукаў па вулачках Вільні.

Здзіўленне не пакідала яго, як і зацікаўленасць у тым, чым займаецца тайнае таварыства, хто ўваходзіць у яго. Яго жыццё нагадвала ціхае цячэнне Дняпра ці Прыпяці, а тут падзьмуў нябачны і незразумелы вецер. Ціхае і спакойнае жыццё парушылася ўмяшаннем аднаго чалавека – Корава Клетага. Аказваецца, існуе і паралельнае жыццё, невядомае да гэтага. Вось пераступіш парог таго невядомага, і пачнецца нешта новае, зусім іншае. І прывядзе яно да шчасця ці да гора, ніхто не ведае. Нічога пэўнага, усё прыблізнае. Але і прыцягальнае.

Далёка за поўнач ён асцярожна падышоў да дзвярэй і адкрыў замок металічным ключом. Маці не абазвалася – значыць, спала, як і спалі Людвіся і Ліжбета.

Ніколі не думаў пан Ежы, што стане змоўшчыкам…

6.

Сабраліся на кватэры пана Увішскага.

Канстанцін Каліноўскі заклапочаны, унураны ў сябе. У яго адказная місія, і ён хавае ў сабе хваляванне. Гаспадыня, жонка пана Увішскага, спакойная і разважлівая, з чорнымі косамі і прыветным позіркам, падала ўсім па кубку гарбаты, кіўнула гаспадару, што пакідае іх.

Калі за ёю зачынілся дзверы, Каліноўскі ўважліва агледзеў усіх, як быццам іх убачыў упершыню, ціха прамовіў:

– Сябры мае! Я прыбыў у Гародню з мэтай стварэння тайнага таварыства і ўзмацнення палітычнай дзейнасці. Лютаўскія падзеі ў Варшаве ўскалыхнулі ўсю Польшчу. Царскія войскі расстралялі патрыятычную дэманстрацыю. Гэта і перапоўніла чашу цярпення польскага народу, і з гэтага дня, можна лічыць, і пачаўся уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы…

Слухалі ўважліва. Ніхто не дакрануўся да кубкаў, гарбата паціху астывала на стале. Доктар Эразм Заблоцкі сядзеў побач з Кастусём.

Каля Эразма сядзеў яго брат Юлік. Гладка прычасаны, акуратна апрануты, ён выглядаў на гродненскага франта. Працаваў доктарам. Інспектар егерскай школы Валеры Урублеўскі, што месціўся леваруч ад Заблоцкага, падпёр бараду кулаком, глядзеў на Каліноўскага.

Каля грубкі прытуліўся афіцэр Ян Ваньковіч. Побач з ім – землямеры Фелікс Ражанскі і Ільдэфонс Мілевіч, каля зашторанага акна у чорных сутанах ксяндзы Гінтаўт з Гародні, Ян Зарыжскі і Ігнацій Казлоўскі…

– Справа адказная і сур’ёзная. Кожны з нас павінен даць клятву на вернасць служэння агульнай справе.

Не ўтрымаўся Ян Ваньковіч, прыўзняўся, далікатна спытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x