Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Якой – агульнай справе? Канкрэтна можна, спадар Канстанцін?

– Можна, паручык! Агульная наша справа, Ян, – узброенае паўстанне, барацьба за нацыянальную незалежнасць, знішчэнне прыгоннага права. А яшчэ канкрэтней пра гэта мы пагаворым пасля, калі збярэмся спецыяльна для распрацоўкі тактыкі і страгетыі працы нашага таварыства. Мы павінны весці тлумачальную працу сярод сялянаў. З гэтай мэтай пачалі пасылаць на пасады вясковых настаўнікаў і валасных пісараў навучэнцкую моладзь, і не толькі моладзь. А і іншых патрыётаў. Канспіратыўныя арганізацыі створаны паўсюдна – на Віленшчыне, Ковеншчыне, у Мінскай губерні… У нашай губерні арганізацыя будзе складвацца з дробных чыноўнікаў, прадстаўнікоў улады, служачых, найбольш чыгуначнікаў, і – памешчыкаў…

Эразм успомніў, як пазнаёміўся з Валерыем Урублеўскім. Тое было на водах у Друскеніках, калі ён падаўся туды, каб падлячыць страўнік. Пачуўшы, як той выступае сярод купкі людзей, падумаў: “Задужа энергічны і смелы”. Праз некалькі дзён, бліжэй пазнаёміўшыся з інспектарам егерскага вучылішча ў Саколках, пачуў ад яго нечаканае пытанне:

– А якім вы, як служачы будаўнічай і дарожнай камісіі, бачыце заўтрашні дзень?

Замест адказу Эразм паціснуў плячыма. Валеры засмяяўся:

– Gагаварыць на гэтую тэму не жадаеце?

– Жадаю.

– Тады прыязджайце да мяне ў Саколку! Дарагім госцем будзеце.

Заблоцкі згадзіўся, падзякаваў за запрашэнне. І наведаў Урублеўскага праз некалькі дзён.

Здзівіўся, колькі людзей было ў інспектара. Там і пазнаёміўся з піцейна-акцызным наглядальнікам Сонгіным, маладым чалавекам, гаваркім і вясёлым, ксяндзом Казлоўскім – з сівой барадой і даўгімі валасамі да плячэй, што прыехаў у госці з Царства Польскага. І пазнаёміўся там з Каліноўскім, які напачатку не спадабаўся яму: надта ж маўклівы.

Але потым, выпіўшы па кубку гарбаты, Урублеўскі прапанаваў Эразму выйсці ў сад. Там, пад высокай грушай-дзічкай стаяў Вікенцій. Ён так і назваўся пры першым знаёмстве, прозвішча свайго не называў.

– Наш госць – камісар Гарадзенскай губерні – пагаварыць з табой хоча, – падвёў Валеры Эразма да Каліноўскага.

– Пра што? – паглядзеў на абодвух Заблоцкі.

– Пра жыццё… – глуха прамовіў Каліноўскі. – Пра нашае жыццё, спадар Эразм… Што адбылося ў Варшаве вы ведаеце, напэўна?

– А хто ж не ведае? Жудасна.

– Мы ствараем арганізацыю Народнага польскага ўрада, які павінен у хуткім часе з’явіцца ў Літве. Мы з Урублеўскім прапаноўваем вам прыняць у гэтым удзел. Ксёндз Ігнацій Казлоўскі можа адразу прывесці вас да прысягі. А можна і пазней, калі я прыеду ў Гародню для стварэння тайнага таварыства.

– Не, не сёння, – адмоўна пакруціў галавой Заблоцкі. – Не гатовы яшчэ… Але я даю згоду ўвайсці ў склад ўрада. І якая ж пасада мне будзе выдзелена?

– Пасада – пакуль, часова, быць пры Урублеўскім. Ён займае высокі пост ва ўрадзе.

– Добра. Згодзен…

– Праз колькі дзён вы разам з Валерыем адправіцеся ў Вільню. Урублеўскі пазнаёміць вас з Эдмундам Вярыгай – сябрам Літоўскага правінцыйнага камітэта. Пазнаёміцеся і з інжынерам-паручыкам Янам Козелам, які таксама з’яўляецца сябрам правінцыйнага камітэта. І з іншымі людзьмі пабачыцеся.

– Пытанне можна, Канстанцін?

– Можна.

– Чаму менавіта вы абралі на такую ролю?

– Па той простай прычыне, што вы належыце да той групы людзей, што і я. Вы не належыце да класа памешчыкаў, і да ўлады не пнецеся, як нашы памешчыкі.

– Зразумеў. Далучаюся да вас і вашай дзейнасці.

– Дзякую! Мы ўскладаем на вас вялікія надзеі.

Эразм Заблоцкі адарваўся ад сваіх успамінаў, прымусіў сябе прыслухацца да слоў арганізатара рэвалюцыйнай арганізацыі.

У гэты ж час нехта пастукаў у дзверы. Гаспадар пазнаў умоўны знак, падняўся, супакойваючы прысутных кіўком галавы, пайшоў адчыняць дзверы.

Праз хвіліну да прысутных далучыўся памешчык Гофмейстар, ваяводскі Гродненскай губерні. Папрасіўшы прабачэння, сеў на вольнае месца.

Каліноўскі вачыма знайшоў Эразма Заблоцкага:

– Я вам уручаю мандат на званне памочніка Гофмейстэра. Вам даручаецца кіраванне трыма паветамі – Гродненскім, Ваўкавыскім і Слонімскім. Кіраваць імі будзеце згодна інструкцыі. Коратка пра інструкцыі. Вам неабходна тэрмінова скласці арганізацыю ва ўсіх вашых паветах, прызначыць павятовых начальнікаў. Пры іх павінна быць па пяць рэферэнтаў, можна і па тры. Рэферэнты – вайсковец, скарбнік, прадстаўнік грамады апякунства і камунікацый. Вам неабходна будзе кожны тыдзень атрымліваць рапарты ад павятовых, і ўжо сваё заключэнне дасылаць ваяводскаму камісару і – апошняе – развейваць сумненні павятовых, калі яны з’явяцца ў іх пры выконванні сваіх абавязкаў… Зразумелыя агульныя задачы, спадар Заблоцкі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x