Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Таму мы і пачынаем «Запіскі» з пытання: «Што ж робіць асобу ўнутрана свабоднаю? Зразумеласць думкі і адэкватнасць учынка з думкаю. Што робіць асобу незалежнаю? Тое, што не перашкаджае навакольнаму асяроддзю з розумам думаць і дзейнічаць. Таму такі вывад – карыснае ў грамадскім сэнсе – гэта веды, дакладней – навука, і адхіленне перашкодаў, якія замінаюць чалавеку зразумела думаць і дзейнічаць. Гаворачы іншымі словамі, перш за ўсё патрэбна агітацыя, навуковая прапаганда, з тым каб адукаваны чалавек мог свядома змагацца супраць усяго таго, што аджыло, што састарэла. Толькі тады магчыма дасягнуць грамадскага пераўтварэння…

Працягваючы сваю думку далей, Агароў сцвярджае:

– Цэнтр «Тайнага таварыства» павінен быць шчырым, як бы маючы адзін твар, а яго разуменне рэчаў павінна быць энцыклапедычным, – гэта галоўнае. Калі размова ідзе пра дадатную навуку і практычных грамадзянскіх рэформах. Сябры цэнтра павінны адлюстроўваць тры галіны ведаў: прыродазнаўства (ад матэматыкі да медыцыны і тэхнікі), эканамічную навуку і юрыспруденцыю. Гэта патрэбна як для таго, каб ведаць, што мы хочам папулізаваць, гэтак жа і для таго, каб ведаць, супраць чаго мы станем змагацца і якія сродкі для барацьбы мы зможам ужыць, маючы заўсёды за сябе дадатную аснову ў дзяржаўным заканадаўстве.

– Таму дэвізам Цэнтра па-ранейшаму без сумнення застаецца сацыяльная рэформа. З гэтай рэформы вынікаюць і іншыя задачы. Цэнтру грамадства неабходна мець усе рэформы і магчымасці. З рэформамі неабходна звязвацца папулярызацыя навукі; таму цэнтр павінен мець тэорыю навукі, дакладней, свой погляд на прадметы, і засвоіць сабе метад, як і каму зрабіць навуку даступнай часткай і ў цэлым. Натуральна, што ў гэтага таварыства свой Цэнтральны орган. А ім, без сумнення, павінен стаць «Колокол».

Частка другая

1.

У канцы 1861 года змоўшчыкі тайна стварылі лагер «чырвоных». Чырвоныя стаялі за нацыянальнае паўстанне і безагаворачнае вырашэнне сялянскага пытання. Стварылі і тайнае кіраўніцтва, як яго яшчэ інакш назвалі Гарадскі камітэт. Наладзіліся адразу стасункі з саюзам Зыгмунта Серакоўскага і расейскай рэвалюцыйнай арганізацыяй “Зямля і воля”.

У наступным годзе, у чэрвені, Гарадскі камітэт ператвораны ў Цэнтральны нацыянальны камітэт. Калі ж да яго далучыўся Яраслаў Дамброўскі, тое паспрыяла хутчэйшаму ўзнікненню рэгіянальных структураў. Адразу ж з’явіліся камітэты “чырвоных” у правінцыях. У Літве і на Беларусі дзейнічаў Літоўскі правініцыяльны камітэт, даволі самастойны і незалежны ад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Самай адметнай асобай у ім з’яўляўся Кастусь Каліноўскі.

Гэта дзякуючы яго намаганням, яго таленту і апантанасці ды актыўнай дапамозе яго сяброў – Фелікса Ражанскага і Валеры Урублеўскага – ў Гародне і Беластоку пачаў выходзіць падпольны лісток на мове Ліцьвініі “Мужыцкая праўда”, у якой ён заклікаў да народнага паўстання. Лісток быў як набат на той час. Як звон над храмам, які склікаў народ да агульнай імшы ці літургіі, каб звярнуцца да Вышняга і прасіць у Яго спагады і моцы. Набат Каліноўскага заклікаў ліцьвінскіх сялянаў, каб яны сумесна з польскімі братамі выступілі на барацьбу супраць царызму за зямлю і волю.

На Гарадзеншчыне ўзнікае вядомая постаць Валерыя Урублеўскага.

Ва Украіне ствараецца Рускі правінцыяльны камітэт, кіраўніком якога абраны Эдмунд Ружыцкі. “Чырвонымі” былі створаны свае структурыі на многіх анексіраваных царызмам тэрыторыях. Але жыццё багатае на нечаканкі, трагічныя павароты лёсу. Неўзабаве арыштоўваюць многіх кіраўнікоў “чырвоных”, у тым ліку і Яраслава Дамброўскага. Перад Студзеньскім паўстаннем іх усіх высылаюць у Сібір.

Але тая праслойка людзей, якія мелі свае землі, мяшчане, якія мелі багацце, не пайшлі за “чырвонымі”. Яны стварылі ж адразу сваю групоўку і назваліся “белымі”. Яны адмаўлялі узброеную барацьбу, бо спадзяваліся на лаяльнасць расейскіх уладаў, мелі на мэце дамагчыся ўступак і канцэсій пры дапамозе націску і дыпламатычных перамоў. На чале “белага” руху стаялі А.Замойскі і банкір Л.Кроненберг. Гэта па яго ініцыятыве і прапанове ў лютым 1861 года і стварылася Гарадская дэлегацыя з кіраўнічым органам – дырэкцыяй.

Перастае існаваць Рэч Паспалітая. Якім будзе наступны падзел тэрыторыі? Патрыёты, якія змагаліся з акупантамі, і на гэты раз адстойвалі цвёрда сваю пазіцыю – яны сваю Айчыну ў будучым уяўлялі толькі ў межах, якія ўтварыліся пад час падзелу 1772 года. А гэта азначала, што такая раскладка не прадугледжвала права ўкраінцаў, беларусаў-ліцьвінаў на ўласную самабытнасць і самастойнасць. Што, у сваю чаргу, не адпавядала поглядам і задачам “чырвоных”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x