Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дзякую, сябры, што прыйшлі да нас. А тут сабраліся тыя, хто любіць свабоду, ненавідзіць царызм і дэспатычны прыгнёт. Рашаем, як далей нам жыць… Стварылі канспіратыўны польскі гурток. Збіраемся, абмяркоўваем становішча спраў, выпрацоўваем тактыку будучых дзеянняў… Як у вас там у Паўночна-Заходнім краі, як празваў царызм Літву і Беларусь?

На гэты раз патлумачыў Кастусь Каліноўскі:

– Сялянства незадаволена прыгонным правам. Мужык збяднеў дашчэнту, яму трэба паказаць яго сапраўднага ворага… Бо селянін думае, што калі памяняць цара, то шчасце само прыплыве ў рукі.

– Дойдзе чарга і да гэтага. Будзем вучыць, пераконваць, а пакуль трэба на месцах ствараць такія ж гурткі з надзейных і пісьменных людзей, каб яны маглі дастукацца да сэрцаў селяніна, раскрылі яму вочы на праўду...

Браты сябе адчулі ў сваім асяроддзі. Адчуванне было такое, што яны даўно знаёмыя і з самім Серакоўскім, і з тымі маладымі людзьмі, якія знаходзіліся ў пакоі.

У простым адзенні, у чаравіках, якія удосталь “наеліся” і гразкай кашы, і мокрага пяску. Хлопцы з “Агула”, землякі – з Вільні, Мазыра, Чарнігава… У сурдутах, скроеных і пашытых хіба з гучаў і світак, што дома былі бадай без патрэбы. Некаторыя насілі акуляры з прамавугольнымі шкельцамі. Не хапала грошай на паліто, таму хлопцы ўмудраліся выштукоўваць сабе пледы з таннай шатландкі ці нават з тых андаракоў, якія выраблялі на радзіме вясковыя майстрыхі…

Серакоўскі выдзяляўся сярод прысутных. Тварам, рухамі, нейкай нервознасцю. Вялікі адкрыты лоб, вялікія вочы, ці то шэрыя, ці то блакітныя, не зразумець. Іскрынкі ў іх, нейкі ўнутраны бляск. Адзенне на ім сядзела быццам бы і неахайна, але ён у ім адчуваў сябе вольна і не скавана. Калі гаварыў, то гаварыў страсна, пераканаўча. Можна было падумаць, што ён тыя словы ці сваю прамову рыхтаваў некалькі дзён…

– Як ідзе вучоба? Цікава праходзяць заняткі? – папытаўся, зірнуўшы ў іх бок, Яраслаў Дамброўскі.

– Цікава… – адказаў Кастусь. – Акрамя вучобы арганізоўваюцца гурткі, што дазваляе знаёміцца з людзьмі, займелі ўжо сяброў і аднадумцаў.

– О, залатыя гады вучобы! – усклікнуў Зыгмунт. – Я сам з Валынскай губерні – нарадзіўся ў Лісавое Луцкага павета. Я, прыехаўшы ў гэты горад, пачаў па-новаму адкрываць жыццё. Я вас абавязкова пазнаёмлю з Мікалаем Іванавічам Кастамаравым, з Тарасам Рыгоравічам Шаўчэнкам, з якім пасябраваў у той час, як мяне выслалі радавым у Арэнбургскі корпус. Ён далучаны да украінскай рэвалюцыйнай групы.

Браты пераглянуліся: “З самім Шаўчэнкам? Кнігі якога штодзённа чытала маці?”

– Там жа і пасябраваў з Браніславам Залескім. Дабралюбаў, Чарнышэўскі… Яны – наш штандар, арыенцір і духоўны кірунак руху наперад…

На заключэнне, гаварыў Яраслаў Дамброўскі. Ён падняўся з крэсла, адставіў яго убок, сам прыхінуўся спіной да шафы, склаўшы рукі ззаду. Гледзячы спачатку на братоў Каліноўскіх, прамовіў:

– Я, як вайсковы чалавек, хацеў бы пачаць з галоўнага. Сёння прыйшлі першыя ўдзельнікі нашага гуртка. З цягам часу нас будзе болей і болей. Таму для нас сёння галоўнае дзве рэчы – жалезная дысцыпліна і строгая канспірацыя. Бо мы з гэтага дня адказваем не толькі за свае жыцці, а і за жыцці іншых…

Перавёўшы позірк ужо на іншых, спакойна прадоўжыў:

– Мы павінны разбіцца на групы. Мы павінны стварыць кіраўніцтва, зацвердзіць яго. Абраць сакратароў і скарбніка, паштальёна, які апавяшчаў бы кожнага з удзельнікаў аб тэрміновай сходцы ці, наадварот, адмяніць яе, калі будзе пагражаць нейкая небяспека… Я хацеў бы пачуць вашыя прапановы і думкі на гэты конт. Давайце спакойна іх абмяркуем, прыйдзем да нейкай высновы…

Прамовы маладых афіцэраў гучэлі горача і страсна. Як людзі ваенныя яны былі прыхільнікамі неадкладнага дзеяння супраць царызму, тлумачачы гэта тым, што шмат ваенных – радавых, афіцэраў і нават генералаў – незадаволены цяперашнім становішчам як у арміі, так і ва ўсім краі…

– Спакайней, спакайней, сябры мае, – усміхаўся Яраслаў, – усе пытанні трэба абмяркоўваць з халодным розумам, узважваць, узважваць і яшчэ раз узважваць тое, што мы прапаноўваем… Цярпліва трэба, і прыслухоўвацца да думкі астатніх…

Пасля гэтага размова пайшла ў больш спакойнае рэчышча.

Выказвалі сваё бачанне будучай сітуацыі і браты Каліноўскія. Яраслаў і Зыгмунт з цікавасцю слухалі іх.

Потым, калі браты Каліноўскія бліжэй сыйдуцца з Яраславам Дамброўскім, то шмат пра яго даведаюцца цікавага і пранікануцца вялікай павагай да гэтага чалавека…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x