Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Воляй абраны. Дамова на спакусу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Воляй абраны. Дамова на спакусу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Воляй абраны. Дамова на спакусу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.

Воляй абраны. Дамова на спакусу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Воляй абраны. Дамова на спакусу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля першых двух сыноў нарадзілася дзіцё – Бог забраў… Нарадзілася другое – той жа лёс. Так і з трэцім, і чацвёртым… І з пятым, і дзесятым…

Красавік выдаўся сонечным, цёплым. Чакалася, што калі пачнецца травень, усё будзе ў маладой лістоце. Глядзіць Вераніка ў прачыненае акно, на зялёныя галіны бярозы, шчымлівая трывога агортвае яе душу. З ложка не ўстае, бо вось-вось павінны пачацца роды… Бабка-павітуха, старая Вікця, сядзіць пастаянна каля яе. Калі ж адлучылася па сваіх клопатах да суседзяў, Вераніка паклікала Віктара.

– Сынок, а дзе брацік?

– У двары, мама, а што?

– Пакліч, Віця, яго, пагаварыць з вамі хачу.

Не адчуваючы матчынай трывогі і заклапочанасці, выбег у двор, адшукаў брата, праказаў:

– Маці нас кліча… Нешта сказаць хоча. Пайшлі.

Кастусь у сваім пяцігадовым узросце яшчэ не ведаў, што ў кожнага чалавека ёсць нейкія прадчуванні, прадказанні… Адно трывога авалодала ім.

Малодшы сын падышоў бліжэй, стаў каля галавы маці. На яе твары ён убачыў пакуты і боль, ад чаго ў самога сціснулася сэрца. Побач стаяў Віктар.

– Як хораша на вуліцы… – паглядзела маці ў акно. – Дажыць бы да наступнай вясны, але… Усё ў руках Бога. А я вось “Кабзара” не дачытала, што бацька прынёс мне.

Сыны пераглянуліся, не ведаючы, як аднесціся да яе слоў, а маці працягвала:

– Чаго я вас паклікала, сыночкі мае? У кожнага чалавека ёсць парог, які ён пераступае, ідучы ў вялікае жыццё, і, калі вяртаецца, таксама пераступае парог… Я блізка каля свайго другога парога.

– Мама… – паспрабаваў нешта сказаць ці запярэчыць Віктар.

– Не перабівай сын, бо мне цяжка гаварыць, і магу не паспець выказаць усё. У нас была б вялікая сям’я, калі б Бог не загневаўся на мяне… Дванаццаць было б у вас братоў ці сястрычак… Я марыла пра вялікае і цікавае жыццё, любіла чытаць кнігі, вершы любіла чытаць, пра гісторыю нашага краю хацела больш даведацца… Мой бацька, а ваш дзед, хацеў мяне ў Пецярбург адправіць вучыцца… Я вельмі гэтага хацела. Але сустрэўся ваш бацька, і дарога замест Пецярбурга прывяла ў Мастаўляны… І тут я аказалася як у клетцы. Кожны з нас, дзеці, знаходзіцца ў нябачнай клетцы. І кожны імкнецца вырвацца з той клеткі. Вырывайцеся і вы з яе, як пойдзеце па жыцці… Я спрабавала што-кольвечы запісваць, весці нешта накшталт дзённіка. Напісанае хавала ад бацькі, не хацела, каб ён нешта прачытаў і быў у крыўдзе на мяне за шчырасць. Сшытак я аддала бабе Вікці. Вырасцеце, прачытаеце. А цяпер…

– Дайце, сыны, мне вашыя рукі.

Кастусь падаў левую, а Віктар правую руку.

Маці злучыла іх, сціснула, колькі ставала сілаў.

– Ніколі не разлучайцеся… Ніколі не крыўдзіце адзін аднаго. Вам будзе цяжка, без дапамогі цяжка, але вы павінны спадзявацца толькі на саміх сябе…

На вачах Віктара выступілі слёзы. Ён шмаргануў носам, апусціў галаву.

– А цяпер ідзіце з Богам! І не забывайце пра мяне.

Прыйшла баба Вікця. І адразу ж у пакой да парадзіхі.

Прыйшоў пад вечар і Сымон Каліноўскі.

А потым пачуўся крык маці. Сыны памкнуліся да яе ў пакой, але бацька адмоўна пакруціў галавой:

– Нельга да яе… Там баба Вікця ўпраўляецца. Можа, у вас брат ці сястра народзіцца.

Крык мацнеў, Сымон курыў і круціў нервова галавой…

А пасля стала ціха. Бацька прыслухаўся, ускочыў з лаўкі, памкнуўся да дзвярэй. На ганак выйшла баба Вікця, надрыўна абвясціла:

– Ніхто не нарадзіўся… Вераніка памерла, а разам з ёю і дзіцятка… Хлопчык…

Бацька, не ведаючы, што рабіць, кінуўся да дзяцей, не помнячы сябе. Абняў іх, прытуліў да сябе, заплакаў. Следам за ім заплакалі і сыны.

Гора, вялікае і несуцешнае гора абрынулася на іх сям’ю. А ўсяго трыццаць сем гадоў пражыла жанчына…

А неўзабаве ў хаце з’явілася мачаха – Лазарэвіч.

Яна адразу ўзяла кіраўніцтва гаспадаркай і фабрыкай у свае рукі. Бацькі далі грошай, што прасіў Сымон, і яны ўдвух з жонкаю купілі фальварак Якушоўку ў Ваўкавыскім павеце. У іх ужо налічвалася дзвесце дваццаць дзесяцінаў зямлі. Уся сям’я пераязджае ў Якушоўку. Але дзіцячыя сэрцы братоў належаць Мастаўлянам, яны часта наведваюцца туды. І не толькі на родныя мясціны, дзе прайшло дзяцінства, а найперш да магілы маці.

Лазарэвіч нарадзіла Сямёну пяцёра дзяцей.

А праз нейкі час у той жа Свіслацкай гімназіі ў канцылярскай кнізе “Аб вучнях, якія паступілі у вучэбныя ўстановы Беларускай вучэбнай акругі на 1847-1848 вучэбны год” з’явіўся запіс: “Спіс вучняў 1 класа. № 28 – Каліноўскі Вікенцій-Канстанцін Сямёнаў сын”.

Віктар у гэты ж час вучыўся ў чацвёртым класе гімназіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Воляй абраны. Дамова на спакусу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу»

Обсуждение, отзывы о книге «Воляй абраны. Дамова на спакусу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x