Генрых Далідовіч - На новы парог

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - На новы парог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На новы парог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На новы парог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новай кнізе Генрыха Далідовіча дзве аповесці. Першая, «Дырэктар»,— працяг вядомых аповесцей «Усё яшчэ наперадзе», «Міланькі», «Завуч», заканчэнне цыкла твораў пра вясковых настаўнікаў. Другая аповесць, «На новы парог», прысвечана людзям беларускіх малых, так званых, неперспектыўных вёсак.

На новы парог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На новы парог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ды нішто, канечне, не забылася...— падумаў Блін.— І дзе яно забудзецце!.. Хоць бы во і гэты наш Бабчын Скон...»

Блін заплюшчыў вочы — і тое, што век вярэдзіла і вярэдзіла душу, ажыло...

...Улетку сорак трэцяга партызаны ўжо ведалі: немцы і паліцэйскія паляць не асобныя хаты партызанскіх сем'яў, а цэлыя вёскі. Каля пушчы, каля партызанскіх зон. Мясцінамі паляць не толькі хаты, а разам з будынкамі і людзей. Астатніх пагарэльцаў вывозяць у Германію на катаргу [ 6 6 Маецца па ўвазе карная аперацыя нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені-жніўні 1943 года пад умоўнай назвай «Герман» супраць партызан і мірнага насельніцтва Баранавіцкай вобласці. Для наступлення на партызанскую зону ў раёне Івянецка-Налібацкай пушчы акупанты сканцэнтравалі звыш 50 тысяч салдат і афіцэраў войск СС. 35 дзён ішлі папружаныя баі. Страціўшы больш за 3 тысячы забітымі і параненымі, карнікі мусілі пакінуць пушчу і зняць блакаду. У час аперацыі карнікі бязлітасна распраўляліся з мірным пасельніцтвам, спалілі больш за 150 вёсак, спалілі жывымі, павесілі, вывезлі па катаржныя работы ў Германію некалькі тысяч людзей. ].

І вось сувязныя перадалі: спалілі Бабчын Скон. І ён, Блін, не спытаўшы дазволу ў Самсонава, пабег з налібацкага лесу дадому.

Не цяміў: што ён будзе рабіць? Не баяўся, што можа трапіць у пастку. У галаве было адно: што з маці, бацькам, жонкаю ды дзецьмі?

Вымчаў з прудскога лесу і анямеў: чарнеліся абгарэлыя ліпы і бярозы, дзе высокія, дзе абваленыя коміны, а з месцаў былых хат, хлявоў, гумнаў віўся лянівы дым. У нос біў пах гарэлага і чаднага.

«А дзе людзі? — пякла думка.— Няўжо дымяцца і іх костачкі?»

Жах апанаваў яго: першы раз бачыў такое на свае вочы. Няма ўсёй вёскі. Больш пяцідзесяці хат.

Вось Стэфусеў пляц. Чорны плот, голыя, з яблыкамі-агаркамі, яблыні, пажухлая бульба. Чорны высокі комін. Галавешкі, прысак. Дымяць падваліны. Не падыдзеш блізка: смаліць у твар.

Пацягнуўся далей — да сваёй хаты.

Запыніўся: за выганам ходзіць жывая душа. Хлопчык. Але ў вачах нібы туман. Не пазнаць. Здаецца, і дзіця ўбачыла яго, пастаяла з хвіліну, а потым падалося насустрач. Ага, Лабунеў Тамаш.

Сустрэліся, лічы, каля яго хаты. Папялішча.

— Твайго бацьку немцы забілі...— адразу сказаў яму Тамаш. Босы, у картовых портках і ў кужальнай кашулі. І сам карэлы, заплаканы.

Блін аж хіснуўся: нешта шыбнула ў патыліцу, у скроні.

— А дзеці? — несвядома шапнуў.— Дзе дзеці?

— Яны з цёткаю Стэфаю,— адказаў Тамаш.— І з бабаю.

— А дзе ж баба і цётка Стэфа? — запытаў, але не памятаў, пра што ж пытае.

— Яны ў Рудні. Казалі, што Рудню паліць не будуць.

— А дзе ж усе людзі? — зноў спытаў, і ўжо нешта цюкнула ў галаву: не, усе не пабітыя, нехта застаўся і жывы.

— Павезлі ў Стоўбцы,— як стары, адказваў Тамаш. У вялікіх яго вачах быў акамянелы жах.— Цётка Стэфа казала: з раніцы абкружылі вёску, сказалі запрагаць коней і збірацца. А потым сказалі ехаць у Янковічы. Вот вашы і пабеглі вунь туды, як казала цётка Стэфа. А па іх пачалі страляць. Баба і цётка, ўцяклі, а бацьку забілі. Ужо каля лесу...

— А ты?

— А я ж каровы пасвіў у лесе. Прыгнаў, а вёскі ўжо няма... Бегаў-бегаў і наляцеў на цётку Стэфу. Яна кажа, што нашых павезлі, кажа, каб я не бег даганяць. Бо, можа, яшчэ іх нікуды і не павязуць, а возьмуць і паб'юць. Але я бегаў у Янковічы — там нікога няма. І там усё спалілі. Дык цётка Стэфа кажа, каб я ішоў у Рудню, буду з вашымі жыць...

— Хадзем у Рудню... Канечне, будзеш з нашымі. Ці мо ў атрад цябе забяру.

— А ты партызан? — ажывіўся Тамаш.

«Прагаварыўся! Усім жа мае казалі, што мяне забралі немцы на работу. За Івянец. Але цяпер такой бяды...»

— Дык і з-за цябе вёску спалілі? Бо цётка Стэфа казала, што немцы казалі, што з-за партызанаў яны паляць... Каб не кармілі.

— Брэшуць яны, сынок,— ужо ідучы, сказаў Блін.— Уварваліся сюды як разбойнікі і зладзюгі, хай на яго халера. А мы што? Будзем на каленях перад імі поўзаць, пазіраць, што яны нас за людзей не лічаць, сваімі парабкамі зробяць? Не-э. Вот з-за чаго яны паляць...

...Пасля магілак Блін з Тамашом пабрылі да Рудні.

— Ідзі ты першы,— як дайшлі да поля, сказаў яму Блін.— Ты дзіця, дык на цябе ніхто зважаць не будзе. Разведай, як там і што, і пакліч сюды цётку Стэфу...

Тамаш выйшаў з лесу і пайшоў у вёску. Уздоўж жыта, каля бульбы. Да хаты Бліновага цесця.

А праз колькі хвілін ужо бегла сюды Стэфа. Тады яшчэ маладая, лёгкая. Заплаканая, з падпухлымі вуснамі і вачыма.

Дабегла, абшчапіла за шыю. Тыя разы, калі ўночы сустракаліся ўпотай, па-маладому цалавала, лашчыла, а на гэты раз не цалавала, толькі бездапаможна абвісла на ім і плакала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На новы парог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На новы парог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «На новы парог»

Обсуждение, отзывы о книге «На новы парог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x