Леанід Дайнека - След ваўкалака

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - След ваўкалака» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

След ваўкалака: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «След ваўкалака»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. 

След ваўкалака — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «След ваўкалака», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Устань, — сказаў я. Але Белакрас і Лют стаялі на каленях.

— Разумееш, — пакутліва шукаў я словы, — багі самі прыходзяць... I самі адыходзяць... Любы зямны ўладар, будзь у яго лоб з самага чыстага золата, бяссільны перад гэтым. Былі ў рамеяў імператары-іконаборцы, але дзе яны сёння? Быў у Рыме імператар Юліян Адступнік, які, узяўшы ўладу, аб'явіў сябе паганцам. Дзе ён сёння?

— Ты баішся! — гнеўна ўскрыкнуў Белакрас і прутка ўскочыў на ногі. Ягоны сын ускочыў следам за ім. — Ты баішся за сваю ўладу, за срэбра, якое будзеш мераць кадоўбцамі, за тлустае мяса, якое будзеш жэрці!

— Што сіпіш, як гад у разоры?! — раззлаваўся ў сваю чаргу мой дружыннік Раман. — Шмат вас, дурных і валасатых, а вялікі князь адзін.

Але Белакрас не слухаў яго. У шаленстве і ў ярасці ён то крычаў, то шаптаў:

— Ідзе на людзей вялізная ноч! Крывавы кастаглод будзе на зямлі... Меч увап'ецца ў мяккую шыю... Дзе вера дзядоў? Дзе Род з Перуном? Чаму не абароняць нас? А мне ж давалі знак нябёсы, давалі! На свае вочы я бачыў, як зляцела з неба маланка, страла Перунова, уваткнулася ў зямлю пад старым дубам і пахіствалася, пахіствалася. Так трава хістаецца пад ветрам...

Ён сеў на зямлю, абшчапіў галаву рукамі, потым зноў ускочыў на ногі, прарэзліва закрычаў:

— Выходзьце са сваіх сховаў, цені! Выпаўзайце з нор, беспрытульныя і апляваныя, нікому не патрэбныя і растаптаныя!

I адразу ажыў лес. Тое, што я ўбачыў, можна было палічыць сном. Напачатку мне здалося, што гэта дрэвы пераходзяць з месца на месца. Варушыліся, уздрыгвалі галіны, рухаліся кусты, ііплі ў незразумелым карагодзе пнікарагі з вострымі растапыранымі ў бакі каранямі, ласіныя рогі, аскаленыя мядзведжыя і ваўчыныя пашчы... Прыгледзеўшыся ўважлівей, я зразумеў, што гэта людзі, мноства людзей, жанчыны і мужчыны, малыя дзеці. Яны былі паўголыя, аплеценыя лясной травой і мохам, абвешаныя жалудамі і лісцямі, галінамі дрэў. Некаторыя былі ў звярыных шкурах. На некаторых, згарнуўшыся клубком вакол шыі, драмалі вужы і гадзюкі. Яны, прытанцоўваючы, падыходзілі ўсё бліжэй і глухімі, шурпатымі, як дубовая кара, галасамі спявалі песню:

Белабог... Чарнабог...
Камень... Мох...

Раман, што стаяў побач са мною, пабляднеў ад страху, пазіраў то на мяне, то на незвычайны карагод, які павольна набліжаўся да нас. Некалькі імгненняў назад лес быў ціхі, пустынны, і ўсе гэтыя людзі, здавалася, выйшлі з чэрава зямлі.

Белабог... Чарнабог...
Камень... Мох...

Усяго чатыры словы былі ў песні, як чатыры куты ў старой спарахнелай хаце. Я бачыў суровыя нахмураныя твары з копаццю ад вогнішчаў, бліскучыя вочы, худыя грудзі, тонкія, але чэпкія рукі. Усе былі басанож. Некаторыя трымалі ў руках дубіны, рогвіцы, коп'і. Я ўжо чуў іхняе дыханне.

Белабог... Чарнабог...
Камень... Мох...

— Стойце! — крыкнуў Белакрас, і ўсе спыніліся, і перарвалася нітка песні. Паганскі ваявода ўзяў нож, які вісеў у яго на скураным раменьчыку на грудзях, моўчкі пачаў рэзаць вільготны хваёвы лапнік, склаў яго ў кучачку, пакрышыў туды чырвоных мухамораў, разрэзаў на кавалкі чорную гадзюку, што падала яму жанчына, потым выбіў з крэменю іскру.

— Слухайце! — закрычаў ён зноў. — Усяго дзве рукі, і дзве нагі, і адна галава, і адно сэрца ў чалавека, якога вы бачыце перад сабой! У яго шэрыя вочы, як неба над намі!

— Ён падобны на нас, — выдыхнулі жанчыны.

— Але гэты чалавек — вялікі кіеўскі князь!

— А-а-а! — залямантаваў натоўп. — Забіць князя! Выкалаць яму вочы! Аддзерці рукі і ногі! Княжыя емцы і вірнікі забралі ўсё! Мы ядзім траву! Нашы дзеці жывуць у норах, як звяры!

— Слухайце! — перакрыў усе галасы Белакрас. — Ён прыйшоў у гэты лес, і мы прыйшлі сюды. Сам Род звёў нашы дарогі! Род нічога не робіць дарэмна. Багам трэба было, каб мы сустрэліся. Дык уславім жа не князя, а ваўкалака, які прыбег да нас!

— Ваўкалак! — закрычалі ўсе. — Ваўкалак! Будзь з намі, сын лясоў!

Дзве жанчыны, абвешаныя лісцямі і птушынымі пер'ямі, узялі мяне пад рукі, падвялі да тонкага струменьчыка дыму, які выплываў з цяпельца. Дым быў дурманна-горкі.

Сіні дым, сіні дым,
Абвей гэта чало, —
загучала песня, —
Хай трава ўспомніць свой корань,
Хай вада вернецца ў зямлю.

Мноства людскіх твараў бачыў я наўкол сябе. Гэта, здавалася, былі не людзі, а бледныя блуклівыя цені, што ўстаюць уначы над глухімі балотнымі пусткамі, над забытымі ляснымі магіламі. Яны спальваюць сваіх мёртвых на вогнішчах, яны вераць Роду і Перуну, сядзяць у лясах, як совы ў забруджаных душіах. Але ў лясах і рэках не хапае ежы для ўсіх, і тады яны велізарнымі натоўпамі, трымаючы над сабою высушаных лютым голадам немаўлят, падступаюць да баярскіх сядзіб, да пагостаў і гарадоў. Тады льецца кроў, бушуе агонь, трашчаць дубовыя забаролы, чалавечыя косці. Іх перамагаюць, зноў заганяюць у дрыгву, пушчу, у цемру. Яны — як начныя светлякі ў гнілых дрэвах, як месячныя промні на халоднай балотнай вадзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «След ваўкалака»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «След ваўкалака» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «След ваўкалака»

Обсуждение, отзывы о книге «След ваўкалака» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x