Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Генералаў кабінет!

Я ўвайшоў у пакой і спыніўся ля шафы з масіўнымі тамамі. Ча-мусьці старэнькія томікі з бібліятэкі беларускага музея прыцягвалі да сябе больш, так і хацелася гартаць іхнія пажоўклыя старонкі, упівац-ца вачыма ў старажытныя шрыфты, адчуваць сябе Калумбам. Гэтыя — у пышных пераплётах — выклікалі толькі павагу, нібы генеральша, калі крочыць у касцёл!

Адчыніў я шафу і пачаў перабіраць кніжкі.

У чырвоным каленкоры — дзесяць тамоў Юзэфа Пілсудскага. Пра што ён мог аж столькі напісаць?.. Пагартаў першы том. Копія заявы ў Харкаўскі універсітэт з просьбай прыняць на факультэт медыцыны. Гм... Пілсудскі — медык?.. Далей — стэнаграма пецяр-бургскага суда ад 29/ІУ 1887 года. О-го! Юзэфа з яго братам Браніславам судзілі за спробу забіць цара!..

Вось як я ведаў сваіх ворагаў! — Уражаны, паставіў я кніжкі.

У суседнім пакойчыку кінуліся ў вочы іконы. На адной з іх маці божая з адкрытым сэрцам на грудзях. Сінія і ружовыя фігуркі маткі боскай стаялі на падстаўках, Тут, відаць, моліцца генеральша. Ад пакоя павеяла касцёлам.

Агледзеўшы ўсё, я пачаў сумаваць.

На дварэ загрымела, збіралася на дождж. Успомнілася вуліца маёй вёскі пасля навальніцы. Цёпла і парна. Хмары яшчэ не разы-шліся, і таму змрочна. Прыемна хіліць да сну. За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. На панадворках — хвалістыя лініі з трэсачак і кары — межы, дзе зусім нядаўна стаялі лу-жы. Уся прырода, напіўшыся дажджу, нібы ап'янела. Цішыня. Толькі жаласліва мэкае мокрае цяля, якое людзі забыліся адвязаць і ўпусціць у хлеў... А тут — смярдзючы горад, халодная кватэра генерала!..

Уцячы?..

Я ўсадзіў рукі ў кішэні і шалёна засвістаў, падрыгваючы нагой у калене. Мне і свістаць не хацелася, але рабіў гэта таму, што здавалася, бытта гэтак рабіў бы той, з каго я браў цяпер прыклад.

— Янэчку, каханы! — выскачыўшы з кухні, палымяна зашаптала Дануся і павісла ў мяне на шыі.

Зноў я размяк. Нацалаваўшыся да ап'япення, паставіў яе на падлогу.

— Будзь разумны,— узмалілася,— я цябе вельмі прашу, не крыўдзь Янусі...

— Ого, так і пакрыўдзіш гэтую цытру!

— Пацярпі! — горача зашаптала яна.— Тата выбраў мне яе ў сяброўкі яшчэ з першага класа гімназіі. Яна ведала ўсе мае сакрэты. Калі ішла да цябе на спатканне, дома казала, іду да Яніны, а яна потым пацвярджала... Мы ёй абавязаны... Будзеш разумны, праўда? Не задзірайся!

— Што з вамі зробіш!.. А ты добранькая таксама! Пакінула тут аднаго з іконамі і Пілсудскім...

— То ходзь да нас, мілы, будзеш дапамагаць! — пераконвала яна прыгожай інтанацыяй польскай мовы, якой, на жаль, нельга перадаць.— I цётку Антосю знарок адпусціла дадому, і пана Фелікса паслала ў Новую Вілейку — усё для цябе, дарагі!

— Толькі яшчэ раз засмяецца — і тады няхай злуе на сябе!

— Ну, ну, супакойся, вазьмі сябе ў рукі!..

6

На кухні ўсё выглядала так, бытта дзве дзяўчынкі, абвязаўшыся фартухамі, гулялі ў гаспадынь, маючы багатыя харчы. Няўмела адкрывалі яны банкі, ставілі на стол талеркі, запэцканыя ў муку, хадзілі ля пліты, перакульвалі каструлі...

— Мужчына, рэзаць хлеб! — з робленай весялосцю загадала Дануся. Яна была паміж двух агнёў, але і ў яе пачаў прабівацца на сяброўку гнеў.

Я ўзяўся за нож. У мяне атрымаліся тоўстыя лусты. Убачыўшы іх, Яніна, вядома, не стрымалася, зноў пырснула смехам. Наогул яна тут прысутнічала нібы для таго толькі, каб заўважаць мае памылкі. Ад яе вачэй я не ведаў, куды падзець рукі, як паставіць нагу. З-за яе і маўчаў, бо баяўся нарабіць памылак у польскай мове і паказацца смешным.

Абрэзаў бы я паненку даўно, ды яна не прапускала моманту ўсміхацца да мяне, бліскаць зубкамі. А найлепш было б наогул не звяртаць на яе ўвагі: сапраўды, хацеў я таго ці не, але я так сябе па-водзіў, што было з-за чаго смяяцца. Аднак тады я сам шукаў зачэпкі.

Селі мы за стол.

У нас дома ежу клалі ў місы як папала. Паненкі ж расклалі на талеркі сыр, каўбасу, селядзец мудрагелістымі ўзорамі, ды такімі прыгожымі, нібы іх мералі цыркулем і лінейкай. Шкада было нават разбураць гэтую прыгажосць.

— На гэта толькі трэба глядзець, а не есці! — дзівіўся я.

Яніна пырснула.

— Усё тут для цябе, не сумнявайся! — Дануся першы раз сказала мне перад Янінай «ты».

— Адкрывай! — падала яна штопар і бутэльку віна.

Я нязграбна дастаў корак, разліў ружовую вадкасць.

— Ну, на здароўе... За цябе! — узняла яна чарку.

Яе вочы засвяціліся ласкай і адданасцю. Каб не паказаць Яніне, як мяне гэта кранула, я свае вочы апусціў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x