Вялізны і рыхлы Шыманскі са светлымі, бытта заспанымі вачыма нагадваў лянівага падлетка.
— Хімікаты з газіроўкай атруцілі нутро! — паскардзіўся раза-прэлы ўкраінец.— От бы хто здагадаўся даць кіслага малака са склепа! Або калодзежнай вады — каб аж зубы ламала і дух займала!
— Пачакайце, збегаю ў яр, прынясу свежай! — кінуўся я на кухню па вядро.— Альбінас, будзь тут за гаспадара! Ну ж і дасталася вам, бедным! I куды яны вас заперлі?
— Пад Эйшышкі!.. Усё з-за таго, што Камінтэрн распусціў партыю![ 16 16 Рашэннем Камінтэрна ад 19З8 г. Кампартыя Заходняй Беларусі была распушчана.
] — заўважыў Яцкевіч.— Была б партыя, мы гуртам панам фокус паказалі б!
— Распусцілі, яшчэ і абвінавацілі нашых хлопцаў у прадажніц-тве! — дадаў Суткус.
— Трэба было і — абвінавацілі! — запярэчыла Вольга.
Ух ты, якая яна!
— Лес сякуць — трэскі ляцяць! — дадала яшчэ студэнтка.
— А каб мы з табой трапілі ў гэтыя трэскі? — падскочыў да дзяўчыны літовец ледзь не з кулакамі.
— I вокам не міргнула б, прыняла б свой лёс! — закрычала яна ў такой запальчывасці, у якой я яшчэ яе і не бачыў.— Я — шрубка, салдат рэвалюцыі і, калі партыя загадае, гатова зараз памерці!
— О рропужэ, але ж яе няма, распусцілі!
— Партыя ў мяне тут, у сэрцы!
— Рэзанёрства там у цябе адно! Калі прыпіраеш цябе фактам, ты адразу выкідваеш чырвоны сцяг і хаваешся за яго! Знамёны нам даюцца для таго, каб іх абараняць, а не прыкрывацца імі!
У іхнюю спрэчку ўмяшаўся Яцкевіч:
— А навошта лес сячы?!.
Але я далей не слухаў, панёсся з вёдрамі. Бегучы да калодзежа, я падумаў, што хлопцы прыйшлі не так сабе. Іх жа паліцыя вывозіла з-за Шуса за горад. Вярнуліся ў Вільню, адаспаліся і нешта задумалі зноў. I ўсе яны былі, выяўляецца, некалі ў партыі!..
Калі я вярнуўся, хлопцы сядзелі на ганку і перагаварваліся ўжо з Данусяй.
— Пане Барташэвіч, запрашаю ўсіх да нас! — закрычала яна.— Пазнаёмлю з мамусяй, з панам Браніславам!
— Мы паненцы нічога не маглі адказаць, бо самі ў гасцях,— растлумачыў Суткус.— Чакалі гаспадара. Цяпер ты і вырашай!
Разгублены, я стаў па чарзе падносіць ім кубак. Дануся ўсё чакала.
Суткус над ёй зжаліўся:
— Зараз. Толькі нап'ёмся!
— Пойдзем пагутарым! — падтрымаў Яцкевіч, выціраючыся.
Шыманскі піў проста з вядра.
Нарэшце ён адарваўся ад вады, перавёў, нібы паравоз, дых, прыляпіў сабе на макаўку аксамітную кепку і аб'явіў:
— Цяпер можам і пайсці!
Я занёс вядро і кінуўся даганяць сяброў. Вольга накіравалася ў горад.
— Куды ты? — спытаўся я.
— Галантнічаць перад класавым ворагам не стану! — кінула яна мне раззлаваная.— Хопіць, вечар цэлы правазілася з той паненкай!..
2
Дануся падводзіла нас па чарзе да мачахі пад квяцістым пара-сонам і знаёміла. Не кранаючыся з месца, дама кожнаму падала руку, затым зноў паглыбілася ў кніжку. Настаў чарод вітацца з князем.
— Але і хлопы! — кінуў ён.
— I ўсё беларусы! — з гордасцю пахвалілася Дануся.
— О, выдатна! — ускрыкнуў Браніслаў.— У нас з беларусамі ніколі не было канфліктаў!
— Так? — разгубіўся я.
— Пан упэўнены? — кінуў Шыманскі з двухметровай вышыні.
— Сядайце, панове!— замітусілася Дануся, адчуўшы няладнае.— Сюды можна і сюды...
— Паненка вельмі клапатлівая.— Шыманскі апусціўся на лаву, ляпнуў далонню па афарбаваных у зялёны колер планках.— I на самай справе, сядайце, калегі!
— Ты не злуеш? — шапнула мне Дануся.—Янку, глядзі, у мяне тут левыя і правыя — нібы ў салоне Марылі Верашчакі ў Туганавічах: філарэты і філаматы...
Аднак не ўсе былі такія стрыманыя, як украінец. Князь закрануў нас за жывое. Хацелася спрачацца, біцца, а чалавек дужэйшы, калі стаіць на нагах.
Тым часам Браніслаў працягваў:
— Я ўпэўнены — у нас тры закаранелыя ворагі: украінец, яўрэй і літовец. З беларусамі ў нас мір.
Чатыры пары нашых вачэй спаткаліся. Першым пайшоў у паступленне Шыманскі:
—А чым, напрыклад, украінцы праштрафіліся?
— Але,— падхапіў Яцкевіч.— Чым ты, хахол, дапёк ім гэтак, што яны цябе лічаць ворагам нумар адзін?
— То пан украінец? — жахнулася Дануся.
— Самы сапраўдны.— Шыманскі зухавата расклаў на спінку лавы мясістыя рукі.
Любецкі не ведаў, што казаць.
У генеральшы выпала кніжка. Дама павярнулася і кінула зводдаль:
— Вы забралі ў пас Кіеў і хочаце яшчэ Львоў!
— Пані Вацлава мае рацыю! — апамятаўся Браніслаў.— Гэтыя землі — кавалак нашай гісторыі!
— Так ужо і вашай!
Дануся стаяла побач. Я адчуў, як і яе ўсю падмывае. Яна не вытрымала, дапамагла мачасе:
Читать дальше