Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму было пад пяцьдзесят. Але гэты чалавек не ведаў смаку гарэлкі, не нюхаў табакі, хвіліны не правёў без цікавага занятку і выдатна захаваў сваё сэрца, лёгкія і здольнасць цвярозага мыслення. Яго дэвізам заўсёды былі: паветра, вада, добрае харчаванне і дзейнасць. Ён быў увесь напоўнены цікавасцю да жыцця, імкненнем быць карысным людзям.

— Чалавек датуль малады, пакуль сам хоча ім быць! — навучаў ён нас.— Запомніце: маладосць чалавека ў яго руках!.. Не глушы ў сабе бадзёрасці, якая запраграмавана ў тваім арганізме, закладзена ў храмасомах; дапамагай сабе праяўляць свае здольнасці!.. Той не мужчына, хто баіцца скразняку. Адчыні, адчыні вокны шырэй!

Левандоўскі быў заўсёды чыста паголены, падцягнуты, жыцця-радасны, апранаўся ў светлыя клятчастыя і шырокія ў плячах пінжакі, насіў белую шапку. Гэта яго маладзіла, дадавала статнасці.

Прыемна было глядзець на такога чалавека. Ён і сам гэта адчуваў.

Такі ж акуратны трэнер быў і на сваёй рабоце.

Між іншым, польскія спартсмены тады славіліся. Палякі нават паклалі пачатак некаторым сусветным відам спорту, напрыклад, стральбе з лука. Польскія баксёры ўступалі толькі амерыканцам і немцам. I ўсё самае лепшае з айчыннага спорту ўвабраў у сябе наш трэнер. У горадзе яго прозвішча ведалі, як ведаюць прозвішча выдатнага ўрача, адваката або інжынера.

Нас у групе налічвалася чалавек дваццаць. У час трэніроўкі Левандоўскі трымаўся такога правіла: хочаш, каб цябе слухалі, многа не гавары і не крычы. Каманду падаваў скупа, коратка.

— Гетро! — кіне, бывала, толькі адно слова, і мы, як механізмы, пачынаем бегаць.

Практыкаванні стараліся выконваць з усяе сілы, бо ведалі — ніякія фіглі не пройдуць незаўважанымі, а тое, да чаго ён нас змушае, нам неабходнае.

— Давай! Давай! — яшчэ падганялі шэптам адзін аднаго.

— Час! — зноў гучыць каманда, і мы ўжо моўчкі пачынаем лезці на шведскую сценку, на канат ці рабіць што іншае згодна з праграмай, якую ведалі назубок.

Баксёрам трэба нарадзіцца, Левандоўскі гэта добра ведаў і першым чынам шукаў «геніяльныя загатоўкі», як ён выражаўся. Трэніруючы іх, ён выхоўваў у будучых майстроў дысцыпліну, дапамагаў асвоіцца з рынгам — майстроў як бы выцесваў з грунтоўнай асновы. Каб даць нагрузку нашым мускулам, трэнер вывозіў нас за горад. Там прымушаў лазіць па дрэвах, саджаць на плечы таварыша і бегчы з ім па бездарожжы.

— У нас няма месца для тых, у каго думкі ў небе, а ногі — у ложку! — заяўляў сваім: выхаванцам ён на кожным кроку.

I гэта была праўда.

Кулачны спорт, выяўляецца, цяжкі, яго нават нельга параўнаць з якім-небудзь іншым, найбольш напружаная трэніроўка — у баксё-раў. I мы кожны дзень працавалі як мае быць. Вольных ад заняткаў на курсах у мяне было толькі два вечары, калі не лічыць нядзелі, і таму чатыры разы на тыдзень я прыходзіў трэніравацца днём.

З

Баксёрства давалася мне нялёгка. Не хапала спрыту гарадскога юнака. У мяне, напрыклад, ніяк не ладзілася са скакалкай. Я доўга не мог навучыцца гэтай звычайнай дзіцячай гульні. Не было і хуткасці рэакцыі, пачуцця дыстанцыі...

Але я браў іншым.

Нярэдка ў гарадскім парку людзі апладзіруюць і захапляюцца тым, хто аберуч выцісне на манометры дзевяноста кілаграмаў. Часта апладысменты дастаюцца «парніковаму» рэкардсмену, які можа паўтарыць фокус толькі тры разы.

Мне даводзілася карчаваць лес, калоць тоўстыя бярвенні на дровы, спускаць на ваду і сплаўляць сосны, цягаць падоўжную пілу, у гэтых выпадках трэба было напінацца куды мацней, чым аматарам у парку, прычым з раніцы да вечара, кожны дзень.

У мяне была закалка, а гэта не тое самае, што ўмець гладка выпаўніць практыкаванне на турніку ці на брусах. Я быў вынослівы, і гэта цяпер мяне выручала.

На трэніроўцы маё сэрца набірала хутка адпаведны тэмп, і я адчуваў сябе свабодна якраз тады, калі спрытныя гарадскія юнакі ўжо выдыхаліся і выглядалі як мокрыя кураняты.

— Цяжкавата выстаяць на рынгу пятнаццаць раундаў! — скардзіліся такія. I навошта столькі? На практыцы спатрэбіцца ўсяго — пяць-шэсць!

— Калі выжывеш пятнаццаць, то пяць выстаіш на адной назе! — непахісна вёў сваю тактыку Левандоўскі.

«Ага, ужо вам цяжка! А памятаеце, як з мяне смяяліся і здзекаваліся?..»

Праз два месяцы ў мяне ўжо з'явіліся прыкметы паставы, якой вылучаюцца штангісты, лыжнікі ды баксёры. Тыя самыя людзі, што так цешыліся тады, калі Рыжы мяне лупцаваў, цяпер на трэніроўках глядзелі на мяне з надзеяй, нават са страхам і былі шчаслівыя, калі я з імі загавару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x