Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртаюся зноў у агенцтва. Давай пакажу свайму старому яшчэ і амерыканца. Азіраюся за ім і знаходжу доўгую фігуру ў сутане за фікусам, у куце чакальнай залы. Брат з сястрой апетытна аплятаюць булку і запіваюць яе... газіраванаю вадой!

Убачыўшы мяне, ксёндз ускоквае, просіць стаць побач з сястрой для фатаграфіі. Я бянтэжуся на міг, але тут жа прымаю рашэнне: а чаго мне баяцца амерыканскага аб'ектыва?! Пазіраю. Затым ксёндз пераводзіць кадр, уручае апарат мне, просіць сфатаграфаваць яго з сястрой па фоне чырвоных сцягоў, якія засталіся на тарцовай сцяне ад фестывалю. Прыцэльваюся. У малюсенькай адтуліне — рамка. У ёй — брат і сястра. Толькі цяпер я здзіўлены пераменай, якая адбылася з ксяндзом. Гэта быў ужо не прадстаўнік адміраючай прафесіі, які толькі што еў булку і запіваў газіроўкай. Праз лінзы старэнькага і абшарпанага апарата ўсміхалася ў мой бок пара сімпатычных і абаяльных кіназорак-мільянераў!..

Націскаю спуск, апарат пстрыкае.

Тэнк ю! — крычыць здаволены ксёндз.

Прапаную на памяць сувеніры, амерыканцы ахвотна згаджа-юцца іх прыняць. Сястра застаецца сцерагчы шклянку і рэшткі яды, а яе брат спяшаецца за мной. Заўважаю, што едзе назад крышку іншы. Як бытта памаладзелы, менш абмежаваны. Відаць, думаў, што бальшавікі тут засмажаць яго жыўцом на малым агні. А можа, і па іншай прычыне.

Уваходзім у «Інтурыст». Тут беларускі і ўкраінскі пісьменнікі, італьянскі і кубінскія камуністы ды мой стары — былы актывіст-падпольшчык — так разгаварыліся, што гоман стаіць, як на форуме. Вядома, нас ніхто нават не заўважае. Прыглядаюся, а бацька, Быкаў і Навічэнка ўжо ўвешаны нейкімі стракатымі значкамі, на якіх рэзка і катэгарычна, як чарга з кулямёта, напісана: «¡Patria o muerte! Venceremos!!!» [ 18 18 «Радзіма або смерць! Мы пераможам!!!» (ісп.) ]

Амерыканскі ксёндз тут зусім лішні. Ды і я разумны! Хіба мой бацька за сваё жыццё мала наглядзеўся на ксяндзоў?!

«На халеру ты мне яго прывалок?!» — ведаю, скажа потым стары.

Уручаю амерыканцу пару праспектаў, для яго сястры знаходжу фірменныя цацкі і кажу на развітанне:

— Пагранічнікі сотню вашых ікон аддадуць у вагоне, не хвалюйцеся!..

Вечарам Быкаў павёз Навічэнку паказваць Гродна, а я стомленага ўражаннямі бацьку вяду дамоў. Стары ківае галавой і дзівіцца:

У цябе тут, як у ААН!..

12 жніўня

Учора запусцілі трэцяга касманаўта, а сёння толькі што паляцеў чацвёрты. На перон з ленінградскага эшалона вывалілі дзве групы немцаў. Аб'яўляю ім пра Паповіча, і яны гарлапаняць з захапленнем і радасцю. Наўрад ці крычалі б яны мацней, будзь Паповіч не ўкраінец, а ўраджэнец Берліна. Наперабой мне паведам-ляюць: адразу за чацвёртым запусцяць пятага і лятаць будуць адна-часна тры апараты, так сказаў нібыта Гагарын у інтэрв'ю для нейкай замежнай газеты і яны чулі па Бі-бі-сі. Падыходзіць афіцэр-паграніч-нік, немкі вішчаць, затым кідаюцца яго віншаваць ды цалаваць...

3З немцамі ў адным поездзе прыбыло паўсотні італьянцаў, двое амерыканцаў, англічанін.

Чамусьці затрымліваюць адпраўку замежнага поезда. У чым справа? Званю пагранічнікам. Аказваецца, канфіскавалі ў аднаго італьянца плёнку: нейкія абураныя прахожыя-гродненцы далажылі, што сіньёр фатаграфаваў у горадзе смеццевыя ямы!

Іду дадому. Галава задурана, мільгаюць нейкія абрыўкі ўражанняў, фраз, і здаецца, што ўсе гродзенскія прахожыя гавораць на замежных мовах. Стараюся апамятацца, збіраюся з думкамі. Такі і праўда, у небе ўжо чацвёрты касманаўт!.. Перад вачыма — амерыканец, які на і гродзенскім пероне, не ўзнімаючы вачэй, паспешліва тыкае руку пагранічніку, віншуе з перамогай... Нічога не скажаш, самалюбства іх кранута за жывое.

Смешная гісторыя была сёння яшчэ. Расказвала перакладчыца італьянцаў.

У яе групе трапіліся адны арыгіналы. Даставіў іх ад граніцы ў Маскву адзін турыст і заявіў: «Я — лепшы ў свеце кандытар. Прывёз сіньёру прэзідэнту спецыяльны торт, хачу асабіста яму падараваць! Бясплатна!» Яна яго пераконвае і так і гэтак, а ён паўтарае адно: «Не-е, не паеду адгэтуль, не выкапаўшы свайго памеру! Адзін такі торт я ўжо ўручыў сіньёру Кенэдзі, у мяне на вітрыне пра гэта напісана!..»

Потым сустракаю дырэктара Гродзенскага заапарка Шайкоўс-кага. Віншую з чацвёртым касманаўтам. Адказвае мне тым жа, але, разгублены, дадае:

— Разумееш, увальваюцца сёння да мяне ў парк твае турысты. Я ім паказваю, што магу, яны задаволеныя і ўдзячныя. А адзін усё шнырыць і шукае якіх-небудзь развалін, лужын. Я не вытрываў ды кажу: «Нядобра, пан, так рабіць, ой, нядобра!» А ён ухмыльнуўся ды ўсё сваё — шчоўк! шчоўк!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x