Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось так, Лецечка, так... Па-людску цяпер ужо ўсё, па- людску, шкада, ты толькі гэтага не ўбачыш. Але пачакай ужо, пачакай, не доўга засталося чакаць, прыйду я да цябе, сам усё раскажу... Адмучылася, адмучылася ты, дзіця маё, адгаравала. Што ж зробіш, што ж зробіш, жытка наша такая...

Хавалі Лецечку спакойным і празрыстым летнім поўднем. Хавалі ўсім дзетдомам, усім горадам. Выйшла на тое, што пахаванне гэтае супала з вялікім для горада святам – днём вызвалення горада ад нямецкай акупацыі. І напачатку вырашана было пахаванне адкласці, каб не сапсаваць свята. Вуліцам для святочнага шэсця патрэбны былі дзетдомаўцы ў параднай форме, патрэбен быў дзетдомаўскі аркестр. Але, калі прыспеў час радасна трубіць горнам, фанфарам і біць барабанам, ні адзін з дзетдомаўскіх барабаншчыкаў, ні адзін з дзетдомаўскіх гарністаў не выйшаў на вуліцу. Дзетдомаўскія аркестранты сабраліся каля ленінскага пакоя, куды яшчэ раніцай прывезлі з бальніцы Кольку Лецечку. Пад вокнамі ленінскага пакоя плакалі трохногі Асталоп і аркестранты, не ведаючы, што іграць, не адважваючыся на жалобную музыку, ігралі марш «Развітанне славянкі», і ў медных гуках наглянцаваных да асляпляльнага бляску труб чуліся журботныя грымоты навальніцы. Гэтыя навальнічныя грымоты адчула і дырэктарыха, іх нельга было не адчуць, хмары леглі на твары дзетдомаўцаў, і было перааб'яўлена, што адразу пасля святочнага шэсця адправіцца ў апошні шлях і Лецечка.

Гэта было непаўторнае шэсце, ні да гэтага, ні пасля горад не памятаў такога. Наперадзе, у галаве калоны, узяўшыся за рукі, ішлі Козел Васька і Стась Дзыбаты, а ўжо за імі строй барабаншчыкаў і гарністаў. Барабаны і горны прыпячатвалі кожны іх крок. Убаку, не перашкаджаючы, трымаліся дарослыя. За аркестрам ішоў увесь дзетдом. Па загаду аркестра дзетдомаўцы таксама ішлі адзіным крокам. Гэтага адзінага кроку прытрымліваліся і дарослыя, і выхавацелі, і работнікі дзетдома, жыхары і хлапчукі Слабады. Твары ва ўсіх былі застылыя і строгія, але адзіны крок трымаўся цвёрда, і скалануўся асфальт ад гэтага кроку, нібыта адзін вялізны чалавек у жалобнай задуменнасці ішоў па вуліцы і гэты ж чалавек біў у барабан і дзьмуў у вялізную трубу і не чуў ні гукаў барабана, ні гукаў трубы – усё заглушаў яго крок. Чалавеку трэба было пабыць аднаму. І ён быў адзін. Ні ранак, ні мітусня вуліц не заміналі яму, не лезла ў вочы стракатасць фарбаў і адзення. Трывожныя гукі горнаў, труб і барабанаў прахалодай струменілі за каўнер, абціскалі сэрца. А з агародчыкаў, расчыненых весніц ляцелі пад ногі гарністам і трубачам кветкі.

Святочнае шэсце абагнула плошчу і пацякло да дзетдомаўскай брамы і ў поўным складзе, усё пад тую ж прахалоду горнаў, труб і барабанаў, панесла па горадзе Лецечку. І зноў дарогу, цяпер ужо жалобнаму, шэсцю ўсцілалі кветкі, іх як бы ніхто цяпер і не кідаў, усе былі засяроджаны на чырвонай дамавіне, што плыла наперадзе калоны. Але кветкі нібыта самі ўзляталі над вуліцай і ападалі пад ногі тых, хто ішоў. І дамавіна, у якой ляжаў Лецечка, патанала ў кветках, вянках, стракатасці адзення, у гуках аркестра. Здавалася, хавалі не чалавека, а агромністы букет кветак.

Дамавіну з Лецечкам неслі, увесь час змяняючыся, шэсць выхаванцаў дзяцячага дома. Нязменнымі былі толькі Стась Марусевіч і Васька Козел. Яны ішлі – Козел на правым баку дамавіны, Марусевіч на левым – і трымаліся рукамі за дамавіну, за чырвонае палатно, трымаліся, нібыта хацелі дасведчыцца, што ўсё гэта ява, што тут, побач з імі, іх Лецечка, і Стась Марусевіч глядзеў наперад, нібыта ўказваў дарогу, куды трэба несці, а Васька Козел, амаль нябачны Марусевічу з-за дамавіны, глядзеў увесь час пад ногі, нібы выбіраў дарогу, сачыў, каб яна была роўная і гладкая, каб яна незнарок не патрывожыла таго, хто ляжаў у дамавіне.

Каля плошчы жалобнаму шэсцю заступіла дарогу чорная крытая машына, якую Лецечка бачыў у першы дзень суда, калі ў Палац культуры прывезлі паліцэйскіх. Машына вымчала нечакана з-за павароту вуліцы, патрабавальна бібікнула, не ўцяміўшы, пэўна, напачатку, што тут адбываецца. Бібікнула, змоўкла, нібыта надарвала голас, пачала адступаць, збочваць. Дзетдомаўцы не саступілі ёй ні на крок, нават не звярнулі на яе ўвагі. Машына, збочыўшы, заглушыўшы матор, заціхла. Маёр, што сядзеў у кабіне побач з шафёрам, маладым салдатам, калі дамавіна параўнялася з машынай, хапатліва скінуў фуражку, агаліў сівую галаву. Драпанулі жалезную будку журботныя, суровыя гукі жалобнага марша. Дамавіна з мёртвым Лецечкам і машына з пакуль яшчэ жывымі паліцэйскімі размінуліся. Машына ціха кранулася, і Лецечка з дамавіны невідушчымі вачыма, ледзь пагойдваючыся на плячах дзетдомаўцаў, доўга сачыў за ёй, сачыў, як яна рыўкамі, нібыта аслепленая чымсьці, набірае хуткасць і страчвае яе, як разгублена, то хутка, то марудна, круцяцца яе колы, як яна тыцкаецца, то імкне пабегчы, то спыняецца, і як урэшце ўсё ж пабегла, сачыў, покуль яна не знікла, не адарвалася ад шэсця, покуль не растала ў дарожным пыле, – і на асфальце застаўся адзін толькі Захар'я. Жалобнае шэсце было ўжо далёка, ужо даўно не відаць было чорнай машыны. А Захар'я ўсё ўзнімаў, усё выкідваў услед ёй вялізны чорны кулак. Захар'я сам учора выбраў на могілках месца для Лецечкі, на пагорку, каб прадувалася вятрамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x