Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Том справы пятнаццаты, старонка... Тут з вашых слоў занатавана, што ў Мар'інай Горцы ўтрымоўваліся дзеці, у якіх немцы бралі кроў для параненых нямецкіх афіцэраў і салдат... Актам дзяржаўнай камісіі ўстаноўлена, што такіх дзяцей-донараў у спецыяльным лагеры ў Мар'інай Горцы было восемдзесят... Восемдзесят дзяцей ад васьмі да дванаццаці год, ссінелых, якія ледзь трымаліся на нагах, было вызвалена і гаспіталізавана наступаючымі часцямі Савецкай Арміі. Растлумачце суду, што вы ведаеце аб гэтых дзецях.

Чалавек у чорным схаваўся ад залы, ад суддзі за салдата аховы і маўчаў. Маўчанне яго было доўгае і жахлівае.

– Суд чакае!

Чакаў не толькі суд, падаліся наперад і замерлі, як адзін чалавек, усе, хто быў у зале.

– Суд чакае!

– Я ведаю, што ў сорак трэцім годзе да нас у Бабруйск прыходзілі транспарты з жанчынамі, дзецьмі. Мы бралі дзяцей у мацярок, грузілі іх на машыны.

– Бралі ў мацярок дзяцей... яны што, добраахвотна вам аддавалі дзяцей?

– Якое – добраахвотна? Але жанчыны не мужчыны. Мы вырывалі...

– Мы? Гаварыце за сябе. Што рабілі вы?

– Я вырываў дзяцей з рук маці. Маці драпаліся і плакалі, іх заганялі за калючы дрот, расстрэльвалі ці адпраўлялі ў Германію. Дзяцей грузілі на машыну і везлі – куды, я не ведаю. Іх далейшы лёс мне невядомы.

– Хто, акрамя вас, з тых, што знаходзяцца на лаве падсудных, удзельнічаў у гэтых акцыях?

– Усе... Я, Калягін, Бягун, – чалавек у чорным хітнуў галавою ў бок свайго брывастага суседа з вострым шабельным тварам.

– Падсудны Калягін, прызнаяце паказанні...

– Нічога не магу сказаць, не памятаю.

– Не памятаеце такога?!

– Не, не памятаю...

– Падсудны Бягун.

– Не, не! Не было такога!

– Было, было! – гэта крычаў, і плакаў, і хаваўся за бар'ер чалавек у чорным.

– Было! – гэта крычаў, захлынаўся слязьмі Лецечка. Ён усё ўспомніў, адкуль ён ёсць і пайшоў.

– Мама, ратуй мяне... Ратуй мяне, мама, – крычаў ён на ўсю залу, як крычаў на ўсю зямлю ў тым далёкім сорак трэцім, як крычалі тысячы і тысячы яго равеснікаў.

XI

– Мама, ратуй мяне! – пяці-шасці-сямі год хлопчык, падпяразаны вяровачкай, у матчынай зялёнай кофце, у зялёнай матчынай хустцы, як недаспелая ігруша ці то яблык, вісіць на матчынай шыі. Ён абхапіў маці рукамі за шыю, уткнуўшыся ў шыю тварам, і плакаў ёй у шыю, і крычаў у шыю, паліваў, абмываў яе слязьмі. А трое ў чорным з маланкападобнымі літаркамі на каўнярах, са скрыжаванымі косткамі і чэрапам на пілотках: не падыходзь, смяртэльна! – трэслі яго маці, як ігрушу. Двое хілілі яе да зямлі, заломвалі ёй рукі, а трэці рваў, цягнуў на сябе хлопчыка, ірваў, выкручваў, як выкручваюць з голля, узяўшы за бакі, яблык.

Гэтыя зялёныя і шэрыя яблыкі, што раптам набылі голас, што заходзіліся ад крыку, ірвалі не толькі трое. У абгароджаным калючым дротам жывым людскім садзе была цэлая плойма, зграя зборшчыкаў у чорным, як лісты, ляцелі на пашарэлую восеньскую зямлю хусткі, світкі і кофты. Стогн, крык і енк стаялі над зямлёй, што нарадзіла ўсё гэта. Як падсечаныя дрэвы, падалі і курчыліся на зямлі ўжо няздольныя на голас, на крык і лямант жанчыны, ірвалі на сабе валасы, забівалі рот пяском. Ля калючага дроту, на свабодзе, уціснуўшыся ў зямлю гумавымі лапамі, што хіжыя звяры, якіх прыхапілі знянацку спалохам, стылі тупарылыя зверападобныя машыны. Машыны ўжо даўно былі падрыхтаваныя да скачка, да імклівага бегу далей, далей адсюль, ужо даўно гуркацелі іх жалезныя сэрцы-маторы, але толькі дрыжыкі, ад якіх калаціліся капоты, выдавалі працу гэтых сэрцаў-матораў. Машыны аглухлі ад стогнаў і ляманту, здранцвелі ад усяго, што тут адбывалася. Страцілі голас і зборшчыкі ў чорным, асатанелі, павар'яцелі ад нечалавечай працы. Нема мацюкаліся, з нечалавечай шчырасцю, руплівасцю і дбайнасцю рабілі, што ім было даручана – ірвалі целы, кужаль і сукно, жывое і мёртвае.

– Мама, ратуй мяне, ратуй мяне, мама...

Не было паратунку. Скаланалася і дрыжала ўзятая ў калючы дрот зямля, скаланалася і дрыжала здрапежаная салдацкімі ботамі зямля. Не было паратунку ў гэты дзень і зямлі. Усё, на што была яна здольная – гэта адарваць ад сябе, вырачыся, выгарадзіць калючым дротам той маленькі кавалачак-калідорчык сваёй скалатушанай плоці і заплюшчыць вочы, закрыць вушы на тое, што там адбывалася, не падпускаць да яго ні жывога, ні мёртвага. І птушкі абляталі тое месца, мурашкі і казяўкі апаўзалі яго, трава і тая збегла адтуль прэч. Сонца саромелася зірнуць на зямлю. Яно таксама заплюшчыла вочы, закрыла вушы, каб не параніць сябе памяццю, успамінам, калі ўсё ўжо скончыцца, каб не несці на сваіх промнях іншым людзям і іншым народам страх і жудасць таго, што тут адбылося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x