Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, як толькі што каваль у кузні на кавадла, Захар'я прысеў на бервяно і соладка зацягнуўся махоркай. Злезлі са зруба, падселі да яго дзяды, таксама задымілі.

– Ну як, хлопец, як наша праца?

– Нічога праца... сякеры добрыя... – Лецечка не ведаў, што гаварыць, але патрапіў, сказаў тое, што трэба.

– Разборлівы, так, так усё. Ай да хлопец! Мы ўжо ні на што не гожыя, а сякеры свае яшчэ ўнукам перададзім... А твая, Захар'я, сякера, дык і ўкрасці такую не грэх. Дзе ты яе нанач кладзеш, куды ты яе спаць укладаеш?

– Дзе ноччу ляжыць, там днём няма. Ноччу яна за мной следам ходзіць. Не ўзяць чужому чалавеку маёй сякеры. Быў адзін. Сеў я так раненькім-раненька за стол, снедаю. Бачу ў акно: крадком шух хтосьці па двары і да павеці. Снедаю. Думаю: што ж ты, голубе, украдзеш у мяне? Самога цікаўнасць бярэ. Але снедаю...

– Ведаем ужо, што снедаеш, – сказаў дзед, што сядзеў па правую руку ад Захар'і. – Покуль чыгун паронкі не апрастаеш, не падымешся.

– Чыгун не чыгун, але вядро добрае... Снедаю. Паснедаў, выходжу з хаты – сякера мая вось гэтая ў голуба ў руках. Стаіць ён з ёй, калоціцца. «Ты чаго, – кажу яму, – украў, дык бяжы...» – «Ох дзядзечка, ох родненькі, аслабані ты мяне, пусці, век чужога не вазьму». Я яму: «Не трымаю я цябе, голуб ты мой, адкуль прыйшоў, туды і ідзі». – «Не здолею, не здолею, – моліць ён мяне. – Сякера твая трымае мяне, не здолею і кроку зрабіць. Вазьмі, пазбаў, век на чужое вока не пакладу». Я яго і не біў, так, трэсачкай толькі, для навукі. Сякеру ў яго забраў. Як шыбануў ён на вуліцу ды па вуліцы, самалётам не ўгонішся. Вось мая сякера якая...

– І збрэшаш, не дорага возьмеш, – сказаў дзед, які сядзеў злева ад Захар'і.

– Не скажы, не скажы, – не падтрымаў яго напарнік, – старыя людзі слова ведалі. Вось мой дзед пчолы разводзіў. Дваццаць калод у яго ў лесе. У другіх то звер, то чалавек спакусіцца, спустошыць. А дзедавых пчол ніхто не мог узяць. На заклад, ведаю, лазілі. Я і сам малым быў і лазіў, паспавядаюся ўжо вам. Да палавіны хвоі ці то дуба яшчэ так-сяк. А далей – вось як усё роўна не пускае хтосьці, трымае штосьці, хоць ты ўбіся. Я ўверх, мяне ўніз, я ўверх, мяне ўніз, і ўваччу ўжо цёмна...

Захар'я ўсміхаўся, дыміў самакруткай, падміргваў Лецечку. А Лецечка слухаў і не хацеў заўважаць яго падміргванняў. Ён верыў таму, што апавядаў дзед пра пчолы, верыў таму, што расказаў Захар'я пра сваю сякеру. Ён сам бачыў гэтую сякеру. Яна такая, яна здольная на ўсё. Яна не такое яшчэ можа выкінуць. А дзяды ўжо разгаварыліся, плялі аб тым, што было і чаго не было, і ні слова аб судзе, аб вайне. Усё пра пчолы, пра сякеры, пра дрэвы, пра тое, колькі і як стаяць гэтай хаце, што будуюць яны цяпер, ці будзе ў ёй сырасць, ці завядзецца шашаль, як будавалі яны свае хаты, як выбіралі дрэвы ў лесе, глядзелі, колькі ім дасталося сонца, як выбіралі месца пад хату, як добра спіцца, калі пад вуха б'е цвыркун. Аб тым, да чаго ж добрая і спагадлівая зямля, на якой яны жывуць, – кругом недароды, засухі, сухавеі, а то і горш за тое: дажджы, вымакае, гіне іншы раз усё на чарназёме – чарназём добра, але яму трэба, каб і сонца ў меру, і дожджык у меру, то густа, то пуста бывае на зямлі і цёплай, урадлівай, блаславёнай богам. А на іх зямлі, здаецца, пустой, гібельнай, багністай, забытай богам, хай ці то засуха, хай ці то дажджы праліўныя, а зернятка ці бульбачка не прападаюць, кормяць. Родзіць іх зямля, корміць, які б год ні ўдаўся, а паесці і на насенне захаваць ёсць што. Добрая зямля, добрая. Адна яна, адна такая на ўсім белым свеце. Бачылі дзяды, ведалі і Рым, і Прусію, Венгрыю, Балгарыю – але не зайздросцілі... Пастух там і пугу не так трымае, спрыту не мае таго, каб трубануць у рог, дык трубануць, каб не толькі Ягадцы ці Сіўку на пашу, у лес захацелася, а і самому туды закарцела – не, не... І сонца там іншае, і вецер не той. Гарбузы не растуць. А хаты, дык, прабачайце, людзі добрыя, з таго самага, што каровы нашчыруюць, з таго іх і лепяць...

Дзеці, а не старыя. Нібыта не зведалі яны і вайны, нібыта яны ўсё жыццё вось так ціха-мірна прасядзелі на бярвенні, нарадзіліся тут і знікнуць, лягуць бярвеннем у зрубы, хаты, якія яны ж самі ставілі.

І Лецечку ўжо цяжка было пакінуць іх, век бы сядзеў так, дыхаў бы горкім дымам махоркі і слухаў пра тое, што было і чаго не было. Але не сядзелася. Ён адчуваў, што ўжо атручаны судом. Зацягнуў яго суд, і не здольны ён быў ужо вырвацца з гэтага суда. Нібыта трапіў у вір і павінен ісці за плынню вады, ісці па спіралі да дна, намацаць нагамі дно, займець пад нагамі грунт і толькі тады, як ён адпіхнецца ад гэтай цвердзі, усплыць, вынырнуць на паверхню, да паветра. Размовы дзядоў, наведванне кузні толькі шкодзілі яму цяпер, заміналі, адцягвалі яго ад таго галоўнага, што адбывалася на судзе, што адбывалася ў ім. А з ім, Лецечкам, адбывалася штосьці незразумелае. Ён ужо неаднойчы сам лавіў сябе на тым, што раптам знікае з сённяшняга дня, кудысьці прападае, трапляе ў нейкае іншае жыццё. І доўга-доўга не вяртаецца ў сёння. У першыню з Лецечкам такое адбылося тады, калі ішоў допыт брывастага, суседа Калягіна. Лецечка да таго часу, здаецца, ужо асвойтаўся на судзе. Звыкся з тым, што ўсе паліцэйскія не тояць, гавораць праўду аб сабе, жахлівую, нечалавечую праўду, на якую наўрад ці здольны нармальны чалавек, жахаўся ад гэтай праўды, ад той бездані, якая стаяла за ёй. Але дзесь глыбока ён ужо ціха, неўпрыкметку звыкаўся, рабіўся абыякавым да таго, што чуў, што адбывалася на судзе, таму што для тых, хто знаходзіўся цяпер за бар'ерам, гэта быў звычайны, нармальны побыт. Яны гаварылі аб ім, як старыя пра пчолы, спакойна, без дрыжыкаў усялякіх, расказвалі аб тым, чым яны жылі, што рабілі, што бачылі. А жыццё, уражанні іх былі аднастайныя: агонь, агонь, агонь. Агонь па загаду, агонь без загаду, у часы адпачынку. І агонь гэты ўжо закалыхваў, усыпляў, здавалася, нічога асаблівага ў ім ужо і няма. Але брывасты раптам адхіліў усе ўласныя паказанні, якія даваў на папярэднім следстве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x