Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад гэтай плошчы і павядзе ён знявечаных, расстраляных, спаленых, тых, хто не дажыў да гэтага светлага, ужо зямнога, суда. Павядзе асфальтам. Гэта для іх кладзецца асфальт, для іх пракладаюцца роўныя, прамыя дарогі, каб яны не збіліся, каб ім ямчэй крочылася, таму што іх шлях доўгі, бясконцая іх дарога. Няхай хутчэй, хутчэй сцелюць асфальт. Няхай хутчэй ставіць на зямлі новыя хаты Захар'я, каб было дзе ім адпачыць, заначаваць, каб яны, як і Лецечка, убачылі і засведчылі, што зямля і пасля іх смерці зямлёй засталася, такой, як і была. Стаяць хаты, пазвоньваюць смалістым звонкім бярвеннем. Яшчэ лепей, яшчэ прыгажэй стала зямля, каб яны, здзейсніўшы тое, што задумалі, справядлівы свой суд, зноў супакоіліся ў зямлі. Не турбаваліся, не журыліся за зямлю, не думалі, што на ёй толькі папялішчы ды вецер. Вечная зямля. Яе не забіць, не спаліць, якімі б спрактыкаванымі ні былі гэтыя падпальшчыкі і забойцы. На зямлі ёсць і іншыя майстры. І яны і ў смяротны час не разлучаюцца з сякерай і касой, да апошняга ўздыху глядзяць на сонейка, колькі яго яшчэ даравана ім да сканчэння іх працы. Вечнае жыццё. Яно не ведае ні супынку, ні аддышкі. Звіняць над зямлёй сякеры.

Лецечка, хоць ён быў дужа заняты і няможылася яму, усё ж выбраў час, пагасцяваў у Захар'і. Не ў хаце, у якой ён жыў, а ў той хаце, якую ладзіў на папялішчы былой вёскі Сучкі. Ад шасцідзесяці двароў вёскі Сучкі засталася адна толькі кузня, закураны хляўчук з маленькімі, на адну шыбку, закуранымі акенцамі-байніцамі. Яны, акенцы гэтыя, нібыта і на самай справе байніцы, увесь час уздрыгвалі ад гулкіх удараў молата аб кавадла, у акенцы ўвесь час біліся, трымцелі і мітусіліся сполахі ад полымя горна. І сам хляўчук быў падобны на дзот: столькі каля яго было абгарэлага чорнага металу, што сцягнулі з палёў, якія тры гады засявала вайна. Асобна ад гэтага гарэлля ляжалі, як сведчыла аб тым свежая і вясёлая чырвань іржы, плугі і бароны, якія былі гэтай вясной у рабоце. Паўсюдна купкі попелу, адпрацаванага драўлянага вугалю, а каля дзвярэй – ладная гара вугалю свежага. Хапала работы кавалю ў мінулым, па самыя вушы яе і ў будучым. Каля горна ў самой кузні правілі гэтую работу двое: мужчына, падобны на Захар'ю, грудзі, што мяхі, і плечы, што мяхі, так аднолькава неабдымныя і выпнутыя грудзі і плечы; дапамагаў кавалю хлапчук-падлетак, ужо на яго падобны больш, на Лецечку. Каваль нібыта забаўляўся, туды-сюды круціў-вярцеў у доўгіх кавальскіх клешчах нагрэтай да белай чырвані стужкай металу ў палаючым горне. І жалезныя клешчы ў яго чорных руках выглядалі звычайным кіёчкам, той самай каменькай, рабіць якую – вялікія майстры вясковыя ды і слабадзянскія хлопцы. Яны выразаюць яе з кустоўя воўчых ягад, узорліва абкорваюць, а потым абпальваюць над агнём, дык вось у рукі кавалю, здавалася, трапілі дзве такія каменькі, з такой лёгкасцю і ўвішнасцю падпарадкоўваліся яны хаценню каваля, з такой лёгкасцю ўздымаліся яны і ападалі над горнам, кружылі, вадзілі карагод у хісткім і хапатлівым полымі, нібыта былі працягам рук самога каваля. Было ў гэтых клешчах нешта вельмі чалавечае, жывое нецярпенне, палкасць жывая. Каваль адным імклівым хапком выхопліваў з полымя клешчамі, як рукой, металічную стужку, нёс яе ад горна, як па нітцы вёў. І паглядаў у той жа час не на метал, не на стужку, а кудысьці ўбок. Але, і не гледзячы, бачыў штосьці, а мо адчуваў па тым, як яму прыпякала, як жарам дыхала ў твар стужка, меркаваў, гатовая яна легчы пад молат ці не. Хітаў, хітаў хлапчуку галавой, хапаўся свабоднай рукой за ручку мяхоў і зноў нёс метал у горан. Дапамагаў хлапчуку качаць мяхі. Мяхі гэтыя ўжо былі вельмі старыя, лапленыя, пакарабачаныя, але рабілі спраўна. Там, за сценамі кузні, хапалі чыстае паветра, хапалі з глухім і скрушлівым прыхлёбам, нібыта рвалі, адрывалі яго і ўціскаліся, хавалі лапіны, пакарабачанасць, весела выдзьмухвалі. Улівалі гэтае паветра ў раз'юшанае, неўтаймоўнае полымя горна.

Стужка металу, нібыта вышпурнутая з горна агнём, апісаўшы паўкола, легла на кавадла, у рукі кавалю скочыў на доўгай ручцы малаток, ён цюкнуў ім па метале, гахнуў молат, апушчаны падлеткам-памагатым, вясёлы перазвон металу захадзіў, загойсаў па цёмных кутках кузні, гулліва павялі, пацягнулі гаману малаток і молат: цюк-перацюк-мацюк. Закурчылася разагрэтая стужка металу, ператвараючыся на вачах у Лецечкі ў серп. Каваль паклаў малаток на кавадла плазам, молат сціх, каваль кінуў нарыхтоўку ў цэбар з вадой, выцер спатнелы лоб і толькі пасля гэтага паглядзеў у бок Захар'і і Лецечкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x