Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Ну, што ён табе сказаў?

—Што магу пажыць...

—Ну i добра, — шчасліва, ціха прамовіла яна, i ў гэтую хвіліну шчокі яе запылалі i яна хутка ступіла да яго, абняла пад пахі, прыціснулася. Запахла рэчкаю, сонцам, цяплом, як i тады, з месяц таму назад...

Ён гэтаксама абняў яе...

...Жыў ён тут другі месяц. Дасюль кватараваў у адной добрай сям'і непадалёку ад школы. Але нядаўна гаспадары прадалі хату, пераехалі ў горад, i ён мусіў шукаць новую кватэру.

Новы гаспадар, Людзін муж, — як гаварылі, як пасля ён убачыў i сам, чалавек хваравіты, маўклівы i скрытны, — адразу не хацеў браць яго на кватэру, гаварыў, што ў хаце двое малых дзяцей i яны будуць шумець, не дадуць яму нават спакойна пасядзець. Лепш яму знайсці прасторную хату ў пажылых людзей, дзе не было б дзятвы. Але Люда, неяк пільна паглядзеўшы на яго, маладога, разгубленага, сказала, што трэба паспачуваць i ўзяць на кватэру.

Першую пару Васіль жыў тут як бы ў баку ад гаспадароў, стараўся быць не надакучлівым кватарантам, не ўмешваўся ў іхнія гаворкі, надта тады, калі гаспадары чамусьці не ладзілі. Але з першай жа хвіліны кватаранства ўбачыў, што Люда мілая i вельмі вабная. У яе шмат у саўгасе i дома працы, няма калі надта глядзець за сабою, выхарошвацца, дык яна здаецца ад таго трошкі ўжо немаладою, нават стомленаю, але калі ў свята прыбярэцца, мае добры настрой — тады адразу маладзее, красуня пісаная. Як яна толькі i дасталася такому несамавітаму мужу.

Ён употай закахаўся ў сваю маладую гаспадыню, але стараўся не паказваць гэтага: ведаў, што ўсё гэта дарэмна. Але чым болей хацеў схаваць гэта, тым болей пачаў саромецца Люды, саромецца яе красы, саромецца з ёю гаварыць, жартаваць, пазіраць у вочы. А пасля заўважыў, што i яна чамусьці пачала чырванець перад ім, старацца не сустракацца позіркам. I чым болей яна старалася не заўважаць Васіля, тым болей чагосьці хмурыўся яе пажылаваты муж. I Васіль адчуваў, што неяк ненатуральна яна хоча гаварыць i жартаваць толькі з мужам, не пазіраючы на яго, Васіля, а разам з тым стараецца трапіць яму на вочы.

Недзе нядаўна, у маі, Васіль сядзеў пад вечар у сваім пакойчыку i складаў план работы на чэрвень. Уздрыгнуў, калі зайшла сюды Люда, абутая ў гумовікі, у апырсканай вадою куртцы (хадзіла на рэчку паласкаць бялізну), i спытала, колькі цяпер часу. Ён поспехам адказаў, але яна не адышлася, паправіла на галаве хустку, пахукала на халодныя i аж белыя ад вады рукі, прыблізілася i зазірнула на паперу, на якой ён пісаў. Яна нахілілася так блізка, што кранулася грудзьмі яго пляча. I гэты адзін дотык усхваляваў Васіля, i ён, можа, нават i не думаючы, паклаў ёй на спіну руку, прыхіліў i жартам пасадзіў яе сабе на калені.

— Што вы робіце?— ціха спалохалася яна, але ў вачах акрамя страху было i хваляванне, i гэтае хваляванне рабіла яго смелым.

Ён мацней прыгарнуў, наблізіў яе галаву да свайго твару i нечакана ўбачыў, што яна ўздыхнула, падалася, заплюшчыла вочы і, трапяткая, шукае вуснамі яго вуснаў...

—Апош нюю ночачку мы разам, — шаптала Люда праз пару дзён, лежачы на руцэ Васіля i часта цалуючы яго ў вусны.— Заўтра ты паедзеш i я застануся адна...

Васіль ціха ляжаў, бачыў у густой чэрвеньскай цемені светлаватыя вокны, праз шум крыві ў скронях чуў, як ціхенька іграе на кухні радыё, цікае паблізу на шафе будзільнік, адчуваў усё яшчэ на сваіх вуснах моцныя Людзіны пацалункі, на шыі — моцныя поціскі яе рук, чуў, здаецца, палымяныя яе шэпты...

—Адлюблю за ўсю сваю няўдалую маладосць...— шаптала Люда.— Хоць я цяпер вінаватая, але шчаслівая... Толькі вось не ведаю, як я буду без цябе ўсё лета, а можа, i ўвесь век... Нe хачу таго, што было да цябе...

Васіль слухаў, а пасля адчуў, як яму на шыю капнулі слёзы; Люда крыху адсунулася i ўткнулася тварам у пацушку.

—Не трэба, дарагая мая...— папрасіў ён i пагладзіў яе па цёплым плячы.— Пакінь яго, i мы пажэнімся з табою, з'едзем адсюль, будзем разам i не будзем нікога баяцца...

—Радасць мая!— яна зноў прыблізілася, цалавала яго твар, плакала i прымушала глытаць яе салёныя слёзы.— Пражыла б я век, калі б не ты, i не ўбачыла б чалавечага шчасця...

Васіля працяў боль за яе, за яе жыццё, i гэты боль яшчэ пабольшыў ласку да каханай жанчыны. Яна без слоў зразумела яго гэты парыў, балюча сціснула рукамі яго за шыю, зашаптала: «Не адпушчу цябе нікуды!» — а пасля зашаптала яшчэ незразумелае, зноў палымнела, была неразумная i непамятлівая, жаданая, што дзеля гэтых хвілін можна было стрываць самыя вялікія цяжкасці...

—Васілёк, мілы Васілёк!— шаптала пасля, лежачы паблізу i стомлена раскінуўшы рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x