Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—А дзе ж ты дзенешся? — усміхнуўся ён.

—Пайду шукаць кавалераў...

—Ідзі, ідзі... — пакепліваў Анатоль. — Толькі ты ім i трэба...

—Што я — такая ўжо старая ці зусім збрыдчэла? — пакрыўджана спытала яна.

—А што — маладзенькая? — усміхнуўся муж i аж падскочыў да тэлевізара: на стадыёне футбалісты ў белай форме забілі гол у вароты футбалістаў у чорным.

Вольга Пятроўна нічога болей не сказала мужу, падалася з хаты.

На дварэ цяпер, пазнаватым вечарам, добра чулася ўжо, што стаіць восень. Было свежа, астыла дзённае цяпло, ад рэчкі папоўз холад, ды i раса пачынала гусцець надта холадна.

Вольга Пятроўна, скалануўшыся плячыма ад дрыжыкаў, выйшла на агарод i разораю падалася на сценку, а з яе — полем да Каменнай тары. Ішла i не хацела ісці, думала, на што ўсё гэта яна робіць, чаго ідзе, чаго хоча, што трэба вярнуцца назад, але i вельмі хацелася пайсці i паглядзець, ці прыйшоў той, ці сур'ёзна ён нешта задумаў...

Вольга Пятроўна многа абгінала, ішла да рэчкі, каб падысці туды не з поля i быць заўважанай, а непрыкметна прыблізіцца з другога боку, з кустоў.

Як пачала прыбліжацца да высокай гары, якую цяпер пачалі раскопваць на жвір, пайшла цішэй, затупала мякка, узіраючыся наперад i ўслухоўваючыся. Часта прыпынялася i падоўгу стаяла, уважліва слухала i стрымлівала дыханне. Але нічога ўбачыць i пачуць не магла, хоць ужо зусім блізка была ля гары.

Можа, вось так уся як ёсць i выскачыла б з кустоў на дарогу, каб не пачула цыгарэтны дым. Тады раптоўна прыпынілася, прыклала руку да сэрца: так яно нечакана затрапяталася. Затрапяталася, як толькі ў роскапні ўбачыла ў джынсах i скураной куртцы, маладога, з цыгарэтаю ў зубах, Станіслава Браніслававіча, які сядзеў на вялікім камені i курыў, пазіраючы амаль на яе.

«Што ён сабе думае, гэты чалавек, за каго мяне лічыць? — падумала яна i разам з тым неяк узрадавалася, што ён не насміхаўся, a напраўду прыйшоў сюды, лічыць яе яшчэ за зусім маладую. — Але што гэта я?..»

Яна, спалохаўшыся сама сябе, адступіла крок назад i зачапіла галавою галінку сасняку, i тая загайдалася. Заміраючы, яна пазірала на галінку, прасіла Бога, каб хлопец не заўважыў гэтага. Пастаяўшы яшчэ крышачку, яна ціхенька адышлася i хутка падалася адсюль, адчуваючы, што нешта зрушылася ў яе душы, як абуджаецца, здаецца, забытае маладое хваляванне, як штосьці нядобрае цягне яе вярнуцца назад, а не ўцякаць адсюль, бо яна, можа, уцякае ад сваёй маладосці, ад свайго цяперашняга шчасця i пасля будзе папракаць сябе за гэта...

...Калі падыходзіла да свайго дома, што амаль ужо зліўся ў цемені з садам, з паветрам i небам, убачыла ў акне лепшай палавіны сіняе святло ад тэлевізара. Падышоўшы бліжэй, да самых шыбін, зірнула i з самотаю, з нейкім пачуццём вялікай страты згледзела: муж, прылёгшы на правы бок, падкурчыўшыся, ужо спаў нераспрануты на канапе.

1974

ГУБАТЫ

1

....Яно, ласяня, нечакана, прачнуўшыся, пачула, што нехта сюды ідзе. Хоць яшчэ мала пражыло на свеце, але ўжо адчула, што гэта тупае не той малы рыжаваты, але шпаркі i спрытны, дужы ў нагах, з учэпістымі зубамі звер, які нядаўна, зваліўшы з ног, цяў яго за кумпяк, што цяпер абліваўся нечым цеплым i соладка пахкім ды балюча ныў. Той звер падпоўз зусім нячутна, насупраць ветру, а пасля, як яно крыху адстала ад маці, неспадзявана выскачыў з-за кустоў, збіў з ног; тым болей гэта ішла не лёгкая даўгахвостая знаёмая ліса, якая часта блізка падыходзіла i доўга пазірала на ix, дужую маці i яго — свавольніка, i не баязлівы заяц-сусед, не буравата-шэры, з белаю мызаю барсук-валацуга, якіх маці ніколі не баялася i не адганяла, якія любілі пастаяць ля ix i самі пасля адыходзіліся. Валокся нехта цяжка, ломячы галінкі i парыпваючы, тупаючы; а пасля, калі гэтыя шаргавітыя крокі пачуліся зусім блізка, хтосьці, рассякаючы паветра, лёгка шуснуў сюды, да ягонай схованкі — пад густы лазовы куст, — i ласяня, адплюшчыўшы вочы, са страхам убачыла праз напаратныя камлі амаль такога ж невысокага, толькі другога колеру — не рыжаватага, а чорна-белага — звера, які нядаўна разарваў яго сцягно.

Але стомленае, аслабелае ласяня не магло ўжо болей уцякаць, яно толькі торгнулася, крышку праехаўшы ўперад на складзеных пярэдніх нагах i жываце, i зноў заплюшчыла вочы, чакаючы ўдару, за якім ягонае цела зноў ірвануць вострыя клыкі, ды адчуваючы, як зайшлося ад страху сэрца, шурхне, збягаецца i халаднее скура; звер, які чамусьці амаль не пахнуў лесам, дзікім сіверам, ператраўленым пахам дзічыны, a меў нейкія чужыя, як палявыя, пахі, не накідаўся, a таптаўся паблізу, нават не датыкаўся, a залівіста, аж закладала ў вушах, брахаў. Неяк дзіўна сёння абзываўся i той страшны звер — закінуўшы ўверх невялікую галаву, працяжна зацягваючы, выў, — пасля гэтага хутка прыбеглі аднекуль яшчэ такія ж невысокія злосныя звяры i разам абкружвалі, нападалі; нарэшце, правалтузіўшыся так з ночы да раніцы, адсталі ад яго i пагналі некуды маці. Відаць, вось так падклікае сабе памагатараў i гэты чорна-белы звер...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x