Не хапае грошай...
А вы пазычце ў сваёй гаспадыні, пані Вацлавы, генераловай!
Не люблю гэтага. Хто пазычае, потым просіць міласціну...— Яна паклала кашульку на прылавак, паглядзела на яе яшчэ здалёк ды сціпла пайшла да дзвярэй.
За лета ў генералавых дрэвах развялося шмат галак, і служанка прыйшла да маёй гаспадыні спытаць, ці не ведае тая хлопца, які б узяўся паскідваць гнёзды з таполяў. Праз адчыненае акно я пачуў, як яна аб'явіла:
Па пяцьдзесят грошай[ 7 7 Грош—мелкая манета, 1/100 злотага (польск.).
] за гняздо дае пані генеральша!.. Акыш, акаянныя! Столькі іх развялося, што няма ратунку!.. Аднойчы генерал выйшаў пачытаць газету і адна ў паперу яму як плюхне!.. Ах, шкодніцы!.. Пані Вацлава хацела іх звесці вжной, але ён не дазволіў. Сказаў — няхай выведуцца, тады...
Я ў гэты час схапіў кніжку і прыкінуўся, што чытаю.
А вы, суседка, чаму не мыеце сёння бялізну?
Бялізна на пліце кіпіць, а я толькі выйшла на ганачак падыхаць свежым паветрам! — адказала гаспадыня.— Душна на кухні... Кухоннае паветра з сябе выдыхаю, выдыха-аю, а свежае поўным ротам удыха-аю!..
А я думала, вы культурай вырашылі заняцца сёння.
Зоймешся, як жа! Мой жылец прыносіць дадому часопісы з малюнкамі. У мінулую нядзелю ўзяла адзін паглядзець, дык не знайшла акуляраў, бо дзеці некуды завалаклі.
I ўся культура скончылася?
Ну, скончылася. Калісьці, як жыў мой мужык, то хоць ён не даваў мне ў свята мыць. Не любіў вельмі, калі я назношу бялізны на нядзелю. Бывала, п'яны як возьме, як кіно! Раскідае ўсё мне, парве, патопча...
У голасе гаспадыні чуліся захапленне і гордасць за мужа і сум па ім.
Я адчуў — служанка асцярожна заглянула ў акно. Потым з набожным шэптам спыталася:
Ваш усё гэтак над кніжкай сядзіць?
Але,— пацвердзіла гаспадыня.
А я думала, мо ён захоча зарабіць.
Не мае часу... Гароўны трапіў хлопец, працавіты! Наносіць мне вады і — за ксёнжку!..
Наша паненка таксама мала куды ходзіць. Усё сядзіць, сохне над кніжкамі. Або іграе на партафяні... Божа, які час настаў, як мэнчацца маладыя! Хіба людзі ведалі такое раней?.. Недарма цяпер гэтак усе хварэюць на сухоты! Ой, трэба ісці прэндзэй да работы!
Ці не прыгарэла там мая бялізна! — кінулася на кухню і гаспадыня.
Адыходзячы, генеральская служанка закрычала на птушак:
Акыш! Зараза! Паморка на вас няма!.. Ох і дабяруся ж я да вас!..
Я ж са злосцю шпурнуў кніжку на стол: таксама прыдумаў!.. Чакай цяпер, калі яна зноў завітае!..
Калі служанкі не стала, я выйшаў на двор. Доўга не думаючы, пералез цераз сетку і зашыўся ў густыя кусты бэзу ля генералавага дома. Да бетоннай сцяны — два метры. Насупраць — шырокае акно ў адну шыбіну. Яно адчыненае. Я стаіўся, замёр.
Цішыня была такая, што я адчуў, як білася ўласнае сэрца, як скрыпелі пазванкі шыі, а глыток у горле здаваўся грукатам. Цікавасць перамешвалася са страхам, ад якога мутнела ў галаве.
Нарэшце ў пакой увайшла вядомая мне жанчына і павесіла ліпучку, на яе адразу ўпала муха ды прарэзліва забзынчала. Цётка, праціраючы люстэрка, па-беларуску і дабрадушна прабурчала:
А што, папалася? Ага? Чаго з двара сюды ляцела?.. Ці тут табе месца? Лётала б сабе па сонейку, колькі б хацела, цешылася б воляй, покуль цяпло, а так — во, маеш!..
Дабрата жанчыны перадалася і мне. Успомнілася добразычлівая заўвага самога генерала... Здалося, у гэты таямнічы дом для мяне перакінуты мост.
I пра паненку я хутка тое-сёе даведаўся.
6
У суботу вечарам сядзеў я зноў на ганку. Раптам у генералавым доме нячутна адчыніліся парадныя дзверы і на парозе з'явіліся тры постаці. Мабыць, ішла і тая, каго вартаваў. Я ўсхапіўся і паспяшыў за брамку.
Хутка я нагнаў паненак і пайшоў следам.
Перад Зарэчнай яны спыніліся.
Дануся, куды пойдзем, да Віліі? — звярнулася адна з іх да маёй суседкі.
Ай, не хочу! Там пан Браніслаў будзе! — раздражнёна кінула паненка.
Тады куды?
Ці я ведаю?..
Хвіліну дзяўчаты патапталіся.
Во, ідэя! — ажывілася суседка.— Пойдзем у кафэ «Штраля» есці пірожнае!
Хопіць у нас грошай?
Паглядзім!
Лічы і ты свае, Дана!..
Паненкі пачалі лічыць свас фінансы. Але ўбачыўшы мяне, змоўклі.
Каб не западозрылі, што за імі сачу, я мусіў прайсці міма. Ды з мяне на гэты вечар уражанняў хапіла і так.
Я даведаўся, як зваць маю суседку. Яна мела прыгожае ні то літоўскае, ні то польскае імя — Данута. Яшчэ можна было да яе казаць: Данка, Дана, Дануся...
Дануту я часта бачыў са стараватым студэнтам, а цяпер сваімі вушамі чуў, што для яе гэты студэнт, няйначай Браніслаў, нялюбы, яна не хоча яго бачыць, і ў мяне бытта зняў хто з грудзей цяжкі камень.
Читать дальше