Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, мне некалькі гадзін удавалася пабыць сур'ёзным, і я сабе казаў: к д'яблу ўсё, я прыехаў сюды не глупствамі займацца, буду рабіць вось так і так!.. Праходзіла гадзіна, я пачынаў захапляцца чым-небудзь пабочным і спяшаўся туды, куды цягнула.

Не, не вучоба была маім захапленнем.

Неяк маці прыслала мне ў Вільню вышытую кашулю. На ўроку польскай мовы і літаратуры ўбачыў яе наш прафесар Залескі і заявіў класу:

У Афрыцы ёсць народы, якія любяць каляровыя шкельцы, каменьчыкі, ніткі. Дай ім мыла або соль, яны з'ядуць іх проста так, як мы — шакалад. У нас на «крэсах»[ 5 5 Тэрыторыя Заходняй Беларусі ў Польшчы да 19З9 г. пазывалася «крэсамі ўсходнімі». ] гэтае дзікунства захавалася ў тым, што мжцовыя сяляне расшываюць вопратку рознакаляровымі ніткамі.

I выхаленай рукой ён паказаў на мяне:

Вось вам жывы прыклад!

Лёгка сабе ўявіць, як пасля такіх слоў я адносіўся да таго «прафесара» і яго навукі.

Яшчэ настаўнікі «паўшэхнай» школы былі мае заклятыя ворагі, і ўсё тое, чаму яны вучылі, было мне чужое. Такое перакананне я перанёс з хаты ў школу, і год ад году яно ў мяне паглыблялася. Таму выхадка Залескага не была нечаканасцю.

Мая адукацыя адбывалася недзе паміж урокамі — на вуліцы, дома. З сямігадовай школы я не вынес ні замілавання да вучобы, ні навыкаў. Наадварот! У маім уяўленні кожны той, хто атрымліваў пяцёркі за іхнія навукі, быў панскі падліза, халуй. Паехаў я ў Вільню, бо туды адпраўляліся многія пакаленні нашай моладзі, каб убачыць свет і вярнуцца дахаты мо і без дыплома, але прызнаным чалавекам.

У Вільні я рыхтаваў урокі без здавальнення і энтузіязму і толькі тады, калі ведаў, што мяне абавязкова выклікаюць да дошкі.

Уся мая душа была ўзрушапа падзеямі, якія разгортваліся ў горадзе і на свеце. Вось хоць бы сенсацыя аднаго дня.

— Чулі? У Лукішскай турме небывалы шлюб сёння адбудзецца! — пачалі перадаваць з вуснаў у вусны людзі.— Раман стагоддзя, такога яшчэ не было!

Студэнтка універсітэта імя Стэфана Баторыя выходзіла замуж. Яна таксама сядзела ў Лукішках і са сваім будучым жаніхом пазнаё-мілася праз краты. Яе выпусцілі раней, дзяўчына пачала з ім перапіс-вацца, насіць перадачы, а праз год яны дамовіліся пажаніцца. Урад ім дазволіў браць шлюб у турэмнай камеры.

Газеты паведамілі, што сёння ў шлюбнай сукенцы і з капеланам яна накіроўваецца ў Лукішкі. Хіба мог і я не прыйсці пад турму? У натоўпе такіх, як сам, я хваляваўся, нешта выкрыкваў, а грудзі распірала гордасць.

«Людзі, паверце, і мы здольны на такое!» — быў падтэкст нашых выкрыкаў.

Тады было чым узрушацца.

Газеты стракацелі здымкамі новых замежных бамбардзіроўшчы-каў і бамбасховішчаў у Лондане і Парыжы.

На вуліцах Вільні з кіямі стаялі эндэцкія[ 6 6 Эндэкі – нацыянал-дэмакраты, партыя польскіх шавіністаў. ] пікеты. Яны пе пускалі кліентаў у яўрэйскія крамы.

Яўрэйскія хлопцы амаль на кожным скрыжаванні вуліц прада-валі карыкатуры на Гітлера, а паліцыя іх за гэта лавіла ды адпраўляла ў турмы ці канцлагер Картуз-Бярозу.

У цырку я бачыў, як барцы выйшлі на манеж, узнялі да публікі правыя рукі і прывіталіся: — Гайль Гітлер!

Усім было вядома, што гэта агенты гітлераўскай пятай калоны, але яны свабодна ездзілі па Польшчы і рабілі сваю чорную справу. Па-пы нібы і лаялі Гітлера, але яўна яму сімпатызавалі, нават пераймалі.

Рыбентроп дамагаўся для Германіі калоній, гэтага патрабаваў у Лізе нацый і польскі міністр замежных спраў Бэк. У Германіі пабудавалі канцлагер, адразу паны зрабілі тое ж самае і ў сябе, ды яшчэ запрасілі Гімлера ў госці: паўзірайся, дружа, такі самы?!. Мо не ўлічылі што пры арганізацыі, то падкажы!..

Усе людзі былі ўзрушаны падзеямі, у тым ліку і я.

Невядомая сіла ўзнімала мяне з цвёрдага матраца і прымушала раніцай бегчы на Замкавую вуліцу. Там у вітрыне свайго будынка рэдакцыя вывешвала свежую газету. Хоць гэта было «Слова» вілен-скага манархіста Цата-Мацкевіча — усё ж такі газета, і бжплатная. Праз галовы такіх, як сам, прагна ўзіраўся я ў свежыя старонкі. I калі вычытваў, што албанцы зноў разбілі італьянскую дывізію або што восьмая кітайская армія паперла японцаў, я вяртаўся дадому шчаслівым чалавекам. Не, такой гордай радасці я не зазнаў бы, каб атрымаў адразу дзесяць пяцёрак або каб усе віленскія паненкі звярнулі на мяне ўвагу.

У вёсцы не паспелі прыняць мяне ў падпольны камсамол, але сярод камсамольцаў я лічыўся сваім чалавекам. Набліжалася бура. Яе рыхтавалі вярхі. Я цьмяна адчуваў, што ў падзеях рашучую ролю будуць адыгрываць і такія, як я. Нават я запасся наганам і часта браў яго з сабой у горад. Халоднае жалеза адцягвала мае штаны, але праз хвіліну наган награваўся і нібы зліваўся з целам: от дужым тады здаваўся я сам сабе!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x