Т. Міцкевіч, прачытаўшы «Бацькаўшчыну», не выклікаў мяне, не сказаў: ану, выступі ў друку, дай мярзотніку, заткні яму глотку, я дамовіўся ўжо з газетай! Не. Ён, фактычна, рубануў па сваім пісьменніку, пайшоў у ворага на паваду! Чаму, чаму, чаму мы так лёгка аддаём ворагу пазіцыі?!
Потым на працягу месяца дабіваўся я прыёму ў т. Міцкевіча. Нарэшце, ён зрабіў ласку мяне прыняць. Размова ў нас адбывалася 4,5 гадзіны, і ўвесь гэты час ён крытыкаваў «Маю Джамалунгму», надрукаваную ў «Маладосці» і адзначаную «Бацькаўшчынай». Толькі заўважыў, што сказаў бы больш, але яшчэ яе не прачытаў. Не «Бацькаўшчыну» не прачытаў, а «Маю Джамалунгму». Крытыка яго была плыткай, я яе лёгка адвёў.
Цяпер на сходах і ў прыватнай гутарцы з камуністамі т. Міцкевіч абураецца: во, які Карпюк закаранелы ў сваіх памылках — за чатыры з палавінай гадзіны не мог яго пераканаць нават сакратар абкома! Як жа можна пераканаць мяне, ведаючы віну толькі па чутцы? Звычайна размовы з вока на вока не выносяць на народ, але т. Міцкевіч парушыў этыку першы, таму - не маўчу і я.
I вось сёння на V з'ездзе ў дакладах мае творы нават хваляць, а ў пашым Гродне недзе і сёння выступае на сходах нейкі адказны кіраўнік, абзывае мяне і маю тнорчасць ганебнымі словамі ды трасе з трыбуны ўсё той жа «Бацькаўшчынай». I не набрыдне ім. Прадаўжаецца гэта ўжо амаль два гады.
На хвіліну вярнуся ў Мінск. Прабачце, буду зноў аб сабе, але ж гэта, мабыць, не толькі мая асабістая справа. Бо пісьменнікам, мне здаецца, апрача таго, што трэба добра пісаць, праўду пісаць, яшчэ абавязкова трэба быць дружнымі і салідарнымі. Я хачу ўступіць у палеміку з адным вельмі паважаным у нашай краіне чалавекам. Яго тут няма на з'ездзе, але яму пра маё выступленне скажуць, і ён па-чытае стэнаграму.
Другім правадыром «Бацькаўшчыны» з'яўляецца Якуб Страль-чук. Мінчане, запомніце гэтае прозвішча! Я. Стральчук з 1906 г. нараджэння. З вёскі Крывой, з-пад Бельска. У 1923 уступіў у падпольны камсамол (у Польшчы), потым стаў сакратаром райкома і адначасова завербаваўся на работу ў дэфензіву (так называлася ў Польшчы тайпая паліцыя). З гэтага часу працуе на два франты. Польскага шпіка, як актыўнага камсамольскага дзеяча, у 1931 годзе кампартыя накіроўвае сюды да вас, у Мінск на вучобу. Тут ён «вучыцца», фактычна разведвае і вынюхвае, а праз год вяртаецца назад у Заходнюю Беларусь. Цяпер ён «працуе» інструктарам ЦК.
За некалькі год нягоднік пабываў у кожнай ячэйцы Кампартыі і камсамола Заходняй Беларусі. На аснове яго дадзеных дэфа ледзь не ў адзін дзень арыштавала ўсіх камуністаў і камсамольцаў Заходняй Беларусі. Стральчук стаў выступаць, як сведка, на працэсах камуністаў.
У студзені 1936 года Стральчуку спрабаваў заткнуць горла Сяргей Прытыцкі — стрэліў у правакатара на судзе ў час працэсу, калі той сведчыў на камуністаў. Стральчука тады ўратаваў панцыр пад пінжаком, і Прытыцкі яго толькі параніў.
Дэфа правакатара прывезла ў Навагрудскую бальніцу, вылечыла, а тады паслала на работу ў Познань. Там, выкрываючы польскіх камуністаў, ён сышоўся з нямецкай контрразведкай і перайшоў на службу да яе.
У 1941 годзе, калі Гродзеншчыну занялі немцы, Стральчук стаў дарадцай шэфа Беластоцкага гестапа Герберта Цымермана ўжо пад клічкай «СС-ман» Заўэр (кіслы) 1141». У іх з Цымерманам на сумленні 150 000 маіх землякоў. Стральчук пават паддаў на расстрэл хлопчы-каў са сваёй вёскі, якія ў яго бацькі рвалі яблыкі.
У Беластоку ў Вялікую Айчынную вайну на Стральчука палявалі нашыя разведчыкі, але зноў толькі паранілі. Ён вылечыўся другі раз і пераехаў на «работу» сюды да вас, у Мінск. Тут паддаў на расстрэл тых, хто ў 1931-1932 гг. давалі яму хлеб-соль. Пасля вайны апынуўся на службе ў амерыканскай контрразведкі. Сям'я яго жыве ў Чыкага, а рабочая пляцоўка Стральчука — Мюнхен. Адна з яго «работ» — выданне «Бацькаўшчыны».
Стральчук пераходзіць мне дарогу трэці раз. У 1935 па яго спіску мяне з бацькам арыштавалі і давалі ў косці за падпольны камсамол ды партыю польскія дэфензіўшчыкі. У вайну па яго спіску мяне з бацькам і братам арыштавалі немцы, я апыпуўся ў лагеры смерці Штутгоф, з якога ўдалося потым цудам уцячы. Цяпер, выхо-дзіць, ён ударыў мяне яшчэ раз. Тонка, балюча, абдумана, ведаючы як.
Днямі ў Мінскім політэхнічным інстытуце сакратар ЦК КПБ Сяргей Восіпавіч Прытыцкі заявіў студэнтам, што ў нас адкрытых Сіняўскіх і Даніэляў няма, у нас яны скрытыя, як Карпюк, якога пахваліла «Бацькаўшчына». Дарагі Сяргей Восіпавіч, я схіляю голаў перад вашым гераічным учынкам у 1936 годзе! На вашым вобразе я выхоўваўся. Але чаму вы даеце веры мацёраму правакатару, з якім вы самі змагаліся, чаму прынімаеце ўсур'ёз тое, што піша «Бацькаўшчына» Станкевіча і Стральчука, чаму ён з такой лёгкасцю і цяпер смаліць па савецкіх пісьменніках ужо вашай рукой, якая некалі страляла ў яго?
Читать дальше