На долю такіх людзей выпаў пялёгкі час. Па-чалавечы можна іх і пашкадаваць. Толькі ж яны маюць уплыў на наша жыццё, а сумленны пісьменнік, якому дарагія дасягненні краіны, праходзіць міма такой з'явы не можа.
«Творчасць — не юбілейныя рэчы, яна трудная, як акт нараджэння дзіцяці» (Кайсын Куліеў). Не лёгка быць пісьменнікам? Што ж, як сказаў мой зямляк Адам Міцкевіч: «Паэт не мае права быць шчаслівейшым за свой народ!» У нас яшчэ не камунізм.
Асабліва дастаецца нашаму брату на перыферыі. Вядома, чым начальства ніжэй па сваёй адміністрацыйнай лесвіцы, тым яно... А сярод мастакоў якраз наадварот — Рэпіны прыходзяць з Чугуева.
Кажуць, у вайну адзін генерал напісаў сыну-лейтэнанту на фронт пісьмо:
«Шура, помни,— ты являешься командиром доблестной Красной Армии и должен с честью и гордостью нести знамя, овеянное Октябрем, сквозь бури, лишения, невзгоды и свято хранить да умножать наши завоевания ибо...»
Сын адпісаў:
«Папа, листовку твою получил. Спаснбо. Напиши, наконец, родила ли Наташа и здорова ли мама».
На перыферыі некаторыя кіраўнікі хочуць звесці мастацтва да ўзроўню пісьма такога генерала. Калі ж ты спрабуеш растлумачыць, што гэта прымітыў, на цябе нападаюць са ўсёй сілай улады і адміністрацыйнага аўтарытэта:
— Што-о? А чаму табе не падабаецца пісьмо генерала? І-іш ты яго!..
I такія людзі перакананню не паддаюцца, іх можна толькі паканаць.
Цяжка, вельмі цяжка жыць пісьменнікам на перыферыі.
Я, камуніст, не хацеў бы выступаць супроць крытыкі ў партыйным друку. Аднак быў бы дрэнным я марксістам, калі б бачыў непарадак у нашай прапагандзе і з-за пакорнасці і бяздумнага падпарадкавання прамаўчаў бы, не падказаў бы партыйным органам на недахоп, не паспрабаваў прадухіліць недарэчнасць: у гэтым бачу свой абавязак савецкага грамадзяніна.
Эх, каб усе артыкулы пра Быкава мелі адно тыя скуткі, што людзі па бібліятэках рынуліся чытаць яшчэ раз нашага і так шырокавядомага і таленавітага гродзенца. Бяда ў тым, што сігналы зверху, покуль дойдуць данізу, у нас часамі становяцца вульгаршчынай.
Па гродзенскіх школах работнікі КДБ адразу пачалі чытаць лекцыі пра пільнасць, прыводзіць прыклады, што побач з Сіняўскім, Даніэлем і наш Быкаў, бачыце, пісаў творы, якія накіраваны на падрыў Савецкай улады і разлагаюць моладзь. Уявіце сабе, як было слухаць такую лекцыю дзецям-школьнікам і яго жонцы-настаўніцы!
На партактыве першы сакратар абкома таварыш Міцкевіч I. Ф. аб'явіў усім, што Быкава ўжо апрацоўваюць італьянскія фашысты, а нейкая фашысцкая газета ўзяла яго на ўзбраенне. Дзіва, і як той Быкаў, халера, пасля ўсяго таго зачасаўся ў прэзідыум V з'езда беларускіх пісьменнікаў і сядзіць побач вунь з першым сакратаром ЦК КПБ т. Машэравым? Глядзіце, ці не з якой мэтай!..
У Слоніме жыве паэт Заходняй Беларусі Анатоль Іверс (Іван Міско). Гэтага чалавека спаткала страшэнная несправядлівасць. Усе 20 гадоў пасля вайны ён патраціў на тое, каб давесці, што ён у перыяд акупацыі ў якасці кіраўніка міжраённага антыфашысцкага камітэта зрабіў што мог для Радзімы, што бацьку яго і жонку забілі немцы. Яго вінавацілі ў супрацоўнінтве з немцамі, не друкавалі. Яшчэ два гады таму ў Слоніме, калі чыталі лекцыі пра «бдительность», Івана Міско абзывалі нямецкім паслужнікам. Адно ў канцы 1964 паклёпы адпалі, Іверс атрымаў партызанскія дакументы, урадавую ўзнагароду, выйшла яго кніжка з творамі, а зараз аўтар прысутнічае нават на з'ездзе. Хоць бы папрасіў у яго хто прабачэння з тых людзей, якія яго тапталі. Дык не, яны робяць выгляд, што нічога не здарылася.
Чатыры гады я працаваў загадчыкам агенцтва «Інтурыст». Калі ж у мюнхенскай «Бацькаўшчыне» з'явілася хвалебная рэцэнзія на маю аўтабіяграфію з «Маладосці», сакратар нашага абкома партыі т. Міцкевіч даў загад: мяне з «Інтурыста» прагнаць па прынцыпе — калі вораг хваліць, значыць, я кепскі. Прынцыпам такім кіравацца цяпер трэба асцярожна. Бо пасля Ташкенцкай канферэнцыі ў «Нью-Йорк геральд трібун» я сам чытаў хвалебны артыкул на т. Касыгіна! Так можна і ўсю «Звязду» разагнаць. «Бацькаўшчына» ўмудраецца на матэрыялах перадавых са «Звязды» даводзіць, што ў Беларусі развальваецца Савецкая ўлада!..
Па рабоце я не меў ніводнай нават заўвагі. Дык што вы думаеце? Зрабілі так, бытта я даў амерыканскаму турысту недазволенае пісьмо, і на аснове фальшывага абвінення бюро гаркома выканала загад — зняло мяне з работы.
Душой «Бацькаўшчыны» з'яўляецца Станіслаў Станкевіч, бурмістр Барысава. Гэта яму партызаны паслалі смяротны прыгавор з подпісамі яго былых вучняў, у тым ліку і з маім прозвішчам. Такія рэчы Стась не мог забыць. Цяпер, бачыце, ён мяне хваліць. Правакацыя! Чаму мы верым такім Станкевічам? .
Читать дальше