Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

То дзякуй, Нінка, і за такія навіны! — з палёгкай уздыхнуў салдат, зняў пілотку і рукавом мундзіра з шырокім абшлагам змахнуў пот з галавы, якая ў Шпака пачала ўжо лысець.— А то, разумееш, я ўсё слу-ухаю, слу-ухаю, як ты шчабечаш тут да свайго мужыка, а мне ўсё карціць ды карціць спытацца, але рота адкрываць баюса — а раптам ты кепскае што скажаш! Бо наглядзеліса з Лаўрэнам па дарозе мы на ўсялякае...

— Дарма, Васіль! Я кажу, ішлі амаль без баёў. Так радасно па вёсках іх спатыкалі! Савецкія танкі людзі прабавалі, дальбо, нават на руках паднімаць! А немцы...[ 3 3 У верасні 1939 года гітлераўскія войскі на кароткі час занялі частку сённяшніх раёнаў заходняй Гродзеншчыны — Скідэльскага, Ваўкавыскага і Гродзенскага. А разведчыкі — дайшлі нават да занёманскай часткі горада. Камандаваў войскамі генерал фон Бок (тым самым маршрутам генерал наступаў і ў чэрвені 1941 года). ]

Ніна хвіліну падумала.

Не, не чуваць было, каб у вас чаго немцы нарабілі. Толькі ў Беластоку[ 4 4 Артылерысты танкавага корпуса СС, які першым уступіў у Беласток восенню 1939 года, і далі пачатак агульнавядомым зверствам, якімі потым так праславіліся гітлераўскія ваякі ў часы другой сусветнай вайны. Група п'яных салдат загнала ў сінагогу некалькі соцень польскіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці і жывымі іх спаліла (гл, «Ваенны дзённік» Ф. Гальдэра, т. 1, запіс ад 1О.ІХ.1939 года). ] народу много спалілі. Жывымі ў агонь пакідалі — багамолаў, што маліцца прыйшлі. А ашчэ — у Дамброве, кажуць, людзей ні з таго ні з сяго настралялі ды ўшчэнт вёску знішчылі[ 5 5 Набліжаючыся да вёскі Дамброва (цяпер ПНР), камандзір танкавай часці раптам успомніў: тут у 1915 годзе загінуў яго бацька, лейтэнант кайзераўскіх войск. Гітлеравец вырашыў на тым месцы пакінуць памятны след. Калі яго танкі выйшлі на прыгорак і адкрылася панарама вёсачкі Дамброва, ён загадаў баявым машынам развярнуцца ды ў гонар бацькі па беларуска-польскай вёсачцы даць «салют». Некалысі мінут немцы мала-цілі з усіх гармат па будынках і прысадах. У выніку — у Дамброве загінула многа сялян, іхніх жонак і дзяцей. Згарэла большая палова будынкаў. Падрабязнасці жудаснага ўчынку нямецкага афіцэра імгненна разышліся па Прынёманскім краі, пасяляючы ўсюды страх і насцярожанасць. ]. Але і самі, хлопцы, вы ўжэ аб гэтым, напэўно, добро ведаеце, бо па хатах зараз пра тыя жахі людзі адно і валкуюць. О-ох, хлопчыкі, страх які! Добро, Саветы прыйшлі, а то шчэ невядомо, што гэтыя нямчыскі зрабілі б тут з намі, калі б назаўсёды засталіса,— не дай бог такое! Так што Зюта твая таксамо цябе з дзяцьмі выглядае, напэўно, ды не можа дачакацца. Пацярпі крыху! Памыешса хоць збольшаго, паясі ды пабяжыш сабе да іх.

А з панам — што? — спахапіўся Шпак.

Вішпінгам? Мужыкі як пачулі пра ўсё, адразу яго ў склеп пасадзілі. Саветы прыйшлі, і галоўны афіцэр захацеў арыштанта бачыць. Тыя прывялі. Афіцэр давай пана распытваць, дзе нарадзіўса, дзе вучыўса... А Вішпінг ашчэ за цара — гаспадарчую акадэмію скончыў, адкуль афіцэр родам. Загадаў адпусціць.

Ты ба-ачыш?! — надта здзівіўся Васіль.— А мы з табой, Лаўрэне, пана лічылі беларучкай! Ну і ну-у!..

Але Лаўрэн да іхняй гутаркі не прыслухоўваўся, бо ўсю ўвагу прыцягвала яго палавіна.

Нінка ад радасці аж свяцілася. Лаўрэн не мог ні вачэй адвесці ад яе, ні нарадавацца, ні надзівіцца — у яго такая пекная жонка? Няўжо?! Як ён, дурань яловы, гэтага раней не бачыў? I ўсё жыццё будзе яго?

Раптам яму вельмі захацелася быць з ёю, удыхаць пах яе цела, злучыцца, ціскаць яе і цалаваць. Аж дрыжыкі па ім пайшлі ад пят да галавы.

Умомант зляцеліся бабы, якіх мужыкі яшчэ не вярнуліся, ды пачаліся роспыты — дзе, што, калі і як.

Цалкам асмялелы сын церабіў бацьку:

— Тату-у, а цаму вінтоўку мне з вайны не прынёс?.. Тату-у, а вінтоўку прынясес другі раз, праўда?

— Ладно, дамовіліса, хлопец.

7

Нарэшце Лаўрэн прыбыў да свае жонкі, На абсыпанай белымі пялёсткамі магілцы трохлітровы слоік з язмінам пераламваў у чыстай вадзе недарэчы радасныя прамяні — Кіра, мабыць, са Светай вечарам прынеслі. Усё астатняе — без перамен.

Пасылаючы знаёмых шафёраў капаць яму, Лаўрэн прасіў выбраць месца, каб побач засталося і яму, дык — не паслухалі. Уціснулі яго жонку паміж іншых магіл — ленаваліся пашукаць лепшага. А гэты гунцвот, Франак Шмігельскі, шчэ выскаліўся:

«Вам, дзядзьку, зарана аб гэтым клапаціцца, бо і нас вы перажывеце! Напэўно перажывеце! Колькі ваш дзед жыў? Кажуць, дзевяносто шэсць гадоў, праўда? То вам да гэтаго шчэ — ого!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x