Генрых Далідовіч - Пабуджаныя

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Пабуджаныя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пабуджаныя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пабуджаныя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі i Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны i Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці i ўзнёсласці.

Пабуджаныя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пабуджаныя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык прышый! — лічы, загадаў.

Яна яшчэ больш гаротна адарыла яго сваім заўсёды цяжкім i сумным позіркам, паднялася i пайшла да куфра. Як ішла, дык ледзь не хісталася. За сёлетнюю зіму зусім схуднела, дык вунь зусім ценная, з ненатуральна тонкай шыяй i вострымі локцямі, з непрыгожа ўпалымі грудзьмі. A рукі, ногі... Ён не мог доўга пазіраць на яе мошчы, адвярнуўся i пачаў у думках падспешваць, каб яна хутчэй знайшла тыя латкі. Пасля, калі яна задоўга перабірала разнаколерныя лахманы ў мяшэчку, нецярпліва падагнаў:

— Калі ласка, скарэй!

Яна, нібы ад удару току, рэзка выпрасталася, гнеўна i з нянавісцю апякла адрачонымі, але з немалой жыццёвай сілай вачыма, здаецца, хацела шпурнуць яму пад ногі гэтую няшчасную кашулю, але неяк перамагла злосны прыліў, толькі быццам папікнула, быццам апраўдалася:

— Вечна табе ўсё гарыць! Вечна карціць табе збегчы, пакінуць мяне адну з дзецьмі!

Яго таксама апанавала раптоўная злосць, нават нянавісць: як яна не разумее яго! Але стрымаўся, не адказаў сёння ўспышкаю на ўспышку. Але Таню гэта не супакоіла. Наадварот, яго зацятае маўчанне паддало толькі ёй крыўды.

— Ну, вот куды ты гэтак спяшаешся? — раздражнёна запытала яна.

— Усё роўна ты не зразумееш i не ацэніш як след...— адварочваючы галаву, сказаў ён.

— Канечне, я дурная! — нібы зашкадавала сябе, а на самай справе пачала балюча біць яго ў сэрца.— Я ў горадзе мала бываю, з разумнымі людзьмі амаль не знаюся, газет, кніг не чытаю, навін не ведаю!.. Мой клопат — накарміць, апрануць чатырох дзяцей i цябе! Ды на тваю такую мізэрную плату, з якой няможна звесці канцы з канцамі!..— Схапіла яго кашулю i паказала яму прашмальцаваныя локці.— Ты болей пра новую кашулю думаў бы, а не...

Не дагаварыла, узяла пад паху кашулю i пачала зноў корпацца ў мяшочку.

— Божа, мой божа!—гаварыла ўжо сама сабе.— Што за чалавек?! Усё ён некуды лезе, усё хоча перайначыць!.. I каб што якое меў з гэтага! Hi кропелькі ж, ні дробачкі! Па носе даюць, страшаць, пасадзілі былі — не, нічога не навучыла, лезе i лезе на ражон!..

— Цяпер — іншы час, цяпер нельга спаць у шапку...— прамовіў.

— А чаму Муху новага часу няма i спаць можна? — запытала з папрокам. I сама тут жа адказала: — Бо чалавек разумны, асцярожны, на ражон не лезе...

— Цяпер i ён палітыкуе...

— Яму можна i палітыкаваць... Яго жонка не пакутуе, дзе лусту хлеба ўзяць альбо...— махнула рукою.— А! Што з пустога ў парожняе пераліваць! Ca сваёю планідаю нарадзіўся, са сваёю планідаю i памрэш!.. Мучышся сам i мучыш заадно нас...

— А раптам з мукі будзе мука!..— усміхнуўся.— А раптам з гразі трапіў у князі!

Яна нічога не адказала, толькі цяжка ўздыхнула і, які ўжо раз за жыццё скарыўшыся, пачала латаць рукавы кашулі.

Пасля таксама моўчкі ды з цяжкім уздыханнем назірала, як ён нацягваў гэтую кашулю i хваліў, што яна яшчэ «спраўная», як апранаў старое, з вышмальцаванай i парванай падкладкай паліто, начэпліваў выпацелы па краях чорны злямчаны капялюш.

Як заўсёды, на дварэ пачаў супакойвацца, адганяць згрызоты i назапашваць добры настрой, веру ва ўсё лепшае. Праўда, цяпер не зусім спрыяла надвор'е: неба было нізкае, шэрае i сырое, адным словам, цяжкае i гнятлівае, снег рыхліўся, хлюпаў пад нагамі, а то i ногі глыбока правальваліся ў яго i траплялі ў талую ваду.

Васілевіч шпарка пашыбаваў у горад. На Мухаву кватэру, дзе цяпер, апроч гаспадара, павінен быць i Алесь Нямкевіч. Хутка ён i трапіў туды. У Мухаў кабінет, дзе Муха i Нямкевіч сядзелі ўдвух i чыталі новыя газеты.

— Здароў,— паціснуў яму руку Муха, з іранічнаю ўсмешкаю акідваючы яго з ног да галавы.— Ці не гнаўся хто за табою?

— Сам так бег,— адказаў ён, выціраючы далонню пот з ілба,— Вот,— дастаў з кішэні пінжака канверт з лістом i падаў Муху.

Пакуль той спакойна даставаў ліст i чытаў яго, Васілевіч у гэты час пачаў тлумачыць Нямкевічу, які цяпер быў у прыстойных, здаецца, ранейшых Мухавых штанах i белай кашулі, i сачыў за ім пільна, але спакойна, без насмешкі:

— Ліст з Петраграда. Ад Кужэльнага. Ён піша, што яны, «шчырыя беларусы», правялі ў цырку «Мадэрн» вялікі мітынг. На ім было звыш паўтары тысячы нашых землякоў — рабочых i салдатаў. На гэтым мітынгу яны вылучылі ідэю вызвалення роднага кута ад германскіх акупантаў i яго нацыянальнага самавызначэння. Ix цёпла падтрымалі. Адразу пасля мітынгу, паведамляе Кужэльны, 50 чалавек уступілі ў Беларускую сацыялістычную грамаду. Кужэльны паслаў звестку пра гэта ва ўсе расійскія гарады, дзе цяпер шмат беларусаў [ 9 9 З кнігі М. Сташкевіча «Приговор революции». Мн., 1985: на 1.02.1917 года было 1130042 бежанцы з 5 заходніх губерняў. 538 700 тысяч беларусаў пакінулі межы радзімы да вайны. ], а таксама вось піша i нам, заклікае, каб мы тэрмінова адрадзілі тут грамаду i ўтварылі яе Мінскі камітэт...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пабуджаныя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пабуджаныя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Пабуджаныя»

Обсуждение, отзывы о книге «Пабуджаныя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x