Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацькі прывезлі, сам бачыў Васіль на свае вочы, дзяўчынку да старога. Запомніўся чамусьці яе чырвоны банцік на галаве. Дзяўчынка не магла хадзіць – адняліся ногі. Бацька занёс дзяўчынку на руках і пасадзіў на дзедаў ложак. Дзед Міхась пагладзіў яе па косках, папытаўся, як мама яе назвала, потым нешта шаптаў над яе галавой. Пасля паклаў на ногі кужальнае прасцірадла, запаліў над ім кастрыцу.

Ульянка, так звалі дзяўчынку, заснула на вачах у бацькоў.

Праспала некалькі гадзін. А калі прачнулася, то і забылася на сваю хваробу, па загадзе дзеда устала і пайшла сама на вуліцу…

Сібіракі давалі дзеду вялікія грошы – азалаціцца можна было, а ён узяў усяго з іх траячку. І не больш. Так ён браў з усіх, каму памагала яго лячэнне. Калі ж настойвалі на большым дарунку за тое, што ён вылечыў хваробу, то ён, злуючыся, адказваў:

– То не я вылечыў, то святая тройца яго вылечыла… Адсюль і траячка.

А ўжо даўно дзед не займаўся знахарствам-лячобай. Не таму перастаў займацца гэтым, што даймалі яго раённыя ўлады, лічачы яго шарлатанам, нават у газеце пісалі нядобрае пра яго, а адчуў, што не мае больш на тое моцы… Урачы, мусіць, баяліся, што дзед Міхась адбярэ ад іх хлеб і падарве аўтарытэт савецкай, самай перадавой медыцыны ў свеце…

Адчуў, што з гадамі страціў сваю цудадзейную сілу як народны лекар, а падманваць людзей сваім бяссіллем не хацеў.

Здарылася бяда ў галоўнага ўрача раёна – дачка, скончыўшы сярэднюю школу, здаўшы выпускныя экзамены, перастала хадзіць і ў яе адняло мову. Вазіў ён яе па самых лепшых клініках і інстытутах, – і нідзе не маглі даць рады. А потым нечакана, сярэдначы, каб ніхто не бачыў, прывёз да лекара.

З першага разу не памагло. Прывозіў яшчэ разы са тры…

І адбылося цуда ці не цуда, але дзед паставіў выпускніцу на ногі… І галоўурач навёз яму процьма падарункаў і даваў вялікія грошы. Дзед усё роўна папрасіў толькі траячку, чым нямала здзівіў слугу Гіпакрата.

Дзед Міхась зноў пачаў свістаць-насвістваць аднастайную песню, абапершыся на кавеньку, апусціўшы галаву.

Васіль не зводзіў з дзеда вачэй – чакаў таксама нейкага цуду.

Добра бачыў, як дзед сагнуўся, ухапіў нешта з зямлі, узяў у руку. Калі ж устаў, выпраміўся і ішоў да воза, убачыў, што стары трымаў вялізную чорную гадзюку. А яна вырывалася, круціла хвастом, старалася абвіць руку дзеда, біла нават яго па баках, як пугай…Ён паднёс яе блізка да твару, зазірнуў у вочы:

– Ты ўкусіла, нягодніца, га? Прызнавайся, палкі-маталкі… – дзед гаварыў з ёю як з чалавекам. – Гэта ж трэба, што ўдумала… Цяпер што – цяпер сама і лячы свой укус… Так што даруй, і не сярдуй, ёлкі-маталкі…

Дзед Міхась усунуў ёй у пашчу канец кавенькі – абламаў атрутны зуб, а потым узяў пальцамі за дзве сківіцы, і разадраў гадзюку аж да самага хваста.

– Закасвай, Васілько, барджэй калашыну! – загадаў тут жа строга стары, ператварыўшыся на вачах хлопца ў нейкага іншага чалавека – чараўніка ці казачніка, – адкуль толькі такая рухавасць і спрыт у яго?

Васілёк пастараўся хутка выканаць строгі дзедаў загад, але калашына згарнулася толькі перад каленам. Тады ён здагадаўся зрабіць інакш – дастаў з кішэні сцізорык, які захапіў з сабою, разрэзаў зусім калашыну…

Дзед укленчыў, пахваліў хлопца за спрыт, паклаў нагу сабе на плячо, а гадзючыным крывавым мясам пачаў абгортваць сінюшную нагу – адной палоскай, а пасля і другой… Пасля выцягнуў з кішэні палатняны рушнічок, абкруціў паверх усяго і абвязаў у дадатак кужэльнай ніткай. Каб шчыльней да цела прыставала крывавая мякаць…

Хлопец адвярнуўся, не могучы глядзець на такое – чамусьці стала страшна, яго зноў пачалі трэсці дрыжыкі, не хапала дыхання і ён пачынаў хаўкаць, як рыба, выкінутая на бераг. Усё закружылася і паплыло перад вачыма. Сплыў некуды дзед Міхась, прапаў з відавоку маліннік, адкуль чараўнік вымусіў выпаўзці велізарную гадзюку…

Потым дзед адвёз яго на возе дадому – ён і не чуў, як трэсла воз на карнявішчы, як павольна конь ішоў па цубкай зямлі машыннай каляіны.

Спаў Васіль трое сутак запар.

На чацвёртыя прыйшоў дзед да яго і чакаў, калі сам прачнецца. Маці трывожна глядзела на сына, раз-пораз падыходзіла да яго, услухоўвалася, ці дыхае хоць. Дзед позіркам праганяў яе, баючыся, каб яна раней часу не пабудзіла Васіля.

Прачнуўся ён самахоць перад абедам – апоўдні.

Расплюшчыў вочы, паглядзеў абыякава на дзеда і на маці, адвярнуўся і зноў заснуў.

Вось тады дзед і зняў з яго, соннага, шэрыя “бінты”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x