Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён ужо праходзіў паўз вокны – відаць была яго галава. Быў ён белы-белы, як пакрыты срэбрам. А гадоў яму было, як вызначыла Наталля Пятроўна, пад сорак. Мо трошкі больш…

Доўга і маўкліва сядзела яна за сталом, гледзячы на пакунак. Глядзела і баялася дакрануцца да яго, бо адначасова вялікая радасць і гора маглі парушыць душэўнае слабенькае суладдзе…

Жанчына схавала пакуначак у патаемнае месца, дзе не маглі знайсці дзеці, а прачытаць яго рашыла толькі тады, калі падкажа сэрца…

... Перад самым здзвіжаннем, за дзень да яго, калі ўсе вужы збіраліся ў калоніі і выгравалі бакі пад промнямі сонца бабінага лета, калі Васілёк развітаўся са сваім сябруком да наступнага лета, – быў ён апошнімі днямі вялым, калі адышлі познія апошнія баравікі, – у той дзень ў хаце Зубрыцкіх адбылася радасная падзея.

У іх хату зайшоў невядомы салдат.

Зайшоў нячутна, не бразнуўшы клямкай у сенцах, ні тэпнуўшы падэшвамі салдацкіх ботаў аб падлогу, – увайшоў у хату як здань, як прывід, і стаў маўкліва на парозе, стаяў і ўсміхаўся, радасна і шчасліва глядзеў на тых, хто быў у хаце…

Мальвіна сядзела каля акна і шыла сабе сукню. Так захапілася сваёй працай, што нічога і не чула. Васілёк загалуніўся сваім – падбіваў чаравікі, што пакінуў некалі бацька, і якія ўжо “прасілі есці”.

Найперш адчуў, чым убачыў, што нехта цікуе за ім, назірае. Нават ведаў, адкуль сыходзяць тыя промні ці позірк – злева, недзе каля дзвярэй… Нехаця адарваўся ад чаравіка, кінуў позірк у парог.

Рот раззявіў ад здзіўлення і нечаканасці, слова не мог вымавіць, як скамянеў, вочы акругліліся…

– Ма… ма… – сіліўся сказаць маці, ды не мог з сябе выцягнуць больш нічога, і маці не пачула яго, больш таго, нейкую сваю песню паспрабавала ціхенька напець…

– Дзень добры вам у хату! – урэшце павітаўся салдат, але прамовіў словы не гучна, каб не напалохаць, ставіў ля ног пашарпаны чамаданчык, скідваў з плячэй рэчавы мяшэчак. – Не ажыдалі, бачу, мяне? Факт, не ажыдалі… Зусім забыліся пра мяне…

Маці доўга не магла ўцяміць, што адбывалася. Адкуль і калі з’явіўся ў хаце невядомы вайсковец? Але ж адразу і ўцяміла, што не незнаёмец завітаў да іх…

А яна столькі ж выглядвала на дарогу, а колькі начэй услухоўвалася ў начныя гукі, а ён, сын, з’явіўся раптоўна, як снег на галаву – і па двары пад вокнамі не праходзіў, мо хіба агародамі… Як з неба зваліўся.

Яна сілілася ўстаць, але не змагла – адняліся ногі, толькі выдаўжыла рукі, голасна і радасна загаварыла:

– А сыночак ты мой дарагі! Сяргейка, як аслепла сядно я – нічога не бачу, і падняцца не магу, радасць сілу адабрала!..

Ён сам падышоў да яе і абняў, прытуліў да сябе, зняможаную, слабую і лёгкую, як пярынку, і не адпускаў, слухаў, як узбуджана б’ецца яе спакутаванае сэрца. Маці плакала радасна і шчасліва, увесь час шаптала яму нешта пяшчотнае і патаемнае, як даўно падрыхтаваныя і прадуманыя словы – і яны ліліся з самага сэрца, з донца яе душы…

Васіль жа не пазнаваў брата – высокі, галава аж у столь упіраецца, плечы – упоравень з дзвярыма, такія шырокія. Ага ж, во што яшчэ, напэўна, збіла зпанталыку – брат насіў вусы. А памятаў жа яго не такім – маўклівым і хударлявым, невысокага росту.

Забіралі яго на трэцім годзе вайны. Васіль з хлапчукамі праводзіў строй дапрызыўнікаў за вёску, амаль да Каменя – трымаў увесь час брата за руку. А потым, вярнуўшыся дадому, доўга спрачаліся, хто з навабранцаў больш за ўсіх заб’е фашыстаў…

І Васіль не вытрымаў, таксама кінуўся да брата – прытуліўся да яго, як і маці, сціснуў абаіх у абдымках, адчуваў, як па грудзях разліваецца, распірае ўсяго, шчымлівая радасць…

– А я і не пазнаў цябе, – прызнаўся малодшы брат, усё яшчэ не адрываючыся ад салдата, – перамяніўся вельмі…

Васілёк заўважыў, што Сяргей хавае слёзы, уткнуўшыся ў матчына плячо.

Калі адарваліся адно ад аднаго, калі паселі на лаўку і ўжо толькі глядзелі на дэмабілізаванага салдата, маці ласкава дакарала сына:

– Чаго ж не напісаў, калі прыедзеш – сустрэлі б на станцыі, каня папрасілі б у старшыні…

– Я і сам не ведаў, калі прыеду.

– Ой і заждаліся мы цябе, сынок, ой як доўга ты не вяртаўся…А то Васілёк усё пытаецца, калі ды калі ты прыедзеш… А вот жа і прыехаў, радасць якая ў нас у хаце!

Сяргей пайшоў да парога, каб узяць чамадан і заплечнік, і маці з Васілём убачылі, што ён накульгваў на адну нагу. Не спытала пра тое, на пасля перанесла, калі прыдзе час, то і сам раскажа, галоўнае, што жывы і здаровы вярнуўся з тае страшнай вайны – рукі цэлыя, галава, а астатняе…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x