Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ж ён, Рукан, паглядзеў на Васіля, як і было загадана напачатку, то ў вачах была ўмольная мальба, каб ён не забіваў яго, памілаваў, злітаваўся…

– Я ў дзеда купіў стрэльбу, каб цябе падпільнаваць дзе ў лесе і забіць, як звар’яцелага сабаку. За вайну, што немцам служыў і ніводнаму чалавеку не дапамог. За дырэктара школы, на якога ты настрачыў з Лёдзяю данос… За сябе і за іншых…

– Я не пісаў! – крыкнуў роспачна Рукан, зароў, як паранены звер.

У яго па твары цяклі, не перастаючы, чорныя брудныя пісягі, і мокрыя валасы звісалі на твар, хаваючы калючыя тхарыныя вочы, круціўся, як уюн на патэльні. Ад яго несла гаўном – мусіць жа ад страху наклаў у штаны. Наколькі здаваўся злосным і агрэсіўным, настолькі ж аказаўся баязлівым і палахлівым...

– Не ты? А хто ж тады ў аладкі пляскаў, калі “чорны воран” прызджаў да дырэктара школы?! Не ты? А хто ж тады гаварыў: “Будзеш знаць, як быць разумнейшым за іншых!..”?

Рафал здрыгануўся, быццам Васіль не словам ударыў яго, а прыкладам стрэльбы, ды ў твар, між вачэй…

– Але дзед Міхась вельмі ж не хацеў, каб я чорную справу яго стрэльбай зрабіў. Прасіў, нават умольваў тое не рабіць. Я не буду забіваць цябе, я цябе ўжо забіў. Смерць сваю, сапраўдную, ты і сам знойдзеш. А жакі я твае не браў. Чужога мне не трэба, тым больш твайго, тваё і ў горла не палезе… І скачы хутчэй у ваду, абмыйся, бо ад цябе патыхае як з прыбіральні. Ты – як тхор ванючы...

Рукан маўчаў, апусціў галаву. Сваім маўчаннем ён прызнаў тое, пра што здагадваўся Васіль і прыпяў яго да сцяны ганьбы – ён, і толькі ён са сваёй Лёдзяй загубілі, зняславілі чалавека, а тым самым і яго дзяцей – жонку, Рыту і Марынку…

Рукан паслухаўся – скочыў у халодную ваду, і яна даходзіла да грудзей.

Васіль адплыў трохі ад яго, а на развітанне сказаў, павярнуўшыся:

– Калі ты толькі каму скажаш пра тое, што тут адбылося, можаш загадзя разлічыцца з жыццём. Не я, дык іншы адправіць цябе на той свет. Запомні. І, апошняе, – ніколі не пападайся мне на вочы. І калі ты з Лёдзяй падзелішся, і яна будзе мець што-небудзь да мяне, то…

Дрыготка пакрысе аціхала. Запознена падумаў: “А мог жа і забіць, каб стрэліў крыху ніжэй… Гадзюку не забіў, а чалавека мог бы… “

І ён наклаў на сябе крыж, як вучыла маці, прашаптаў: “Змілуйся над намі, Божа, і даруй…” Абагнуў зялёны астравок з сухім дубам, на вільчыку якога было змайстравана буслінае гняздо.

“Будзе помсціць? Хто яго ведае… Наўрад ці. Але са стрэльбай разлучацца нельга. Пажывем-пабачым… А напужаў я яго, здаецца, здорава. Хай ведае, што і на яго ўправа ёсцека…”

Падплыў да свайго жака, выцягнуў яго за схаваную вяровачку.

Пачуў, як заплёхкалася некалькі буйных рыбін – соладка забілася сэрца: будзе смачная вячэра. Прыемна, калі дадому вяртаешся не з пустой торбачкай…

Але ў душы сядзела народжанае самае галоўнае задавальненне – ён адчуў у сабе мужчыну. Смелага і адчайнага. Бацька быў бы ім задаволены. А што? Калі сам за сябе не пастаіш, хто ж цябе абароніць?

Па рыбу ён падаўся хлапчуком, а дадому вяртаўся амаль дарослым чалавекам.

14.

– Мо б ты, сынок, маліны гладыш назбіраў, пасучы кароў, – папрасіла аднаго дня маці, – варэння на зіму зварылі б… Ад прастуды добра, ды і так, з гарбатай паласавацца… А то я з-за сваіх каровак ніяк не выбяруся…

Маці працавала даяркаю, і даіла каля сотні кароў. Колькі год ужо на той ферме, Васіль і не памятае.

– Заўтра па абедзе паганю кароў да малінішча. Пакуль ляжаць будуць, то і назбіраю. Там ягад – процьма.

– Ды хаця ж, Васілёк, не забудзь добра абуцца – гадаўя там шмат.

– Добра, мамо, не забуду.

Сын праз колькі хвілінаў заснуў, засоп, як дарослы. І маці з кожным днём адзначала пра сябе, што сын робіцца тварам падобны на свайго бацьку – Мікіту.

Вужык ужо колькі дзён не выпаўзаў са свайго жытла – з-пад пня: ці то хварэў, ці запоўз куды ў іншае месца. Васіль і не перажываў, ведаў, што адшукаецца яго сябра – не сёння, дык заўтра…

Калі сонца стала над галавой, калі паказвала на поўдзень, прыгнаў статак да малінішча, пачакаў, калі каровы пастануць, а потым і лягуць у цені. Тады з гадзіну, а мо і болей, ён можа быць спакойны за іх – не сыдуць з месца, а ён за гэты час выканае матуліну просьбу.

Адразу ж падаўся ў маліннік – густы, высокі, амаль у яго рост, а то і вышэй. Прычапіў спераду сябе гладыш, каб зручней было рваць маліну – у дзве рукі. Ягадзіны буйныя, крамяныя, яшчэ не пераспелыя, акурат у саку, самі ў рот прасіліся.

Гладыш напаўняўся хутка, і быў ужо амаль да верху – жменькі тры ці чатыры засталося ўсяго. Укінуў колькі жменяў у рот, каб і самому паласавацца такой смакатой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x