— Штосьці ў вашым доме сёння ва ўсе кватэры — пісьмы аднолькавага зместу?!
На жаль, служанкі — забітыя і непісьменныя вясковыя дзеўкі,— акрамя танцаў і салдат, нічога не ведалі. У адказ яны адно дурнавата ўсміхаліся.
Толькі адна, да якой я быў нераўнадушны, мяне зразумела. Калі я падышоў, дзяўчына стаяла ў калідоры на табурэтцы і здымала з цвікоў мае паперкі.
Сёння свята такое! — адказала яна мне ў тон.
...Пакуль Ісці ў школу, я ўсё ж такі выспаўся, бо пахавання не адбылося. Паліцыянты яшчэ ноччу забралі з морга цела Шуса і вывезлі невядома куды. Каб у гэты дзень студэнты не маглі чаго-небудзь выкінуць супроць улады, Яцкевіча і яшчэ сорак завадатараў заладавалі раніцой у машыны, вывезлі за горад кіламетраў за пяць — дзесяць і выпусцілі ў поле. Пакуль хлопцы прывалакліся ў Вільню, ужо было позна што-небудзь рыхтаваць зноў.
Раздзел чацверты
1
Стаяў гарачы летні дзень. Я чагосьці шукаў на панадворку. За металічнай сеткай, ля клумбы, пад вялізным парасонам генеральша чытала кніжку. Ля яе ног драмалі белы кот і Гектар.
З дома выйшла Дануся, расклала брызентавую табурэтку, пры-масцілася побач з мачахай і пачала гартаць падручнік. Але паглыб-ляцца ў навуку ёй не хацелася. Яна крадком азірнулася, прыжмурыла вочы, зрабіла мне грымасу і паказала язык. Я сеў на ганку, засланіўся ад генералыны рукой і стаў адказваць.
I пачалася ў нас бясслоўная гутарка. Абаім было прыемна, нібы сядзелі побач.
Але гэты дыялог працягваўся нядоўга — з'явіўся Любецкі. Я, злосны, сабраўся дадому, ды ля нашай брамкі ўбачыў сваіх хлопцаў. Да мяне валілі — Яцкевіч, Суткус, Вольга і студэнт Шыманскі. З апошнім мы пазнаёміліся ў той вечар, калі раскідалі лістоўкі. Хоць яго прозвішча і мела польскую канцоўку, аднак гэта быў заядлы ўкраінец.
А-а, так він вось дэ спратався! Мы — аддувацца, а він — загорае, як на курорце! — пракрычаў украінец.
Я адразу забыўся на суседку. Стаў выносіць табурэткі:
Сядайце хто дзе!
Хлопцы прывіталіся. Я не мог нацешыцца. Эх, каб бачылі маці, бацька, вясковыя хлопцы, якія ў мяне сябры!..
Захацелі надта піць,— паясніў Яцкевіч,— а на Зарэчную, у ларок з напіткамі далёка. Ты хваліўся, што ў цябе лячэбная вада. Давай, паі!
Вялізны і рыхлы Шыманскі са светлымі, бытта заспанымі вачыма нагадваў лянівага падлетка.
Хімікаты з газіроўкай атруцілі нутро! — паскардзіўся раза-прэлы ўкраінец.— От бы хто здагадаўся даць кіслага малака са склепа! Або калодзежнай вады — каб аж зубы ламала і дух займала!
Пачакайце, збегаю ў яр, прынясу свежай! — кінуўся я на кухню па вядро.— Альбінас, будзь тут за гаспадара! Ну ж і дасталася вам, бедным! I куды яны вас заперлі?
Пад Эйшышкі!.. Усё з-за таго, што Камінтэрн распусціў партыю![ 16 16 Рашэннем Камінтэрна ад 19З8 г. Кампартыя Заходняй Беларусі была распушчана.
] — заўважыў Яцкевіч.— Была б партыя, мы гуртам панам фокус паказалі б!
Распусцілі, яшчэ і абвінавацілі нашых хлопцаў у прадажніц-тве! — дадаў Суткус.
Трэба было і — абвінавацілі! — запярэчыла Вольга.
Ух ты, якая яна!
Лес сякуць — трэскі ляцяць! — дадала яшчэ студэнтка.
А каб мы з табой трапілі ў гэтыя трэскі? — падскочыў да дзяўчыны літовец ледзь не з кулакамі.
I вокам не міргнула б, прыняла б свой лёс! — закрычала яна ў такой запальчывасці, у якой я яшчэ яе і не бачыў.— Я — шрубка, салдат рэвалюцыі і, калі партыя загадае, гатова зараз памерці!
О рропужэ, але ж яе няма, распусцілі!
Партыя ў мяне тут, у сэрцы!
Рэзанёрства там у цябе адно! Калі прыпіраеш цябе фактам, ты адразу выкідваеш чырвоны сцяг і хаваешся за яго! Знамёны нам даюцца для таго, каб іх абараняць, а не прыкрывацца імі!
У іхнюю спрэчку ўмяшаўся Яцкевіч:
А навошта лес сячы?!.
Але я далей не слухаў, панёсся з вёдрамі. Бегучы да калодзежа, я падумаў, што хлопцы прыйшлі не так сабе. Іх жа паліцыя вывозіла з-за Шуса за горад. Вярнуліся ў Вільню, адаспаліся і нешта задумалі зноў. I ўсе яны былі, выяўляецца, некалі ў партыі!..
Калі я вярнуўся, хлопцы сядзелі на ганку і перагаварваліся ўжо з Данусяй.
Пане Барташэвіч, запрашаю ўсіх да нас! — закрычала яна.— Пазнаёмлю з мамусяй, з панам Браніславам!
Мы паненцы нічога не маглі адказаць, бо самі ў гасцях,— растлумачыў Суткус.— Чакалі гаспадара. Цяпер ты і вырашай!
Разгублены, я стаў па чарзе падносіць ім кубак. Дануся ўсё чакала.
Суткус над ёй зжаліўся:
Зараз. Толькі нап'ёмся!
Пойдзем пагутарым! — падтрымаў Яцкевіч, выціраючыся.
Читать дальше