Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А зграбная — бы артыстка! — дадала другая.

Мне было прыемна слухаць.

Да гімназістак падышлі элегантныя афіцэры і з вытанчанай ветлівасцю загаварылі. Асабліва танцавалі перад генеральскай дачкой.

Убачыў я і яе бацьку.

Калі сцямнела, наперад калоны салдат выехала некалькі кон-нікаў з генералам. На генерале і яго кані так блішчалі сярэбраныя зігзагі, рамяні і металічныя часткі збруі, што конь з седаком аж пераліваліся ў электрычным святле. Данусю абкружылі сяброўкі, і ўсе разам яны глядзелі на маляўнічага конніка.

I тут прагучала каманда:

Смір-на-а!

Запанавала цішыня. Пагасілі святло. Прагучала зноў:

Па-чы-на-ай!

Трывожна загулі трубы. Дробна зачасцілі барабаны. Раптам яны змоўклі, і голас афіцэра ўрачыста выклікнуў:

Паручнік першай роты трэцяй брыгады Доўбар-Мусніцкага легіёна — Станіслаў Ляшчынскі!

Загінуў на полі славы! — у мёртвай цішы і густой цемры азваўся голас дзяжурнага.

Чэсць яго памяці!

Бум-м-м! — грымнулі гарматы, бліснуўшы, нібы маланкі ці зарніцы.

Зноў азваліся трубы і барабаны. I так некалькі разоў. Відовішча было сапраўды ўрачыстае.

Я пазіраў на салдат, падцягнутых афіцэраў, на іхнія мундзіры, зайздросціў ворагам і суцяшаў сябе: «Нічога, і мы будзем некалі такія. Нават яшчэ лепшыя!..»

Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.

Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпа-нам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[ 9 9 Пастарунак — паліцэйскі ўчастак. ], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,— паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:

— Не прызнаешся — гэты дрот будзе ў тваім жываце! Сцяпан маўчыць. Толькі рыпнула пад ім крэсла ды па краі стала, за які браўся пальцамі хлапец, засталіся цёмныя плямкі: у адным месцы чатыры і чатыры ў другім.

Праз некалькі дзён труп таварыша паліцыянты выдалі маці з прыпіскай урача: «Сцяпан Рамановіч, сын Мікалая. пакончыў сама-губствам: з'еў 48 сантыметраў дроту жалезнага: трохміліметровага...»

Перад вачыма паўстала няшчасная Сцяпанава маці, горотніца бегала па вёсцы і ў кожнага пыталася:

— Людзі, паслухайце, ці можа чалавек з'есці жалезны дрот, га? Гэтага ж ніколі не бывае!.. Ён жывы яшчэ, праўда?!

Бывала, у лесе спаборнічаем: хто з завязанымі вачыма, панюхаўшы, скажа, з якога дрэва дубец. Сцянап ніколі не памыляўся, нават калі выразаны дубец сухі. А то ўвойдзе ў лес і скажа:

Тут нехта быў. Відаць, ляснік!

Пачынаем прыглядацца — ніякіх слядоў.

Па чым ты пазнаеш, Сцяпан? — прыстаём.

Птушкі не так сябе паводзяць, не чуеце хіба?

Сустракаем ягадніц, а тыя нам:

— Маеце шчасце! Бегаў тут ляснік і вас з каровамі шукаў!..

Такога чалавека загубілі, гады, эх!

Зрабілася балюча да слёз. У самы разгар варожага мне свята я завярнуўся і пайшоў з Росы.

Рэвальвер, пра які я ўжо ўспамінаў, дастаўся мне ў спадчыну пасля Сцяпана. Гэта быў стары, крануты ржой сямізарадны наган, якім мы да роспуску Кампартыі[ 10 10 У 1938 годзе Кампартыя Заходняй Беларусі рашэннем выканкома Камінтэрна была распушчана. ] і камсамола палохалі штрэйкбрэхе-раў і здраднікаў.

На нашых палях тады валялася шмат вінтовачных патронаў — рускіх, польскіх і нямецкіх — з прыдатным порахам, калі яго высушыць. У мжтэчку з-пад палы прадаваліся для паляўнічых пістоны — паўтара гроша за штуку. Пістоны былі крыху завялікія, але іх нажніцамі можна было абрэзаць. Куляй служылі тры шраціны, а каб яны тужэй праходзілі праз рулю, іх трэба было расплюшчыць.

Знайшоўшы ад лесніковага нагана гільзу, я, бывала, шылам вымаў з яе стары пістон, закладваў новы, насыпаў сухога пораху, зверху заганяў тры шраціны, і тады стрэл атрымліваўся моцны, нібы з гарматы.

З наганам я не разлучаўся. Ад'язджаючы ў Вільню, паклаў яго ў чамадан. Спачатку ўсюды насіў яго з сабой, а цяпер ён у мяне ляжаў на гары, акуратна загорнуты ў анучку.

Вярнуўшыся з Росы, я палез на гару і дастаў наган. Сціскаючы яго халодную ручку, азірнуўся, паслухаў. Унізе, як толькі ахопліваў позірк, мільгалі тысячы агнёў. Адтуль даляталі прыглушаныя гукі, шапаценне, нібы ўздыхалі тысячы людзей або кішэлі мурашкі ў агромістым мурашніку. А над чвэрцьмільённым горадам стаяла цемра асенняй ночы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x