Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы хвіліну памаўчалі. З такой пароды вясковыя людзі ніколі не пакажуцца табе адразу. Трэба было неяк асвоіць яго з сабой. Але як гэта зрабіць за некалькі хвілін?

Фабрычная? — выцягнуў я ў старога сякеру і паспрабаваў вастрыё.

Кавальская!.. Фабрычную нават у рукі не вазьму. Гэта — агонь, а не сякера!

Цярплівасць мая скончылася. I я адкрыта спытаўся пра дарогу да вёскі, ад якой недалёка Вільня.

Вёрст трыццаць з гакам,— паказаў дзядзька рукой.— Туды, на Сыраежкі, Гліняны...

Даведаўся...

Вярста ў кожнай вёсцы розная, а «гак» — паняцце шырокае. Ад старога больш, відаць, нічога не вывуджу. Дзе па дарозе стаяць немцы, наўрад ці скажа.Прызнацца, што я партызан, не паверыць. Паліцаі пераапранаюцца пад нас, правакуюць людзей, а потым на месцы іх і расстрэльваюць. Ды невядома — «чырвоны» ты, дзеду, ці «белы»...

Я развітаўся з ім і пайшоў да хаты, ля якой на плоце круціўся ветрачок.

Бедна жылі ў той хаце. Гнілая падлога. Нізкая столь. Паўзмрок. Сырасць. Холад. У куце на саломе — цяля з засохлым кончыкам пупавіны. Ля печы насцярожаная кабеціна.

Дзень добры, цётка! — пераступіў я парог, нагінаючы галаву.

О, зноў нанесла! — буркнула кабета.

Дзяўчына, якая падмятала хату, аж села ад страху на табурэтку.

Вось дык прыём.

Я закінуў рамень аўтамата на шыю, сеў ля стала на лаве, дастаў хлеб і каўбасу, пачаў есці: не бурчы, цётка, мне нічога ад цябе не трэба! Супакоішся — пагаворым.

Раззлаваная жанчына мітусілася ўжо па хаце. З-за печы пака-залася ўскудлачаная галоўка з цікаўнымі вачаняткамі, пачуўся шэпт:

Мам, гэта партызан?

— А ну іх!.. Немец бацьку твайго забіў праз іх і нас яшчэ падушыць, што рудых мышэй! — Цётка ўдарыла цяля апоркам.— Выцягнулася сярод хаты, каб ты акалела!.. Данута, чаго расселася як пані! Бяры вядро, ідзі конскага калу назбірай свінням!

Паспею яшчэ...

Мне адразу расхацелася есці.

Але злавацца на жанчыну не было прычыны. Забітая і цёмная кабеціна была далёка ад таго, што адбывалася вакол, і па-свойму мела рацыю. Ды і мужык мог злажыць галаву за нашага брата выпадкова... Дарэмна сюды ішоў. Кепска, калі трапіш у вёску, дзе няма ні адной знаёмай душы.

Я паглядзеў на дзяўчынку на табурэтцы. Світэр на ёй вісеў нібы на пудзіле. Бледна-сіні твар. Гнойныя павекі і тлустыя валасы, быццам абсыпаныя попелам, а называецца, як у насмешку... Дану-тай. Бедная, нават ад роднай маці не чуе ветлівага слова. У хаце, мабыць, ад пачатку вайны не было і кавалка мыла, ва ўсім адчувалася запусценне і адзічэнне, якое прынесла вайна. Няёмка — гаротную і няшчасную сям'ю стаўлю пад небяспеку.

Побач на лаве ляжаў брусок. Я схаваў ежу, паклаў брусок на падаконнік і пачаў вастрыць фінку. Па замураваных марозам шыбах мільганулі цені — за акном прайшлі людзі. Відаць, нашы хлопцы...

Раптам знадворку нехта рвануў дзверы, і ў хату бухнуў клуб пары. На парозе вырас паліцай!

Ці я не казала?!. — з варожым і роспачлівым абурэннем віскнула цётка.

Па яго паставе я зразумеў, што паліцаяў тут многа, і адчуў, як ад страху агортвае і мяне хваля холаду і здранцвення. Спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях і зрабілася млосна.

Але ў такім стане быў я з секунду.

«Спакойна, толькі без панікі!» — цвярдзіў я, беручы сябе ў рукі, і заставаўся сядзець спіной да дзвярэй.

А-а, папалася птушачка, рукі ўверх! — пераможна і зларадна закрычаў паліцай, убачыўшы мяне ў паўзмроку.

Мама! — кінулася дзяўчына да маці.

Магіла нам, дзеці!..

Гм, навошта ўверх? Папаўся — бяры, нічога не зробіш, здаюся,— знарок расцягваў я словы.

О-о, хоць адзін разумны трапіў, хо-оле-ера! — паліцай прыспусціў аўтамат і ступіў да мяне.

Я ўстаў.

Паліцай не чакаў, што я такі высокі. Толькі цяпер ён убачыў маю фінку і на долю секунды сумеўся. Я маланкава садануў яму правым хукам у сківіцу, і ён асунуўся ў накдаўне, моцна стукнуўшыся галавой аб падлогу. Для ўпэўненасці я яшчэ прашыў яго чаргой з аўтамата і кінуўся на вуліцу.

А каб ты свету не бачыў, каб ты сканаў на месцы, як ты маіх дзяцей загубіў, мала з вас было іхняга бацькі?! — бегучы за мной, кляла няшчасная жанчына.

Але было не да яе.

Вёска аж кішэла жоўтымі шынялямі жандараў і чорнай вопраткай паліцаяў. Траскацелі аўтаматы, нібы хто сыпаў на патэльню гарох, ірваліся гранаты.

Дзе была наша варта? — прыстаў да мяне ўзбуджаны партызан, быццам гэта яшчэ мела нейкае значэнне.

Я кінуўся выручаць хлопцаў.

Сабралася нас у лесе менш. Трое назаўсёды засталіся ў вёсцы. Стаялі мы і маўчалі. Вецер даносіў пах гарэлай саломы. Месцамі снег аж пачарнеў ад сажы. На ноч бралася завіруха. Праз завейку пажар быў відзён ледзь-ледзь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x