Месцам алешнік з ясенем і дубам закрывалі балота, нібыта саромеліся паказваць яго Роўду і Шахраю, не хацелі да пары да часу палохаць іх бясконцасцю і непраходнасцю дрыгвы, аддзеленыя ад асноўнага лесу вадой, ціха і безабаронна задыхаліся і чэзлі ў ліпкім паветры дрэвы на малых лапіках зямлі, што адваявалі яны ў той жа вады. Толькі з мосцікаў, якія ішлі адзін за адным, цяжка плюхаліся ў свінцовыя канавы рабыя балотныя чарапахі.
— Нечысць, брыдота,— пазначыў і чарапах, і балота ІІІахрай, наглядаючы, як чарапахі нязграбна перакульваюцца ў паветры, аголенай знізу косткай, нібы голым целам, бліскаюць на сонцы. Мацвей змоўчаў, яго заўсёды бянтэжыла і прыгнятала бездапаможнасць гэтых рахманых, хаця і грозных на выгляд стварэнняў, былі яны нечым падобныя на чалавека, якога захапілі знянацку. Чарапах жа тут было шмат, і не толькі ў балоце, вадзіліся яны і ў рэчцы, Мацвей калісьці лавіў іх вудай нават на чарвяка, ледзь не плакаў, выдзіраючы такі каштоўны ў дзяцінстве кручок са змяінай, здавалася, але такой пакорлівай, такой палахлівай пашчы. Яны мёртва трымалі ў гэтай пашчы сваю здабычу, сцяўшы зубы да скрыгату, пэўна, ад нясцерпнага болю, які ўваходзіў і ў Мацвея, уцягвалі пад уратавальны панцыр адрузлую шыю, адступалі ад цяпла бязлітасных яго рук і толькі што не крычалі крыкам. I крыкам сыходзіла ўсё ў ім, але страх згубіць кручок быў усё ж больш гучны, чымсьці. гэты немы крык. I цяпер ён вінаваціўся ад той міжвольнай сваёй жорсткасці, таму і не адазваўся на словы Шахрая.
— Каб пераўтварыць усё гэта, і жыцця не шкада,— Шахрай як зразумеў яго, вылучыў з таго, што было перад імі, толькі балота, развёў рукі ў бок гэтага балота. Мацвей пагадзіўся з ім, але зноў нічога не адказаў, а Шахраю, пэўна, хацелася вымусіць яго пачаць гаворку.
— Гэта можна толькі ненавідзець,— ён зноў кіўнуў на балота. Мацвей паглядзеў на Алега Віктаравіча і зразумеў, што памыляюцца — той размаўляў сам з сабою, адказваў на нейкія свае пытанні, што хвалявалі яго. I хаця ў душы Мацвея не было нянавісці да гэтых балот, і да балот наогул, яны не толькі засцілі свет, пладзілі з'яд і жоўта марылі княжборцаў ліхаманкамі, але і кармілі іх, адорвалі ягадай-журавінай, давалі траву і дровы і птушку на стол, укрывалі ад ворага. I больш цяжка, і больш вольна ўсё ж дыхалася мужыку за гэтымі балотамі. Мацвей не мог уявіць свайго Княжбора без балота, але ён усё ж паспяшаўся згадзіцца з Шахраем, не хапіла яго вытрымаць і процістаяць вуснам Шахрая, таму, як той рашуча сцяў іх; вачам Шахрая, іх скіраванасці ў нейкую невядомую Мацвею далячынь, як бы адсякаючы ўсё, што не датычыла гэтай скіраванасці і гэтай далечыні. Ён нібыта ўбачыў раптам ворага і напружыўся, гатовы да схваткі з гэтым ворагам, зацвярдзеў, як у браню закаваў сябе. I нішто звонку, здавалася, ужо не магло крануць яго, даступіцца да яго душы. I жах апаноўваў бачыць Шахрая такім, але і спакойней было на душы, адчуваючы побач такую моц, калі, зразумела, ты не супраць яго, а з ім. Падобным на яго імкнуўся быць і Мацвей, такім хацеў ён бачыць сябе, калі прыйдзе час сустрэцца з роднай вёскай, хаця ў душы яго ўсё трымцела ад радасці, а ў той жа час і аблівалася крывёю. Няпэўна ўсё было ў ім, пераблытана, змешана ўсё, як у тым балоце, і ён здольны быў бегчы па верхавінах дрэў і паўзці, што рак, ад спапяляючай, радаснай і тым жа часам горкай сваёй памяці. Мацвей, здавалася яму, ужо даўно выпаліў, вытруціў яе, нішто, здаецца, не звязвала яго з Княжборам, усе карані былі абсечаны і заараны, каб не засталося і знаку ад яго мінулага. А цяпер наадварот: усё — і. гэтыя задушаныя вадой дрэвы, і спарахнелыя масткі, і пужлівыя чарапахі — зрабілася да болю дарагім і любым, нібыта ён сутыкнуўся са сваім уласным ценем, які заблудзіўся сярод гэтых балот, знясілены і змардаваны чаканнем і пошукамі таго, каму ён палежаў. Мацвей, і сам не заўважыўшы таго, уступіў і наступіў на гэты цень, цень ускрыкнуў, ускрыкнула ўсё і ў ім. Іх галасы зліліся і нарадзілі плач, галашэнне.
Шахрай і ён, Мацвей Роўда, ужо другі тыдзень калясілі на Палессі, дзе можна, ехалі на машыне, а больш ішлі пешшу. Паабдзіраліся, абнасіліся, месячы балоты, былі непадобныя па саміх сябе. Но такімі яны выпраўляліся ў гэтую дарогу на новенькай машыне, самі што з іголачкі, у новых гумавых ботах-броднях, якія яшчэ не страцілі ні складскога бляску, ні паху, у шчытных энцэфалітніках з капюшонамі, у аднолькавых, з той жа тканіны, што і энцэфалітнікі, штанах. Абмундзіраваліся, агледзелі адзін аднаго і пасмяяліся адзін з аднаго — спадабаліся сабе. Але злінялі яны ў першы ж дзень, як толькі ўлезлі ў балота, балота з'ела бляск і глянец. Палессе падраўняла іх пад сябе, вымаклі па вушы, наглыталіся балотнай тарфяной вады і палеглі каля цяпельца, за ноч і не прасохлі. I другі, і трэці дзень былі падобныя на першы. Да ўсяго цела Шахрая не трывала камароў: не паспяваў камар сесці на яго твар ці ўжо адваліцца ад твару, як адразу ж уздуваўся пухір. I твар Алега Віктаравіча паступова пакрываўся адзіным вялізным бурым струпам. I гэта здзіўляла Мацвся. Непахісным, нязломным, як бы ўжо закаваным у браню, і пайшоў Шахрай па спатканне з балотамі, пайшоў — як на вайну, і як жа лёгенька камары-камарыкі, дудары-дударыкі прабілі яго браню, аніякай пашаны і павагі, адзіны здзек толькі. Ад балотнай вады ў Шахрая збіваліся і секліся валасы, утвараючы той сумна славуты палескі каўтун, пра які Мацвей ужо і думаць забыўся. Ён не разумеў, як гэты чалавек мог нарадзіцца і жыць на Палессі, калі яно яму супрацьпаказана. Дзесьці на чацверты дзень марных блуканняў яны дазволілі сабе адпачынак, атабарыліся на беразе рэчкі, што выбягала з тарфянікаў і бегла па тарфяніках, спаласнулі робы, але самі ў ваду лезці не наважыліся: была яна яшчэ крынічна халоднай. Леглі па траву, чакаючы, калі высахне адзенне. Нячутна падкралася машкарэча і, здаецца, грызці не грызла, толькі раніцай Алег Віктаравіч адчуў, што захварэў, апухлі, схапіліся агнём ногі, падскочыла тэмпература. Мацвей настойваў па тым, каб ехаць у горад.
Читать дальше