Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3.

Гарбацэвіч раўняў гной у загарадцы маладой каровы. За восень i за зіму яна натаптала шмат подсцілу, натрусіла сена. Каля яслей— старой, цяпер нібы ўрослай у дол скрынкі — стала ужо так высока, што Зязюля ўпіралася каркам у вышкі. Каля брамкі, наадварот, было нізка. Вось ён, як на дварэ пацяплела, a ў хляве начало адтаваць каля сцен, садраў гной каля яслей, перакінуў яго бліжэй да парога.

Разагнуўся, выцер рукавом фрэнча пот з лоба. Млеў, ныў карак — ведама, рабіў дагэтуль согінкам ды согінкам. Падняў ca здзіўленнем галаву: паблізу зазумкала муха.

— Рана ж ты, халера, выпаўзла,— буркнуў, махнуў на яе, вялікую ды чорную, канцом сахарышча. Любіў пагаманіць сам-насам. Калі б хто хацеў падслухаць, дык пры яго рабоце мог бы ўведаць усе яго сакрэты. Бо сам сабе расказваў, што мае, сам з сабою раіўся, што трэба рабіць.

Муха ўзвілася. Некуды ўгору. Пасярод загарадкі. I раптоўна завішчэла. Прыгледзеўся: муха трапіла ў густую шэрую павуціну між жэрдак. Павуцінне загайдалася, адзін краёк нават адарваўся ад вышак, павіс — i муха, трапечучыся, закалыхалася. I тут жа, выпаўзшы з вышак ды не ўцэліўшы на разгайданую павуціну, раптоўна паляцеў уніз i павіс каля яго грудзіны на танюсенькай павуцінцы вялікі шэры павук.

— Цьфу ты, злыдзень,— плюнуў на яго Гарбацэвіч. Адчуў: спусціўся павук — будзе нейкая навіна. Добра б, каб прыемная. Але якія цяпер прыемныя навіны?

Павук пакруціўся на тонкай павуцінцы, нібы хто там, уверсе, узяў тую павуцінку ў абедзве далоні i круціў яе, a пасля хутка пабраўся на ёй наверх. I так спрытна, нібы хто цягнуў яго ўгору.

— Увішны, каб ты здох,— здзівіўся ён, пазіраючы, як уміг павук апынуўся ўжо на павуціне, каля мухі. Тая, адчуўшы смерць, завішчэла яшчэ пісклявей.

«Зараз пачне смактаць з яе сокі...— падумаў.— I стане праз колькі дзён з яе труха... Хоць усе мы — мухі, на кожнага з пас процьма павукоў. З усіх нас стане рана ці позна труха...»

Прыхінуў сахор да загарадкі i пайшоў у гумно.

Гумно — вялікае, з моцнага дрэва, яшчэ не з пачарнелаю, як хлеў ці хата, а з жаўтаватаю саломаю — стаяла воддаль ад прыбудоў, што былі пад адным дахам. Адамкнуў — а гумно было заўсёды, i ўдзень, i ўночы, замкнёнае,— адчыніў адну палавінку дзвярэй i ступіў на ток, дзе злева, каля сцяны, стаяла сячкарня, а справа, у розных загарадках, ляжала сена, жытнёвая, ячная, аўсяная i грэцкая салома.

Парадавалася душа: усяго яшчэ шмат. Не толькі хопіць быдлу да пашы, але яшчэ нямала i застанецца. Мог бы трымаць яшчэ адну-другую карову, каня.

Залез у загарадку з жытнёваю саломаю, наскуб спаднізу старой, сточанай мышамі, яшчэ пазалеташняй. Занёс i раструсіў ахапак у загарадцы маладой каровы. Тады падаўся да стойла старой каровы, намерваючыся i там падрауняць гной. I ўлетку, i ўзімку ён, лічы, увесь светлы дзень не стыкаўся ў хаце. Быў то ў полі, то ў лесе, то ў гумне ці ў хляве — пільнаваў, каб усюды быў лад. На кабет, на сына, а яшчэ больш на парабкаў малая надзея. Яны, свае, самае вялікае могуць пагаспадарыць толькі ў хаце — каля печы. Ці на гародзе. Вось i сёння, як толькi папалуднаваў, дык i пацягнуўся ў хлеў. Ды цяпер, пацяплелаю i светлаю часінаю, i цяжка ўседзець у хаце. Млосна, цягне па сон. А ён не пан, каб спаць яшчэ i ўдзень.

«Трэба ўжо неяк i наймітаў апытваць...— падумаў.— Не агледзішся, як зараз снег злезе, сеяць трэба будзе. Валока зямлі, сенакос... Сам не ўправішся. З Янкавін нікога не ноймеш. Тыя гады некага з Чорных наймаў. Сёлета i з ix нікога не паклічаш. Усе сталыя паехалі на заробкі. Толькі ў Сцяпана хлопец, Пятрусь, дома. Але які з яго яшчэ работнік! Падшыванец. Дык трэба некага з Налібак ці з Прудоў наняць. Пагавару сёння-заўтра ca Шлемам, каб нараіў каго добрага. Той усё ведае...»

Ідучы па вузкім калідоры — дваім каровам ледзь размінуцца — спіною адчуў: нехта пазірае ў хлеў. Мігам азірнуўся: прыхіліўшыся да вушака дзвярэй, стаяў невысокі, рабаціністы карчмароў сын, Фоля.

«Каб яны павылазілі, твае лупы,— без дай прычыны пакляў яго Гарбацэвіч.— Прэ ж цябе халера ў чужы хлеў! Падышоў, а сабака, каб ён здох, i не гаўкнуў нават. На ўсіх брэша, аж зямлю лапамі дзярэ, а на Шлёмаў не... Вот у людзей вочы! Самы злы сабака ад ix рахманы, як цяля!»

Гарбацэвіч век не любіў, калі нехта імкнуўся ўсунуць свой нос у яго хлеў, у кладоўку ці ў гумно. Баяўся чужых ліхіх вачэй, зляку. I ад дзеда, i ад бацькі запомніў: благія вочы шкодзяць i чалавеку, i быдлу, i гаспадарцы. Ці марнее ўсё ад ix, ці зусім гіне. Зводзіцца свая парода. A ў яго, дзякуй богу, завяліся, прыручыліся добрыя каровы (галяндэркі, як тут казалі), свінні (вялікія белыя), коні (свае, янкавінскія, i латвійскія запражныя). Прыдбаў усё гэта ў хатаўскога пана, туды ж, на панскую стайню, каб не звесці пароду, вадзіў скрыжоўваць сваіх кароў i кабыл, купіў у пана i пачаў сеяць канюшыну. Ён першы з Янкавін стаў, як казалі, культурным гаспадаром, атрымаў на рукі паперу за ўзорную гаспадарку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x